
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
З 14 ст. пачалося станаўленне беларуска-літоўскага летапісання. Самы старажытны помнік – “Полацкі летапіс” 12 ст. У 13 ст. існавалі яшчэ Пінскі і Навагрудскі летапісы, Смаленскі летапіс 14 ст. Усе гэтыя помнікі насілі мясцовы характар. У асноўным яны былі агульнарускімі. Але з 15 ст. іх характар змяняецца. Летапісанне становіцца агульнабеларускім. Да рэвалюцыі 1917 г. яно лічылася літоўскім. Абстаноўку змяніў Я.Карскі (“Беларусы”), які першы назваў летапісанне беларуска-літоўскім.
Большая частка летапісаў не дайшла да нашага часу, бо загінула ў пажарах феадальных і знешніх войн.
Летапісанне на Беларусі прайшло 3 этапы:
1) зараджэнне (12-14 ст.);
2) росквіт (15-16 ст.);
3) заняпад (17-18 ст.).
Беларуска-літоўскае летапісанне – гэта палітычная гісторыя беларусаў і літоўцаў 14-18 стст., іх сумесная барацьба за нацыянальную і палітычную незалежнасць.
Да нашага часу дайшло 22 летапісы. Але самыя значныя з іх 4:
1) Летапісец вялікіх князёў літоўскіх (1446 г.), або першы беларускі летапіс;
2) Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, або другі беларускі летапіс;
3) Хроніка Быхаўца, або трэці беларускі летапіс;
4) Летапіс Аўраамкі (1495 г.).
“Хроніка Быхаўца”
Летапіс называецца так умоўна. Узнік на аснове 1-ага і 2-ога летапісаў. Па сваім характары з’яўляецца агульнабеларускім. Знойдзены ў 1830 годзе ў бібліятэцы маёнтка Магілёўцы Ваўкавыскага павета настаўнікам Віленскай гімназіі Іпалітам Клімашэўскім. Уладальнік маёнтка Аляксандр Быхавец у 1834 г. перадаў рукапіс вядомаму беларускаму гісторыку Тэадору Нарбуту, які ў 1846 г. яго апублікаваў.
Рукапіс не мае пачатку і канца, выпала некалькі старонак з сярэдзіны. Але нягледзячы на гэта гісторыя ВКЛ выкладзена тут больш поўна, чым у 1 і 2 летапісах.
Твор ўмоўна падзяляецца на 2 часткі.
Першую частку складе гісторыя Літвы ад Палемона (5 ст. н.э.) да Гедыміна (памёр у 1341г.). Аўтар згадвае аб паходжанні дынастыі літоўскіх князёў ад рымскага патрыцыя Палемона, а літоўскай шляхты – ад шляхты рымскай. Гэтым храніст імкнецца даказаць знатнасць і высакароднасць паходжання літоўскіх князёў, тым самым узвялічыць і ўславіць свой народ і дзяржаву ў вачах Еўропы.
Задача храніста не толькі паказаць, што ВКЛ мае даўнюю і слаўную гісторыю, не меншую, чым Польшча і Русь, але і абгрунтаваць права сваёй дзяржавы на беларускія і ўкраінскія землі, на якія прэтэндавала і Масква. Мэта аўтара – даць адказ на вядомую версію аб паходжанні літоўскіх князёў ад конюха кн.Віценя Гедыміна (нібыта пасля смерці Віценя Гедымін ажаніўс з яго жонкай).
Гісторыя Літвы пачынаецца з 5 ст. н.э. Цар племені гунаў Атыла пайшоў заваёўваць славянскі народ. У мэтах нажывы нават забіў роднага брата, каб узбуйніць сваё княжанне. Першае злачынства зрабіў у Міжземным моры: англійская прынцэса Урсула ў суправаджэнні 11 тысяч паненак ехала да брытанскага прынца, каб выйсці за яго замуж. Атыла напаў на гэтыя караблі і забіў усіх. З цягам часу ён падышоў да Рыма. Рымская шляхта перапалохалася, частка яе ўцякла на востраў да рыбакоў і заснавала г. Венецыю. Рымскі патрыцый Палемон сабраў 500 сем’яў і адплыў у пошуках лепшых зямель. Яны абагнулі Еўропу, зайшлі ў вусце Нёмана і ўбачылі тут вельмі багатыя землі. Дайшлі да ракі Дубісы і тут высадзіліся і, як піша аўтар, “пачалі размнажацца”. У далейшым сыны Палемона Борг, Кунас і Спера пабудавалі гарады. Кунас пачаў пашыраць свае землі і захапіў тэрыторыю ад ракі Віліі да Дзвіны. Пасля яго смерці на гэтых землях асеў яго сын Кернус. На яго тэрыторыі сталі сяліцца працавітыя людзі і ў вольны час вельмі хораша гралі на трубах. Кернус празваў той бераг на лаціне Літус, а трубы – Туба. Адсюль пайшла 1-я назва старажытнай Літвы – Лістубанія. Аўтар тлумачыць паходжанне назвы Літва цяжкім вымаўленнем папярэдняй доўгай назвы.
Аўтар піша, што нейкі князь Эрдзівіл, калі напалі татара-манголы, заснаваў Наваградак, Гародню. Даследчыкі не даведаліся, адкуль гэтае імя. Затое дакладна ведаюць, што Наваградак заснаваў Яраслаў Мудры (11 ст.), а ў 13 ст. Міндоўг адрадзіў гэты горад і зрабіў сталіцай. Першым гербам стаў герб Пагоня.
Ёсць цікавая згадка пра нейкую Параскеву, якая нібы жыла ў Рыме, перапісвала кнігі, будавала манастыры. Лічаць, што гэта версія пра Еўфрасінню Полацкую.
Другая частка хронікі распавядае пра тое, што вялікім князем літоўскім становіцца Гедымін. Падае яго як сына Віценя. Ад Гедыміна пачалася новая дынастыя літоўскіх князёў – Гедымінавічы.
Цікавае паданне пра ўзнікненне г. Вільні. Аднойчы князь Гедымін паехаў на паляванне, забіў тура. Ноччу сніцца сон, што на гары стаіць жалезны воўк і вые. Варажбіт гаворыць, што тут будзе горад, стане сталіцай і ўславіцца ў вяках. Гедымін сапраўды пабудаваў горад і назваў яго Вільня ад ракі Вілія.
Другое апавяданне “Пра ваяводу віленскага Пятра Гаштольда”, які першым у Літве прыняў рымскую веру і пабудаваў 1-ы ў Вільні кляштар Маткі Божае, запрасіў з Рыма 14 манахаў-францысканцаў для спавядання рымскай веры.
Яшчэ адно апавяданне расказвае пра паўстанне ў Вільні праваслаўнага насельнітва, якое спаліла гэты кляштар і забіла манахаў-францысканцаў. Князь Альгерд жорстка пакараў за гэта паўстанне 500 віленцаў.
Затым аўтар расказвае пра барацьбу за ўладу паміж Кейстутам (з Вітаўтам) і Ягайлам. Ягайла запрасіў Кейстута і Вітаўта да сябе на перамовы, цалаваў крыж, што не кране іх, а сам схапіў іх і кінуў у турму. Кейстута ноччу па загадзе Ягайлы задушылі падушкамі, а Вітаўту ўдалося ўцячы дзякуючы служанцы Алене і жонцы Ганне. Вітаўт у час спаткання з імі пераапрануўся ў адзенне служанкі і сышоў, а служанка засталася замест яго. Гэта сведчыць пра яе патрыятызм.
Неўзабаве Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай і стаў польскім каралём. Усваю чаргу Вітаўт заваяваў Вільню, Віцебск, Смаленск, Ноўгарад, Пскоў, пашырыўшы тэрыторыю ВКЛ.
У гэты час ВКЛ пачалі пагражаць нямецкія рыцары. Супраць іх Вітаўт заключае саюз з Ягайлам. Аўтар падрабязна расказвае пра Грунвальдскую бітву 1410 г. Аўтар праўдзіва піша, што ў бітву першым уступіла літоўскае войска, а Ягайла ў гэты час спраўляў імшу. Беларускае войска было амаль усё перабіта. Вітаўт імчыцца ў лагер Ягайлы і застае яго за малітвай. І толькі тады Ягайла дае загад уступіць у бітву палякам. Бітва закончылася перамогай Вітаўта і Ягайлы.
Аўтар аддае ўсё сваё ўмельства, каб уславіць і ўзвялічыць вялікага князя Вітаўта, паказаць яго сапраўдны патрыятызм і любоў да Радзімы.
Пасля бітвы Вітаўт і Ягайла памірыліся, сталі жыць у згодзе, дамовіліся, што чый сын народзіцца першым, той і будзе каралём. Але ў Ягайлы дзяцей не было, а Вітаўт рана памёр. Таму быў абраны новы князь Жыгімонт.
Заканчваецца хроніка тым, што ў 1506 г. на ВКЛ напалі мангола-татары, захапілі Менск, Вільню, Наваградак, перайшлі Нёман, спустошылі вёскі і гарады. Супраць іх выступіў, сабраўшы войска, гетман Міхаіл Глінскі. Войскі сустрэліся пад г. Клецкам. Спачатку перавага была на баку мангола-татар, але М.Глінскі як таленавіты палкаводзец змог уклініцца ў сярэдзіну татарскага войска, раздзяліў яго на дзве часткі і акружыў. Татары пачалі ўцякаць да р. Цепры, дзе ледзь не патанулі. Аўтар з задавальненнем расказвае пра тое, што было столькі татарскіх трупаў, што нават не трэба было масціць раку і багну. Літоўскае войска магло праехаць раку па трупах.
На гэтым летапіс абрываецца, што з’яўляецца вялікай стратай для беларускай культуры і навукі.
Усе летапісы маюць вялікае культурна-гістарычнае значэнне. Многія беларускія пісьменнікі знаходзілі ў іх тэмы, сюжэты і вобразы для сваіх твораў.