
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
Цыкл вершаў “Новая кніга” А.Куляшова, напісаных у 60-я вызначаецца філасофскім зместам. Складаецца з 5 раздзелаў, якія нельга памяняць месцамі. Роздум і шырокія абагульненні – характэрныя рысы лірыкі гэтага часу. У вершы “Спакойнага шчасця не зычу нікому” (1961) ўсяго 12 радкоў. Гэта верш-споведзь. Паэт не прымае спакойнага шчасця, якім жыве абывацель. Свой погляд паэт выказвае ў пачатку верша, дае абагульненні назіранняў над сэнсам жыцця. У вкршы раскрыта пазіцыя чалавека-стваральніка, які заўсёды імкнецца наперад, каб дасягнуць мэты, трэба актыўна змагацца за яе; шчасце не прыходзіць само. У вершы “Я хаце абавязаны прапіскаю” (1963) – тут словам цесна, а думкам прасторна. 1-я страфа пабудавана на канкрэтных дэталях быту. Перад чытачом праходзіць маленства лірычнага героя, рэчы, што акружалі яго: калыска, міска, лыжка – усё гэта роднае і блізкае. Пачатак верша гучыць як сыноўняя ўдзячнасць роднаму куту. Але вось пачалася вайна. Для лірычнага героя надыходзіць момант пацвердзіць сваю вернасць і адданасць маці, народу, Радзіме. Біяграфія аднаго чалавека ўліваецца ў біяграфію ўсяго народа. Апошняя страфа верша – адкрыты публіцыстычны зварот ад імя былога воіна.
У 60-я гады ствараецца цыкл лірычных вершаў “Маналог”: вершы складаюцца з 16 радкоў. У вершах гэтага цыкла мы знаходзім згадку пра трагічныя абставіны жыцця, але аўтар хацеў перадаць трагічнае аблічча эпохі, у якую жылі сябры. Цыкл прысвяціў сябрам свайго юнацтва (З.Астапенку і Ю.Таўбіну, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна).
Вялікім здабыткам у беларускую і ўсю савецкую паэзію ўвайшла пасляваенная творчасць А.К. Паэмы “Новае рэчышча”, “Толькі ўперад”, “Цунамі”, “Далёка да акіяна”, “Варшаўскі шлях”, “Хамуціус”.
“Варшаўскі шлях” (1972): штуршком для напісання паэмы стала смерць Аляксандра Твардоўскага, рускага савецкага паэта, добрага сябра А.К.. Яны пазнаёміліся ў Мінску ў 1934 г. , калі А.Твардоўскі разам з іншымі смаленскімі паэтамі наведваў Беларусь. У 1939 г. сустрэліся ў Маскве. Але дружба пачалася ў гады Вав, пасля таго як А.К. воляй лёсуапынуўся ў сталіцы СССР. Паэма складаецца з 14 частак, роўных па колькасці радкоў (іх 24) і эпілога. У першай частцы (яна з’яўляецца экспазіцыяй) акрэсліваецца асноўная тэма твора: “Пагутарым аб часе, аб Твардоўскім”. Вобраз часу адзін са скразных у паэме. Ён шматаблічны: ваенны, пасляваенны, як выява лепшага ў чалавеку і як выява чалавечай дробязнасці, нікчэмнасці (пятая частка). Скразным з’яўляецца таксама вобраз Варшаўскага шляху, да якога звяртаецца, з якім вядзе дыялог-размову паэт. Варшаўскі шлях – гэта і канкрэтная дарога, Варшаўская шаша, і сімвал яднання людзей, сімвал чалавечага лёсу. Цэнтральным у паэме выступае вобраз А.Твардоўскага, які раскрываецца шырока і шматгранна. А.Куляшоў згадвае ваенны лёс сябра, прыгадвае знакамітую паэму пісьменніка “Василий Тёркин” і пры гэтым гаворыць пра яго грамадзянскую пазіцыю, імкненне да праўды жыцця. Думка аўтара пра талент А.Твардоўскага, пра яго месца і ролю ў літаратуры і жыцці грамадства натуральна кіруецца да разваг пра сэнс чалавечага існавання. У шостым раздзеле прыгадваецца надпіс на надмагільных камянях, які сустракаецца на хрысціянскіх могілках: “Спыніся, падарожны! Сваім маўчаннем ушануй мой прах. Я дома, ты яшчэ ў гасцях”. Паэт разважае, дзе сапраўдны чалавечы дом, на гэтым свеце ці на тым. Аднак урэшце А.К. заяўляе, што яму крыўдна за тых, хто “свет замагільны домам называе”. У эпілозе, дапускаючы магчымасць новай вайны, паэт просіць свайго субяседніка, Варшаўскі шлях, тады яго “ўспомніць як салдата” , а вершу дазволіць змагацца са злом.
У цэнтры драматычнай паэмы “Хамуціус” – высакародная асоба К.Каліноўскага, яго трагічны лёс. У гэтым творы, адзначаным драматычнай напружанасцю, ёмкасцю і афарыстынасцю верша. Куляшоў зноў звярнуўся да важных для сучаснасці праблем гістарычнай і сацыяльнай адказнасці і маральнай годнасці чалавека. “Х.” – твор, які мае дакументальна-гістарычную аснову. У паэме нямала гістарычна дакладных рэалій часу, сярод персанажаў – вядомыя з гісторыі асобы (паплечнікі К.Каліноўскага валеры Урублеўскі і Антанас Мяцкявічус, душыцель паўстання Мураўёў-вешальнік і інш.). Разам з тым значная роля належыць вымыслу і аўтарскай фантазіі. Паэт уводзіць у твор вымышленыя персанажы, стварае сітуацыі і эпізоды, якія маюць сімвалічны хар-р (бацька Крупскай вызваляе Каліноўскага з палону). Паэма паказвае растаноўку сіл у паўстанні, барацьбу паміж рэвалюц.-дэмакратычным крылом, якое ўзначальвае К.К. (Хамуціус – яго мянушка, ад слова хам у значэнні ‘просталюдзін’), і ліберальна-дваранскім лагерам (Віктор Старжыцкі, Якуб Гейштар, Дзюлеран). Гэта барацьба мае востры псіхалагічны змест: паэт раскрывае вытокі прыстасавальніцтва і здрады, паказвае, як эгаістычна уласніцкія інтарэсы прыводзяць да маральнага краху. Каліноўскі паўстае ў творы як носьбіт абсалютнай маральнасці. Для яго асабістае шчасце не магчыма без барацьбы за шчасце для ўсіх. Ён да канца ажыццяўляе свой грамадзянскі і чалавечы подзвіг. У маральным паядынку са Старжыцкім Каліноўскі атрымлівае прынцыповую перамогу як носьбіт высокіх ідэалаў і сапраўднай духоўнасці. “Х.” – складаны драматызаваны твор. Розныя сюжэтныя лініі і перэпетыі тут складана суадносяцца, развіваюцца праз напружаныя сутыкненні і канфлікты. Немалую ролю іграюць умоўна-рамантычныя элементы ў сюжэце і стылістыцы (пісьмы Ю.Старжыцкага, сны Каліноўскага, з’яўленне маладога чалавека з будучыні). Паэма напісана надзвычай выразным вершам, высакародна адухоўленым, метафарычна-прыўзнятым, поўным паэтычнай красы і лірычнай пранізлівасці. Твор становіцца апафеозам высокай, адказнай духоўнайасобы, якая велічна ўзрастае ў драматычным змаганні з сацыяльнай несправядлівасцю, з варожымі народу сіламі.