
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
Свежасць, непрывычнасць, навізна…Прыступаючы да напісання “Трыбунала”, драматург быў апанаваны вельмі складанымі пачуццямі, псіхалагічнай дамінантай якіх была пратэстнасць. Бел.драматургія ў адлюстраванні падзей ВАВ магла пахваліцца немалымі творчымі набыткамі, але Макаёнак здолеў стварыць новае, але ў яго нават ў думках не было адмаўляць або перакрэсліваць напісанае раней. Наватарства яго ў: 1) пісьменнік смела парушыў жанравае табу: да яго ў савецкай драматургіі ніхто не рашаўся падзеі ВАВ ўвасабляць у камедыйным аспекце, 2) носьбіты гераічнага ў п’есе выглядаюць па-бурлескнаму праставата. Аўтар арганічна спалучыў трывогу і надзею, адчай і аптымізм, будзёнае і ўзнёслае, гідкае і высакароднае…А над ўсім смех самых розных адценняў.
Сярод вобразаў, выведзеных у “Трыбунале”,цэнтральнае месца належыць Цярэшку Калабку. Гэта прынцыпова творчая ўдача не толькі Макаёнка, але і ўсёй бел.драматургіі. Гэты вобраз з’яўляецца носьбітам традыцыйных рыс бел.ментальнасці, але сваімі паводзінамі гэты тыпаж і разбурае. Хітры Калабок па-майстэрску вядзе 2-ую гульню і падманвае не толькі немца і паліцая, але і сваіх родных. Ён згаджаецца стаць нямецкім старастам. Так наспявае цэнтральны эпізод п’есы—сямейны суд-трыбунал над Цярэшкам. Але якой жа чулай, клапатлівай, пяшчотнай становіцца Паліна, пераканаўшыся, што яе муж згадзіўся стаць старастам па заданню райкома партыі. Цяпер у вачах родных ён становіцца гераічнай асобай. 1 з істотных асаблівасцей твора заключаецца ў тым, што аўтар аж да самага канца дзеяння п’есы не пакідае героя сам-насам , не надзяляе ўнутранымі маналогамі, у якіх давалася б са маацэнка, апраўданне ці матывіроўка уласных паводзін, тлумачэнне таго, чаму ён так зрабіў, а не іначай.
Аўтар адступае ад традыцыйнай шчаслівай развязкі ў камедыйным творы. Да А.Макаёнка такога фінальнага рашэння ў жанры камедыі яшчэ ні ў каго не было. З гэтага боку “Трыбунал”—цалкам наватарскі твор. У яго аснове сацыяльны канфлікт, што найбольш адпавядае трагедыі, драме і найменш—камедыі. Наватарскім характарам камедыі абумоўліваецца і той факт, што адмоўныя персанажы ў ёй—фігуры эпізадычныя, не займаюць колькі-небудзь значнага месца.
П’еса ” Пагарэльцы” пра тых, хто ўвыніку грамадскага “землетрасення” выпадкова трапіў “не ў свае сані” і ў выніку апынуўся на звалцы гісторыі. Незвычайная кампазіцыя твора, у якім апушчана стрыжнёвая частка сцэнічнага дзеяння і які складаецца адно з пралога і эпілога. Такая будова п’есы абумоўлена аўтарскай задумай: расказаць не ўсю “гісторыю” , а толькі яе пачатак і канец. Прыватная гісторыя—быль , пад пяром мастака становіцца глыбока тыпізаванай з’явай, надае твору грамадскі рэзананс.Адмоўныя дзеючыя асобы (Бусько,Ухватаў,Клёпкін і інш.)—статычныя персанажы. Станаўленне і развіццё гэтых жыццёвых характараў завяршылася задоўга да таго, як яны трапілі ў сатырычную камедыю—гэта традыцыйныя рысы. Наватарства – ў цікавай распрацоўцы вобразаў-тыпаў, у перадачы індывідуальнага праяўлення бюракратызму:чыноўнік-аўтамат Ухватаў, бюракрат з дабрадушным тварам Бусько… Гэтыя вобразы абмаляваны свежа, ярка, псіхалагічна пераканальна. А.Макаёнак турбаваўся пра заўтрашні дзень, пра будучае Беларусі. І складваецца ўражанне, што ў сяр.60-х гг. ён прадбачыў, што чакае землякоў напрыканцы 20ст., што іншага зыходу сітуацыі не было, бо ўхватаўшчына—гэта не толькі кар’ерызм, не толькі кумаўство, якое параджае пралікі ў кадравай палітыцы,але і пасіўнасць, нежаданне мысліць па-сучаснаму.