Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)

Народны пісьменнік І. Ш. належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена, загартьавана вайной. Большасць яго твораў былі так ці інакш звязаны з падзеямі ВАВ: аповесці “Помста”, “Гандлярка і паэт”, “Ахвяры” раман “Сэрца на далоні”, пенталогія “Трывожнае шчасце”.

Раман “Сэрца на далоні” быў напісаны ў 1963 годзе. Гэта час, калі ажыўленне сац жыцця, якое назіралася ў к. 50-х пад націскам новай рэакцыі пачало зніжацца. Новы час патрабаваў глыбейшага асэнсавання псіхалагічнагша стану чалавека, больш складанага маральна-філасофскага абагульнення. Прыярытэт атр канфл псіхалагічныя, якія ўспрымаюцца пісьменнікам як неад’емная частка рэчаіснасці. Пісьменнік з жыцця агульнага перакл на жыццё асабістае. Узнікае больш уважлівы погляд на чалавека, абвастраецца цікавасць да шматпланавасці ўнікальнага інд жыц вопытіу чалавека. Гэтыя тэнд знайшлі адлюстраванне і ў творчасці І.Ш. Можна назваць некалькі гал рыс празы пісьменніка: пільная ўвага да псіхалагічнай дэталі, заглыбленасць у сферу маральнага, духоўнага жыцця, тэматычная шматварыянтнасць, якая ўзнікла ў выніку спалучэння сучаснасці і гісторыі, поліфанічнасць стылю. Заняўшыся ў асноўным мар і псіхалаг праблемамі, якія нясуць у сабе выразны, але больш тонка выказаны сац змест, аўтар спрабуе адысці ад спрошчанай дыдактыкі і рамантызаванай ілюстрацыйнасці характараў, аб чым сведчыць вобраз Зосі Савіч у рамане “Сэрца на далоні”. У гэтым творы адл цікавая стар жыцця краіны, калі большасць членаў грамадства паверылі ў праграмныя лозунгі партыі, сэрцам прынялі прапанаваныя рэформы. Паверыў у гэта і журналіст Кірыла Шыковіч, які некалі разам са старшынёй гарвыканкама Гуканам выдаў кнтгу пра падпольшчыкаў і партызанаў, а цяпер пераглядае ранейшыя яе палажэнні, імкнецца рэабілітаваць добрае імя доктара Савіча, запісанага ў здраднікі. Змест твора найперш прысвечаны гэтай праблеме. Для героя рамана яна галоўная. Змагаючысяза аднаўленне справядлівасці ён змагаецца і за сваё добрае імя і супраць Гукана. Побач з сучасным паказваеууа мінулае. Паказан і складанае побытавае жыццё герояў. Сімвалічная назва рамана – “Сэрца на далоні”. У прамым значэнні – гэта сэрца Зосі Савічу добрых руках хірурга Яраша. У пераносным значэнні назва азначае заклік да людзей быць добрымі, не раніць свае і чужыя сэрцы абразлівымі і жорсткімі словамі і ўчынкамі. Галоўна – сацыяльны канфлікт, які ўскладнены маральна-этычным і побытавым, любоўны канфлікт. Вобразы галоўных герояў Кірыла Шыковіч, Яраш, Гукан, Зося Савіч і інш. Маладое пакаленне ў рамане.

Аповесць “Гандлярка і паэт” была напісана ў перыяд брэжнеўскага застою, калі пачалі забывацца н а ХХ з’езд КПСС, на цяжкасць пройдзеных дарог. Ад пісьменнікаў зноў запатрабавалі арыентацыі на спрошчанасць, ідэалізаванасць адлюстравання рэчаіснасці, у т. л. і ваенных падзей. Але спыніць рух слоўнага мастацтва да спасціжэння праўды жыцця ўжо было немагчыма. І.Ш. у гэты час цікавяць маральна-этычныя праблемы, паводзіны людзей у драматычных, экстрэмальных абставінах, пытанне пра тое, ці змогуць яны застацца сумленнымі ў невыносных абставінах, вернымі сваёй радзіме ці здрадзяць ёй. Пісьменнік адлюстраваў невядомую вайну.

Праблема сапраўдных і ўяўных каштоўнасцяў – побач ставяцца вытворца і гандлёвая праца. Пісьменнік у гандлярах бачыць людзей сумленных, якія жывуць з працы, а не падманам, не разгінаюцца з раніцы да вечара на сваіх кавалках зямлі. Праблема паводзінаў людзей у экстрэмальных сітуацыях на пачатку вайны. Праблема сумленнасці. Праблема выпрамлення чалавека. Вобразы герояў – Хрысця Ляновіч, Вольга Ляновіч – яе дачка, Алесь Шпак, Яніна Восіпаўна і Андрэй іванавіч.

Майстэрства мастацкай дэталі, мова герояў індывідуалізаваная, І.Ш. – майстра ўскладненага сюжэта.

67. Сітуацыя маральнага выбару і экзістэнцыйны герой у мастацкім свеце прозы В.Быкава.

68. Проза Ул. Караткевіча: філасофія гісторыі, паэтыка, стыль.

69. Публіцыстычны пафас лірыкі Н.Гілевіча. Вершаваны раман “Родныя дзеці”.

70. Паэтычнае майстэрства Р.Барадуліна.

Напісаў больш 30 зборнікаў, народны паэт Беларусі 1994. Першы яго зборнік “Маладзік над стэпам” (1959) , “Рунець, красаваць, налівацца” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш” (1966), “Адам і Ева” (1968), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), “Амплітуда смеласці” (1983), “Маўчанне перуна” (1986). У першай палове 90-х гадоў выйшлі новыя кнігі паэта “Самота паломніцтва” (1990), “Міласэрнасць плахі” (1992), “Евангелле ад мамы” (1995). У 1984 выйшаў 2-томнік выбраных твораў паэта.

Паэзія Рыгора Б. шматтэмная: 1) тэма Бацькаўшчыны (“Заінелая Ушаччына”, “Мая бацькаўшчына”); 2) тэма мінулай вайны (“Палата мінёраў”, паэма “Блакада”); 3) вобраз маці (“Вогнепаклонніца ”, паэма “Куліна”); 4) лірыка кахання і прыроды (“Лета”, “Лясная дарога”). Кожная тэма-матыў у вершах паэта – гэта яркасць асабістага ўспрымання, складанасць душэўных перажыванняў. У паэзіі шмат прыгожых, сакавітых метафар, эпітэтаў, ён віртуозна валодае паэтычным сінтаксісам. Верш яго раскаваны, пластычны. Буйства, суквецце метафар, нараджае жывапісныя малюнкі.

Праблемна-тэматычнае кола паэзіі вельмі шырокае, разнастайнае: адраджэнская тэматыка, радкі пра чарнобыльскую трагедыю, праблемы экалагічнага і палітычнага жыцця грамадства. Вельмі адчувальныя рэлігійна-медытатыўныя роздумы. Паэт шукае выратаванне ў малітве, у няспынным унутраным руху да Бога, адвечнай біблейскай і хрысціянскай мудрасці. Імкненне да Боскага ў сабе - жаданне ўратаваць свет ад пагібелі: “Бо веру, што душу ўлагоджу, І, думаю, бяду ўраку” (“Трыкірый”). “Паэт – неспакою слых”, у гэтых радках сутнасць творчага вобліку паэта.

Паэзія насычана мастацкімі вобразамі. Аўтар часта звяртаецца да метафары, пабудаванай на аснове збліжэння далёкіх, але сутнасна падобных з’яў(“Пакуль у нас / Пяшчотаю матуль / І рупнасцю бацькоў / Сагрэты далі / Не поствіт куль / А галасы зязюль / Лічыць гадоў чарады / Не перасталі” – верш “Яна адна”). Выкарыстоўвае шырока алітэрацыю, асананс, рухомасць вершаванай думкі – рытмічную сістэму.

У студэнцкія гады стварае неалагізмы (“Цёзка з бяроз не сарваўшы лісток,/ Па лясах блакадзіў брыгадамі” – верш “Парызанка”). Сярод так званых аўтарскіх неалагізмаў – вялікая колькасць слоў мясцовых, дагэтуль неўжываных у літ-ры. Яны арганічна загучалі ў вершах і надалі свежасці і моцы нашай мове. Паэт актыўна выкарыстоўвае народна-песенныя вобразна-выяўленчыя сродкі. Легенды, казкі, прыказкі, прымаўкі, песні арганічна ўваходзяць у яго творчасць “Як мама / Клічуць даўнія гады / З печы полу / Збірайцеся к столу” – верш “Чышчу бульбу”.

Пісьменнік звяртаецца да верлібра, часта ўжывае ламаны радок, так званую лесвічку (“Наведвайце бацькоў”, “Вяртанне ў першы снег”, “Мая мова”).