
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
Раман “Птушкі і гнёзды” (1964) мае ў творчай эвалюцыі Янкі Брыля адметнае значэнне. У гэтым творы аўтар адступіў ад традыцыйнага эпічнага сюжэта, звыклыя рамкі якога абмяжоўвалі лірызм пісьменніка. Стылёвыя пошукі далі арыгінальны сінтэз эпічнага з лірыка-псіхалагічным. У беларускай літаратуры раман успрымаўся як наватарская з’ява, незвычайная для традыцыйна-рэалістычнай прозы тых гадоў (актуалізацыя суб’ектыўнага пачатку, адмаўленне ад храналагічнай кампазіцыі і сістэмнай паслядоўнасці, асацыятыўная сувязь падзей).
У мастацкай структуры рамана важную ролю адыгрываюць ключавыя словы, моўныя лейтматывы, ужыванне якіх у тэксце набывае ўстойлівы характар. Як правіла, яны абазначаюць вузлавыя паняцці і актуалізуюць канцэпт твора, яго ідэйна-тэматычную накіраванасць. У рамане “Птушкі і гнёзды” сканцэнтраваны многія ключавыя словы, характэрныя для ўсёй творчасці пісьменніка, напрыклад, асацыятыўны рад: Маці – Радзіма – Народ – Мова – Песня.
Вобраз Маці – скразны ў творчасці Брыля. Ён набывае глыбокае мастацкае абагульненне ў рамане. Высока і недасягальна над усім, што давялося перажыць галоўнаму герою, “ішоў з ім вобраз яго заплаканай маці”. Успаміны пра маці, зварот героя да маці, матчыны ўспаміны-ўстаўкі займаюць у тэксце звыш 50 старонак. Шчырай споведдзю Руневіча-сына паўстаюць у рамане лірычныя звароты да маці, якая для яго з’яўляецца маральнай апорай, мерай чалавечнасці, справядлівасці, народнай мудрасці. (“Я прыйду, дарагая, я ўсе ж такі калі-небудзь прыйду”; “Ты верыш там, што недзе я жыву і не загіну. А я упэунены, маці, што вярнуся туды, дзе мой народ, і зраблю для яго, а праз яго для ўсіх людзей усе, што змагу”). Абагульнены вобраз Маці вырастае ў рамане да сімвала мацярынскай любві і высакародства, да сімвала Радзімы, і гэтым яго значэннем раскрываецца ідэйны змест твора.
Для абазначэння паняцця радзіма ў рамане ўжываецца цэлая гронка кантэкстуальных сінанімічных назваў: радзіма – бацькаўшчына; родная краіна – родныя мясціны – родны свет – родная зямля – родная прыгажосць – далёкае, роднае; дом – родны дом; гняздо – роднае гняздо; вырай. Апошнія два словы маюць сімвалічнае значэнне макравобраза твора. Глыбокі сімвалічны змест іх закладзены ўжо ў самім загалоўку (“Птушкі і гнёзды”), а таксама ў назвах частак рамана (“Сцюдзены вырай”, “Гнёзды за дымам”) і эпілогу. Яны акцэнтуалізуюць канцэпт твора, узмацняюць звязнасць і сістэмнасць тэксту. Міжволі прыгадваюцца крылатыя словы Ф. Скарыны да біблейскай кнігі “Эсфір”.
Патрыятычная ідэя ў структуры рамана рэалізуецца таксама праз адносіны галоўнага героя і да такіх паняццяў, як народ, мова, песня, аб чым сведчаць адпаведныя моўныя лейтматывы Народ (“Праз свой народ да чалавецтва”, “Дзе твой народ?”), Мова (“родная мова”, “роднае слова”, “бясконца, дзіўна жывучае, па-народнаму невычэрпна багатая мова”). Што датычыць ключавога слова Песня, то яно ў рамане мае шмат аспектаў. Па-першае, яно сведчыць, што абранніцай душы Руневіча была песня – адзнака яго высокай культуры і інтэлектуальнасці; па-другое, яно сцвярджае вялікую таямнічую сілу песні, якая дала чалавеку моцы не паддацца знішчальнай сіле фашызму; па-трэцяе, яно падкрэслівае неўміручасць і веліч духоўнага, маральнага і эстэтычнага багацця народа ўвогуле (“народная песня”, “матчына песня”, “жніўная песня”, “далёкая родная музыка слоў”, “песня-малітва”, “гімн мацярынству”, “песня вялікай журбы і смутку”). Не выпадкова ў рамане даецца лірычны зварот Руневіча да песні, якая “вышэй за ўсе войны”.
Вобразы-тэмы Маці – Радзімы – Народа – Мовы – Песні выйшлі ў рамане за межы суб’ектыўна-асабістага і дасягнулі агульначалавечага ідэалу. Яны маюць глыбокую мастацка-эстэтычную архетыпічную аснову (у іх праглядваюцца універсальныя і рэгіянальныя архетыпы) і з’яўляюцца вызначальным складнікам нацыянальнай ідэі.