
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
Спробы драм-га выйсці за межы вузка побытавых рэалій, зазірнуць за тую грань, дзе прыватнае жыццё чал-ка судакранаецца з абставінамі адвечнай чал-чай трагедыі, трагедыі існавання, урэшце прывялі да стварэння п’есы “Парог”. Некаторыя крытыкі не ўхвалялі выбар галоўн. героя. Не маглі зразумець, чаму ў якасці філосафа выступае алкаголік Буслай, разбэшчаная, цынічная асоба? У 1-ай дзеі Андрэй Буслай у стане жорсткага пахмельнага сіндрому прачын-цца ў чужой кватэры, сярод незнаёмых рэчаў. Знаёмства героя з новай абстаноўкай, яе асвойванне выглядае даволі камічна. Буслая дзівіць не толькі незвычайны інтэр’ер, але і людзі, якіх ён сустракае ў незнаёмай кватэры: Аліна, Драгун. Ён адчувае з іх боку шкадаванне і спробу дапамагчы.Чужое спачуванне яго, алкаголіка са стажам, бянтэжыць, прымушае зразумець глыбіню ўласнага падзення. І ён спрабуе адгарадзіцца ад гэтага новага, трывожнага пачуцця звыклым спосабам:блазнуе, кпіць з сябе. Нават панурая Аліна не можа стрымаць усмешкі, калі Буслай тлумачыць, чаму людзі п’юць: ”Калі сабаку навучыць думаць, і сабака піць пачне. “Чорны гумар” – абалонка, за якой хаваецца прытоены боль. Смех, як і гарэлка, для героя–своеасаблівае выйсце са стану апатыі, абыякавасці, дух-най ляноты, якія ён адчувае вакол сябе і ў сабе.Дабрату Буслай шукае не ў бесклапотным цвярозым жыцці, а ў п’яным чадзе: “Калі п’яны, мне ўсіх шкада, я ўсіх люблю”. Буслай прызнаецца, што і сам да сябе такога не падышоў бы. Але ні гарэлка, ні балючае самавыкрыццё, ні ўнутраная стыхійная нязгода з масавай мараллю не робяць Буслая больш дасканалым, чуйным да чужога няшчасця. Ён галоўная прычына нягод ва ўласнай сям’і, пакут жонкі і бацькоў. Пакінуўшы вёску, Буслай пераязджае ў мястэчка, жыве ў качагарцы разам з бамжом і прапойцам Бэрам, перабіваецца выпадковымі заробкамі, цалкам адасабляецца ад усялякіх мар-ных абавязкаў перад блізкімі. Яму па-свойму ўтульна і бесклапотна. Бліжэй да фіналу паводзіны Буслая істотна мяняюцца: ён перастае асуджаць іншых, пачынае пошукі выйсця, маральнага самаўдсканалення. Прасветліна ў душэўным стане настае тады, калі само жыццё адварочваецца ад яго, ператварае яго ў “жывога нябожчыка”. Ён атрымлівае ад жыцця ўрок. Што можа адчуваць чалавек, які перажыў сваю смерць, і раптам ён, жывы? Што чакае бацьку, маці, кінутых жонку і дзіця, калі ён вернецца да іх “жывым нябошчыкам”, з адпітай памяццю, амярцвелай свядомасцю? Нават сын не пазнае бацьку і просіць Андрэя расказаць казку, якая нібыта можа кагосьці выратаваць. Але казкі не будзе! Буслай спрабуе выправіць сваю віну адраз –уцячы, каб родныя забыліся пра яго і надалей лічылі яго памерлым. Гэтае выйсце раўназначнае самагубству, і яно наўрад ці можа кагосьці выратаваць. Дзеля дабра, ачышчэння патрэбная марудная, цяжкая, цярплівая праца душы–але якраз на гэта Буслай ужо не здатны. Сім-чны вобраз парога расчытваецца, як мяжа, за якой пач-цца незваротны распад чал-чай асобы, дух. смерць, якая набывае куды больш пачварныя формы, чым фізічныя. “Парог”–апакаліпсіс, крушэнне свету, не сусвету, але свету 1-ой чал-чай асобы.
Тэма адказнасці чалавека перад сусветам за сваё асабістае “я”, за жыццё, падараванае яму Богам, атрымала своеасаблівы працяг у драме “Вечар”. І ў гэтым творы мы назіраем адмысловае і арганічн. спалучэнне камічнага і трагічнага. Без гумару, смеху гіс-рыя пра 3 пажылых людзей–Гастрыта(Мікіту), Мульціка(Васіля), Ганну,што дажываюць свой век у закінутай, неперспектыўнай вёсцы, дзе мноства пустых хат з пазабіванымі аканіцамі. Мастацкі час п’есы скіраваны не толькі ў сучаснасць, а перадусім у мінулае. Героі,для якіх настаў вечар жыцця, пераасэнсоўваюць пражытае. Вечаровы час–час успамінаў, згадак, падвядзення жыц-вых рахункаў. Тут кожная дэталь намякае на колішнія падзеі. Сімвал жыцця–калодзеж, вада ў ім жывая, яе трэба вычэрпваць, каб калодзеж не высах. Мульцік старанна выбірае ваду з калодзежа, палівае не толькі свой гарод, але і суседнія дзялянкі. Гэта сведчыць, што вёска, пакінутая яе жыхарамі, працягвае жыць. Дуд. стварыў каларытныя хар-ры. Вобраз Ганны здаецца досыць знаёмым,традыцыйным.Бабуля пражыла доўгае жыццё і так нарабілася на сваім вяку,што пад старасць не засталося сілы, каб утрымаць каля сябе сына. Мудрая і разважлівая. На дабро адказвае дабром. Наіўная, бо лёгка паверыла “у спектакль” з песняй па заяўцы ад імя сына, наладжаны Мульцікам. А Мульцік? На 1-ы погляд знаёмы тыпаж дзівака, які размаўляе з сонцам і з тэлевізарам, старшыні калгаса прапаноўвае свае паслугі ў якасці “жывога барометра”. Яго строгі суддзя ўсім грахам Гастрыта і адначасова яго адвакат. Пакутнік, працаўнік, гумарыст, перш чым паміраць, праводзіць рэпетыцыю і палохае гэтым сваю жонку Ганну. Гумарыстычн. стаўленне да смерці, да сваёй нямогласці–лепшыя якасці бел. менталітэту. Гастрыт–найбольш супярэчлівы, складаны вобраз. Недаверлівы, зайзрослівы да чужой радасці(калі дапытваецца ў Мульціка ці пішуць яму дзеці). Героі пражылі аднолькавыя па працягласці, але зусім розныя паводле сэнсу жыцці. Надыйшоў вечар, калі раздумваюць аб пражытым, аб сэнсе жыцця. Набліжэнне смерці палохае Гастрыта. І толькі цяпер ён пачынае разумець, што ўсё жыццё жыў напалову. І нават філосаф Мульцік перажывае стан закінутасці, разгубленасці, але ён верыць у гармонію светабудовы, у мэтанакіраванасць жыцця. Героі гэтай драмы вядуць няспынны этычны пошук, сутнасць якога–не вынаходніцтва новай рэлігіі і новых марал. прынцыпаў, а вяртанне да старых, занадбаных гуманістычн. каштоўнасцей. Пра гэта сведчаць словы Мульціка: “Разумней любові,шкадавання і слёз людзі нічога не прыдумалі”. Састаўныя гэтага пошуку–ачышчэнне, споведзь, пакаянне.