
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
Паэтычнае майстэрства У.К. выяўляецца праз наступныя рысы:
- спалучэнне гісторыі, прасторава-часавых параметраў жыцця і культуры розных эпох і народаў;
- спалучэнне высокамастацкіх набыткаў роднай мовы з літаратурнай традыцыяй.
Першыя публікацыі – у 50-ыя гг. Гісторыя – крыніца натхнення і фон, на якім адбываецца дзеянне. У часопісе “Полымя” – упершыню менавіта гістарычныя творы. Але паэзія выключна разнастайная.
Першы зборнік паэта – “Матчына душа” (1958). Тэматычна разнастайны: тэма чалавечай свабоды, непарыўнай сувязі чалавека і грамадства, адданага служэння народу. Прыватнае арганічна ўпісваецца ў лёс нацыі.
Дамінанта – тэма радзімы, патрыятычныя матывы.
Балада “пра паўстанца Ваўкалака”. Спалучае рысы класічнага жанру балады з індывідуальна-аўтарскім абліччам. Мала падзейнасці. Герой-змагар, герой-адзіночка. Паўстанне разбіта. Ваўкалак. Апошняе жаданне – далучыцца да тых, хто яму найбольш дарагі. Не даходзіць да дома. Думкі, успаміны героя, перажыванні. Мастацкая адзнака – наяўнасць рэфрэна: “Лісце аб’еш алень”. Сам ён не дойдзе, а праз прасвет зможа ўбачыць родную хату. Трагічны сыход героя перададзены з дапамогай сінтаксісу (псіхалагічна дакладная карціна гібелі героя):
Лісце…
Аб’еш…
Алень!
Гэты верш вылучаецца лірычнасцю перажывання. Герой – асоба шматгранная: змагар, закаханы, патрыёт, высакародная паэтычная асоба.
Балады часта грунтуюцца на фальклорным матэрыяле (“Машэка”). Ёсць прысвечаныя рэальным гістарычным асобам – балада “Паўлюк Багрым”. Мастацкія адзнакі: верш, у якім гарманічна спалучаецца лірычны і эпічны пачатак. Асоба паэта выступае ў вершы як фігура трагічная і гераічная, і набывае адзнакі вобразу-сімвалу – свабоды. Перадаецца атмасфера часу, калі жыў герой. Аўтар згадвае дэталі біяграфіі, суправаджае іх сваім каментаром, які пераходзіць у палымяны маналог пра Беларусь, яе гістарычны шлях, яе герояў. У фінале гучыць заклік. Думкі лірычнага героя пераклікаюцца з думкамі персанажа, які сваім жыццём даў прыклад змагарнага лёсу.
Патрыятызм паэта выяўляецца не толькі ў гістарычных творах. Яго веданне нацыянальнай гісторыі, традыцый праяўляецца нават у вершах з выразна выяўленай гумарыстычнай падсветкай: “Заяц варыць піва” (глыбокае спасціжэнне духоўнага багацця народа; аўтар, лірычны герой – неад’емная частка гэтага народа).
Верш “Гісторыя з першым каханнем”. Лёгка-іранічная, насмешлівая гісторыя першага кахання. Герой рамантычны, наіўны, даверлівы. Вобраз кахання светлы. Магчыма, самаіронія. Магчыма, іронія аўтарскай ацэнкі першага кахання.
Другі зборнік – “Вячэрнія ветразі”. Уклаў на вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. Вывучаў сусветнае мастацтва. Выяўляе ў вершах сваё разуменне культуры як сусветнай, так і нацыянальнай. Згадваюцца унікальныя помнікі сусветнага мастацтва, якімі захапіўся паэт. “Прарок Геранім Босх” (прадстаўнік фламандскай школы мастацтва 16 ст. , знакамітая карціна – “Страшны суд”. Сярод іншых фігур – фігура, падобная на сучасны танк.) Сапраўдны творца – прарок, прадказальнік. Яго творы звернты ў будучыню. Адзнака высокага мастацтва.
Трэці зборнік – “Мая Іліяда”. Адчуваецца ўзрослае майстэрства паэта: форма верша і жанр. Падзелены на цыклы: “Зямля журбы” (патрыятычная тэма), “Калі памірае каханне”, “Таўрыда” (рамантычныя цыклы).
Кампазіцыйна яднае верш-гімн, прызнанне ў любові – “Беларуская песня”. Гэта лірычны маналог паэта і героя-патрыёта. У ім дакладна спалучаецца гістарычная канкрэтыка з ярка выражанай лірычнай плынню. Выяўленню лірычнага пачуцця спрыяе багаты арсенал мастацкіх сродкаў: ацэначныя эпітэты (вішнёвыя хаты), параўнанні + паэтычны сінтаксіс, асабліва выразны ў фінале верша.
Цыкл “Калі памірае каханне”. Каханне асэнсоўваецца не як індывідуальнае, прыватнае, а як пачуццё, па знакавасці не меншае за патрыятызм. Аднайменны верш – філасофскае аўтарскае разуменне месца і знакавасці пачуцця.
Верш “Фантазія”ю постмадэрнісцкія адзнакі. Апаэтызавалі каханне, кахалі самі, але не знайшлося асобы, якая пакахае іх. Верш-роздум, у якім канкрэтнае, быційнае набывае маштабы агульначалавечыя.
Цыкл “Таўрыда”. Пасля паездкі на Крымскі паўвостраў. Гісторыя таўраў уразіла Караткевіча тым, што ўбачыў адзнакі, якія збліжаюць іх з беларусамі. Амаль вымерлае племя. Папярэджанне беларусам – не паўтарыць падобнага лёсу. Пейзажныя вершы, якія паэтызуюць усходнюю прыроду. Гісторыя таўраў: “Песня Махмета”, “Маўзалей Джаніке-Хану” (прысвечаны жанчыне, пачынальніцы вялікага роду; яе лёсам захапляецца У.К.).
Зборнік “Мая Іліяда” – зборнік, у якім паэт дэманструе актыўнасць, змаганне, парыў, якія і вызначаюць сутнасць чалавечага існавання. Паэт у вершах увесь у парыве, у дзеяннях, у пошуку. Выступае супраць руціннасці, абыдзенасці, за яркасць уяўленняў.
Апошні зборнік – “Быў. Ёсць. Буду”. Выдадзены пасмяротна. Паэтычны запавет У.К. па-філасофску абагульняе ўсё тое, што выказвалася ім у папярэдніх творах. Тэма любові да Радзімы, культура і духоўная спадчына розных народаў, нацыянальная культура, родная прырода, асоба чалавека. На ўсіх матывах ляжыць адбітак філасофскага бачання. Паэт-філосаф.
Вершы-прысвячэнні. “Афіцэру Лісаневічу”. Мы прывыклі бачыць герояў у змаганні, на вяршыні подзвігу. А калі чалавек здзяйсняе высакародны, някідкі ўчынак, ці будзе героем?. Будзе. Афіцэр, якому прапаноўвалі выклікаць Лермантава на дуэль. Але адмовіўся. Варты высокай ацэнкі.
Паэзія У.К. выяўляе адмысловую асобу лірычнага героя: інтэлектуал, духоўна багаты чалавек. Вылучаецца, магчыма, максімалізмам у сваіх учынках і ацэнках, але ён асоба, з якой суадносіцца нацыянальны характар, выяўлены паэтам ва ўсёй шматграннасці.