Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.

Аб паходжанні беларускага асветніка можа сказаць этымалогія яго прозвішча. Слоўнік Даля тлумачыць гэтае слова як “скорый”, хуткі. І.Насовіч трактуе гэтае слова як “корка спечанага хлеба”. Але ўсё гэта недакладна. Няма сумненняў, што ў аснове прозвішча Скарына ляжыць старажытнае слова с к о р а, што азначае ‘скура, мех’. Гэтае слова сустракаецца ў АМГ (Драўляне плацілі Вользе дань скорамі.)

Устаноўлена, што бацька Скарыны быў гандляром скораю, г.зн. футрам і скурай. Значыць, прозвішча пайшло ад прафесіі бацькі.

Гады жыцця дакладна невядомы. Нарадзіўся ў Полацку каля 1490 г. Падставай для гэтага паслужыў запіс у Кракаўскім універсітэце, куды ў 1504 г. паступіў на вучобу Скарына. Туды ж прымалі з 14 гадоў. Але даследчыкі мяркуюць, што Скарына паступіў пазней (для паступлення трэба было ведаць латынь, а тады яшчэ ў ВКЛ латынь не вывучалася).

Даследчык Неміроўскі лічыць, што Скарына нарадзіўся ў 1485 г. і паступіў у 19 год.

Некаторыя даследчыкі называюць ф.скарыну Георгіем. Лічаць, што змяніў імя пры паступленні. Аднак устаноўлена, што ў Кракаўскі ўніверсітэт бралі і каталікоў, і праваслаўных. У сваіх прадмовах Ф.Скарына 115 разоў назваў сябе Францыскам і ні разу Георгіем.

Пачатковую адукацыю атрымаў у адной з мясцовых школ або манастыроў у Полацку. Па другой версіі – у Вільні, дзе жыў яго брат Іван, а бацька часта вазіў туды на продаж мех і скуры.

У 1504 г. юнак паступае ў Кракаўскі універсітэт, заплаціўшы ўступныя 2 грошы.

У 1506 г. разам з 15 выпускнікамі быў узведзены ў ступень бакалаўра, аб чым сведчыць запіс у кнізе выдачы дыпломаў: “Францыск з Полацка, ліцвін”.

З 1507 па 1512 гг. малады вучоны падарожнічаў па краінах Еўропы, паглыбляў веды па філасофіі, гісторыі, праву і медыцыне. У адным з універсітэтаў, магчыма, у Пражскім, ён атрымоўвае вучоную ступень доктара свабодных навук.

Восенню 1512 г. Скарына прыязджае ў Італію ў Падуанскі ўніверсітэт, каб атрымаць вучоную ступень доктара медыцынскіх навук.

З 1512 па 1517 гг. звесткі пра Скарыну губляюцца, але можна з упэўненасцю сказаць, што ён займаўся арганізацыяй друкарні, перакладам Бібліі на старабеларускую мову, бо аб гэтым сведчыць хуткасць выдання Бібліі ў Празе за 1517-1519 гг.

З 1517 г. месцам свайго жыхарства скарына абірае Прагу, якая ў той час з’яўлялася цэнтрам усходнеславянскага кнігадрукавання. Чэхія мела багатыя традыцыі перакладу і вялікі вопыт выдання Бібліі на нацыянальнай мове. У Празе Скарына мог наняць наборшчыкаў, гравёраў, заказаць шрыфт. Ён добра быў знаёмы з 3-ма выданнямі чэшскай Бібліі. Асноўнай крыніцай для яго перакладу паслужыла 3-яя з іх (1506 г.).

Першую кнігу “Псалтыр” Скарына выпусціў у свет 6 жніўня 1517 г. У прадмове да яе ён тлумачыць, што назву Псалтыр ён займеў ад інструмента, падобнага да гусляў, толькі 10-струннага, быццам знарок прынароўленага для ўхвалення 10 запаведзяў.

Апошня кніга гэтага перыяду – у 1519 г.

У к. 1519 г. ці пач. 1520 г. Скарына вяртаецца на радзіму і пераносіць цэнтр кнігадрукавання ў Вільню. Але шлях яго праз Польшчу быў вельмі складаны. Ва Уроцлаве Скарына быў затрыманы, большая частка кніг сканфіскавана, бо мясцовыя ўлады прызналі іх ерэтычнымі, а Скарыну прыхільнікам Рэфармацыі. Ва Уроцлаве ён вымушаны быў пакінуць увесь друкарскі матэрыял, і ў Вільні прыйшлося пачынаць усё з пачатку – рабіць новы шрыфт, вялікія літары, застаўкі.

Нагледзячы на ўсе цяжкасці, у Вільні Скарына заснаваў у доме свайго фундатара Якуба Бабіча першую на тэрыторыі Старажытнай Русі друкарню і выдаў у 1522 г. “Малую падарожную кніжыцу”, а ў 1525 г. – “Апостал”. З гэтай кнігі ў 1564 г. пачалося і рускае кнігадрукаванне.

Творчасць Скарыны падзяляецца на 2 перыяды – пражскі і віленскі.

Захаваліся звесткі, што ў 1525 г. Скарына наведаў у Германіі Марціна Лютэра, заснавальніка нямецкага пратэстантызму, і перамог яго ў спрэчках па пытаннях філасофіі і рэлігіі.

Пасля 1525 г. Скарына ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага купца Адверніка. Фінансавае становішча Скарыны адразу палепшылася, асабліва пасля таго, як Маргарыта перамагла ў судовым працэсе супраць сваякоў за яе віленскі дом.

Вельмі цяжкім для Скарыны стаў 1529 г. Летам памёр яго брат Іван, у тым жа годзе памерла Маргарыта, пакінуўшы малога сына Сымона. Сваякі нябожчыцы падалі на Скарыну ў суд, патрабуючы падзелу маёмасці. Відаць, па гэтай прычыне ён вымушаны быў ад’ехаць у Кёнігсберг. Але архіўныя дакументы супярэчаць напісанай біяграфіі пісьменніка, бо ў рашэнні суда запісана, што ўся маёмасць, дом прысуджаны Маргарыце, а сваякам загадана маўчаць. Дата на лісце – студзень 1529 г. Значыць, Маргарыта ў гэты час яшчэ жыла і нават выіграла судовы працэс. Больш верагодна, што памерла яна не пазней 1530 г.: загінула ў пажары ў Вільні разам з сынам Францішкам. Пажар спустошыў 2/3 горада.

У гэты час Скарына знаходзіўся ў Кёнігсбергу, бо герцаг у лістах да віленскага ваяводы просіць паспрыяць сям’і Скарыны. Але ў маі 1530 г. Скарына тайна пакідае гэты горад, едзе на радзіму. Праз некалькі дзён герцаг ужо скардзіўся ваяводзе, што Скарына выехаў не адзін, без яго ведама забраў з сабой яўрэя-лекара і аднаго з лепшых друкароў. Гэта наводзіць на думку, што Скарына хацеў аднавіць кнігадрукаванне ў Вільні. На падставе гэтай скаргі і лекар, і друкар былі высланы з Вільні. Таму і пажар, і смерць жонкі, і фінансавыя няўдачы перашкодзілі Скарыну адрадзіць кнігадрукаванне ў вільні.

Захаваліся звесткі, што за даўгі брата Івана Скарыну без падстаў па абвінавачанні варшаўскіх гандляроў арыштавалі з прычыны таго, што ён быццам бы завалодаў дабром нябожчыка і адхіляецца ад даўгоў. Праседзеў ён 10 тыдняў у турме Познані. Быў вызвалены з дапамогай пляменніка Рамана, сына Івана. Скарына запатрабаваў 6.000 франкаў за беспадстаўны арышт. Але хутчэй за ўсё яму не аплацілі, бо няма такога запісу.

Прызнаннем заслуг Скарыны былі 2 указы польскага караля Жыгімонта І 1532 г., паводле якіх, слаўны Ф.Скарына з Полацка вызваляўся з юрысдыкцыі гарадскіх і земскіх судоў і браўся пад каралеўскую ахову і апеку. Гэта першае сапраўднае прызнанне заслуг Скарыны перад радзімай.

Але Скарына адчуваў вялікі ўціск з боку феадальных і свецкіх улад, цяжкае матэрыяльнае становішча, адсутнасць падтрымкі. Гэта прымусіла яго ў 1535 г. пакінуць Вільню і пасяліцца ў Празе.

Ёсць звесткі, што Скарына яшчэ да 1533 г., а хутчэй за ўсё ў прамежак 1525-1533 гг., ездзіў у Маскву з мэтай наладзіць там кнігадрукаванне. Ён павёз з сабой кнігі пражскага выдання і “Апостал” віленскага перыяду. Але глеба для гэтага там яшчэ не была падрыхтавана. Яго кнігі былі прызнаны царквой ерэтычнымі і па загадзе князя Васіля былі публічна спалены. Першай прычынай гэтаму было неналежнае афармленне (напрыклоад, у некаторых малюнках ёсць міфічныя істоты). Другі погляд – эканамічны: у царквы было манапольнае права распаўсюджвання рукапісных кніг, друкаваныя ж таннейшыя за рукапісныя. Трэця версія: кнігі былі непажаданыя з прычыны іх паходжання з-пад рымскай і літоўскай царквы, неслі пагрозу царкоўнаславянскай мове.

У чэхіі па загадзе караля Фердынанта Скарына займае пасаду садоўніка (батаніка) ў нядаўна закладзеным батанічным садзе па ўзору лепшых італьянскіх рэнесансных садоў. Але батанікам ён працаваў не да канца свайго жыцця, а да 1539 г.

Астатнія гады свайго жыцця Скарына правёў у Чэхіі, памёр удалечыні ад радзімы, у к. 1551 г. ці пач. 1552 г.

Сын Сымон пайшоў па слядах бацькі, стаў лекарам.

На гэтым сучасныя веды пра біяграфію скарыны заканчваюцца.

Скарына як паэт і заснавальнік беларускага вершаскладання.

Першым паэтам на Беларусі лічыцца кірыла Тураўскі як пачынальнік духоўнай паэзіі. Скарына стаў першым прадстаўніком свецкай паэзіі. У 3 кнігах Скарыны пражскага перыяду – “Іоў”, “Выхад”, “Эсфір” – ёсць вершаваныя радкі, якія з’яўляюцца ўзорам новай арыгінальнай паэзіі Беларусі. Першым, хто звярнуў на гэта ўвагу, быў даследчык Уладзіміраў, які зазначыў, што, хаця вершы і нязначныя сваім зместам, але неацэнныя як першая спроба вершаскладання.

Даследчык Турылаў адкрыў 2 акравершы ў 2 акафістах Скарыны (акафіст – род царкоўнага песнапення ў імя Іісуса Хрыста і Багародзіцы, які выконваецца стоячы). Першы акафіст “Іаану Папярэдніку” быў падпісаны “пісаў доктар Францішкус Скарыніч”. Другі акафіст “Іісусу” быў падпісаны “делал доктар Францыскус Скарыніч”. Акафіст “Іаану Папярэдніку” напісаў сам, “Іісусу” – склаў з іншых гімнаграфічных твораў.

Такім чынам, паэтычная спадчына скарыны – гэта няроўнаскладовыя дасілабічныя вершы, у якіх, як выключэнне, упершыню з’яўляецца ізасілабізм (роўнаскладовасць). Ізасілабізмам напісаны толькі адзін верш – “10 запаведзяў Маісеевых”.

Нягледзячы на невялікі аб’ём вершаў, яны маюць значную гісторыка-культурную каштоўнасць. Гэта быў пачатак беларускага свецкага вершаскладання.

Скарына – усходнеславянскі першадрукар

Да Скарыны кнігі выдаваліся ў Германіі, Візантыі, Чэхіі.

Першым пачаў друкаванне кніг Бібліі ў Германіі ў сваёй друкарні Гутэнберг у 1457 г. сярод славян першым пачаў друкаваць кнігі Бібліі кракаўскі мешчанін Швайпольт Фіель у 1490 г. аднак па нацыянальнасці ён немец, вучань Гутэнберга. Кнігі іх былі вельмі недасканалыя ў друкарскіх адносінах.

У 1517 г. наладжана першая пасля Фіёля славянская друкарня ў Еўропе Францыскам Скарынам. 6 жніўня 1517 г. выйшла яго першая кніга – “Псалтыр”.

У параўнанні з іншымі друкарамі Скарына ўвёў:

1) дасканалы славянскі шрыфт;

2) выдатныя гравюрныя ілюстрацыі (45?);

3) пачатковыя літары-сімвалы са складанымі перапляценнямі раслін і жывёл;

4) упершыню – нумарацыю старонак кірылаўскімі лічбамі, а не рымскімі, як гэта рабілі да яго;

5) тэксты кніг падзяляў на раздзелы, якія мелі загаловак у 2-3 радкі з кароткім пераказам тэксту, напісаным ім самім.

Скарына ўвёў вялікія літары ў пачатку сказаў і для ўласных імёнаў. Тытульны ліст упрыгожваўс я нацыянальным беларускім арнаментам. На гравюрах на пярэднім плане ў Скарыны чалавечыя фігуркі, а не пейзаж, як у іншых Бібліях. Гэта азначала, што ў цэнтры ўвагі Скарыны будзе чалавек.

Упершыню змясціў у кнізе свій аўтапартрэт.

Сімвалам для Ф.Скарыны стала пчала, як для М.Гусоўскага зубр.

Першы ў Еўпропе, Скарына ўвёў практыку выдання кніг малымі кніжыцамі, зручнымі для чытання ў дарозе.

Скарына сам друкаром не быў. Друкаваць кнігі ён запрашаў лепшых друкароў Чэхіі і Германіі.

Выдаў 25 кніг: 23 – у Чэхіі, 2 – у Вільні.

Патрыятызм Скарыны праяўляецца ва ўсёй справе яго жыцця і ў тым, што даў кнігу на зразумелай мове.