
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
На творчасць А. Разанава адгукаюцца даследчыкі л-ры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету ( Балгарыі, Літвы, Германіі і інш.), што сведчыць, па-першае, пра самакаштоўнасць ягонай паэзіі, а па-другое – яе арганічную прысутнасць у еўрапейскім мастацкім кантэксце. Так ужо атрымалася, што ўсім – і аматарам паэтычнай творчасці, і даследчыкам літаратуры (В.Бечык,В.Вітка,А.Вярцінскі, Ул.Калеснік,Г.Кісліцына, Ул.Конан, Е.Лявонава і інш.), і проста чытачам – разанаўская паэзія здаецца з’явай іншага парадку, нязвыклага для беларускай літаратуры. Эпітэты, якія характэрызуюць ягонаю творчасць, -- “экспераментальны”, “наватарскі”,”новы”, “самабытны”, “арыгінальны”.
Радыкальнае пераасэнсаванне літ.традыцыі і напружаны творчы пошук новых шляхоў у мастацтве асабліва наглядна адбываліся ў творчасці А.Разанава на мяжы 70-80-х гадоў ХХ ст. Паэзія А. Разанава ўражвае сваёй неардынарнасцю, ускладненасцю форм, вобразнай асацыятыўнасцю, метафарычнасцю. Ён аўтар зборнікаў “Адраджэнне” (1970), «Назаўжды» (1974). “Ужо на пачатку свайго шляху А.Разанаў выявіўся даволі арганічна ў межах нарматыўнай паэтыкі як пільны назіральнік за рэчаіснасцю, майстар метафары, з адметным паэтычным слоўнікам і нечаканымі распрацоўкамі традыцыйных тэм.” А.Івашчанка.
«Каардынаты быцця», «Шлях-360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне». У творах паэта, якія патрабуюць не аднаго прачытання, філасофская змястоўнасць, ускладненасць думкі, шматлікія сэнсы, нюансы і алюзіі.
Паэзія А. Разанава вылучаецца гукавымі асацыяцыямі, разбурэннем многіх традыцыйных форм і канонаў, дзёрзкай эксперыментальнасцю, сінтэзам вершаў і прозы авангардысцкага кірунку. Ён увёў у беларускую літаратуру версэты, квантэмы, вершаказы, пункціры.
Пункціры - першая і самая трывалая паэтычная эксперым.форма. Яны складаюцца з 3—6 радкоў. Па прызнанні самога аўтара, гэта «назіранне, думка, вобраз, тое, што заўважылася вакол сябе ў рэчаіснасці, што пастукала ў тваю душу, што блізка падступілася». Сам вершаваны вобраз — гэта пункцір, маленькая кропка неабсяжнага жыцця
Вылучаюцца тэматычнай шматпланавасцю і разнастайнасцю ў прыёмах стварэння тэксту. Ёсць рыфмаваныя і празаізаваныя. У пазнейшых назіраецца цяга да рэфлексіі, парадоксаў, нечаканых філасофскіх высноў.Часта выкарыстоўвае адухаўленне, рытарычнае пытанне.Месца дзеяння ў пункцірах звычайна адцягненна-абстрактнае, не мае прасторавых межаў, хаця гаворка ідзе пра беларускую рэчаіснасць. Але ёсць кніга “Гановерскія пункціры”( 2000).
Квантэмы (утворана ад квант — элемент энергіі) - вершы-медытацыі, у аснове якіх «імпульс, квант паэтычнай энергіі». Тут і словы-вобразы, і інтанацыя рытму, і колер рытму. У квантэмах няма звязанасці, прычынна-выніковай сувязі. Паміж сказамі часта адсутнічаюць знакі прыпынку, страчаны межы паміж лагічна завершанымі кавалкамі тэксту. Ствараецца ўражанне, што словы раскіданы, разбураны, існуюць паасобку.
Найбольш выяўлены медытатыўны пачатак, змястоўная насычанасць, кандэнсацыя думкі ў зб.”Вастрыё стралы”.
Версэты (утворана хутчэй за«ўсё ад слова версія) - вершы баладнага складу, блізкія па афарыстычных роздумах да прытчаў. У іх асабістае «я» паэта як бы праламляецца праз «каардынаты быцця і асобы». Аўтар аддае перавагу быційнаму, сутнаснаму. Сімволіка і ўмоўнасць у версэтах арганічна спалучаецца з канкрэтнымі рэаліямі, рытміка і рыфмоўка свабодная, раскаваная.
Вершаказы - творы, паэтычныя па змесце і празаічныя па форме. Гэта ўслухоўванне ў гукавы склад слова, адшукванне асацыяцый, праз якія вымалёўваюцца межы сэнсу. Гэта і гульня са словам, абыгрыванне яго гучання і паліфанічнасці, і сур'ёзнае пранікненне ў глыбіні мовы, зварот да гукасэнсу і моватворчасці. У вершаказах побач з голасам паэта чуецца голас дрэва, каменя, маланкі, бо кожны прадмет, кожная з'ява хоча агучыцца, расказаць пра сябе. Кожная літара і кожны гук для паэта вельмі значныя, бо з іх дапамогай ён спрабуе ўзнавіць працэс узаемадзеяння чалавека з прыродай. Спецыфічны спосаб рыфмоўкі ў вершаказах А. Разанаў называе дамінантай. «Гэта тое імя, тая назва, якія маюць рэч, прадмет, з'ява. I ўвесь вершаказ падпарадкоўваецца, слухаецца гэтага ключавога слова. Ці гэта збан, ці грыб, ці павуціна, ці гузік, ці дуга, ці дзіда»
Зборнік «Паляванне ў райскай даліне» (1995) заканчваецца раздзелам дасюль яшчэ не вядомага жанру — зномаў. Гэта назіранні-эсэ, у якіх прысутнічаюць, жывуць вобразы, інтанацыя, гукі, безумоўна, паэтычная філасофія. Думкі ў зномах не рассейваюцца, а згортваюцца амаль да афарызма.
Галоўны тон у паэзіі А. Разанава — гэта чуйнае, засяроджанае ўслухоўванне ў «невядомага рытму струмень, невядомай галактыкі хвалю». Творы незвычайнага чалавека і зямныя, і касмічныя адначасова. У іх мноства зямных, прызначаных для чалавека, парад, рэкамендацый, формул-афарызмаў. 3 твораў А. Разанава паўстае сённяшні чалавек, які пакутуе ад нявырашанага пытання: «Кім я ёсць?» Ён шукае сваё імя і, не задаволены пошукамі, усклікае: «Я сам сабе не ведаю імёнаў... Я той, хто неназваны...» Паэт вучыць бачыць нябачнае, чуць нячутнае, заўважаць не толькі зямлю пад нагамі, але і далеч неба, кідаць погляд у іншыя вымярэнні, адчуваць усеабдымнасць, узаемную спалучанасць усяго існага.
Напрыканцы мінулага года выйшлі з друку дзве кнігі паэта – “Кніга ўзнаўленняў” і “Лясная дарога” . Паэтычныя формы А.Разанава спрыяюць упісанню бел.паэзіі ў шырокі еўрапейскі кантэкст.Разанаў здолей раскрыць і паказаць затоены патэнцыял беларускага паэтычнага слова, яго сугучнасць і генетычную блізкасць з іншымі мовам і культурам свету.
Апошнім часам творчасць А.Разанава даволі часта згадваюць у звязку з постмадэрнізмам. Прычым прыналежнасць паэта да гэтага напрамку лічыцца несумненнай.Аднак, можна пагадзіцца з даследчыкам Евай Лявонавай, што разанаўская паэзія сапраўды мае кропкі судакранання з постмадэрнізмам, але і пэным чынам адрозніваецца.
У паняційным апараце постмадэрністаў важнае месца займаюць катэгорыі тэксту і знака.Ад тэксту адштурхоўваецца мадэрніст, ён для яго – крыніца праблем, сюжэтаў, персанажаў, прасторавага і часавага атачэння.
Катэгорыі тэксту, знака, слова часта сустракаецца і ў Разанава – гэта рыса, якая можа пасунуць нашае асэнсаванне яго паэзіі ў бок постмадэрнізму. Між тым зместавае напаўненне гэтых катэгорый у Разанава часам адрознае ад постмадэрнісцкага. Для паэта непрымальны зварот да ўжо знанага і толькі да яго. У А.Разанава часта прадметам асэнсавання як і ў постмадэрністаў становяцца катэгорыі спадчыны, традыцыі, але мэты звароту ў паэта , і ў постмадэрнізме ў большасці выпадкаў розныя.
Яшчэ адна вызначальная якасць твораў А.Разанава – іх асобаснасць, што суправаджаецца метафізічнасцю, адчувальнай інтуітыўнасцю, своеасаблівай эксклюзіўнасцю. А ў постмадэрновых творах асобасны пачатак затушаваны.
Да постмадэрністаў А.Разанаў падобны гульнявым прынцыпам, але ў першых гульня суправаджаецца карнавалізацыяй, парадзіраваннем, пераіначваннем. А Разанаву ўласціва ніяк не гулліва-смехавая, а зусім іншая атмасфера: разважліва-філасофская, драматычная або трагічная. У Разанава ёсць свае міфалагемы, узятыя з розных крыніц: нацыянальна-гістарычных,фальклорных,з усходняй культуры і інш. Постмадэрністы не ствараюць сваіх міфалагем.
Больш доказным бачыцца сцвярджэнне, што паэзія Разанава выяўляе адметную мадэрнісцкую разнавіднасць. Па сцвярджэнні Г.Кісліцынай, “менавіта новая, іншая рэальнасць як аб’ект творчага даследавання з’яўляецца тым агульным пунктам, які яднае творы заходніх пісьменнікаў-мадэрністаў і паэзію А.Разанава.