Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.

48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).

Лірыка-пачуццёв. і філас. аналіт. раманы “Пошукі буд.” і “Млечны шлях”. Праблема нявер’я ў сваю будучыню (драматычны лёс Бел-сі ў гг.1 і 2 Сусветн. войнаў, калі адно пакаленне не мае маленства, а ў наступн. адабралі юнацтва, раздзялілі сем’і. Паказаны трагічны лёс беларускаў, таму эпіграф: словы з 1 кнігі Бібліі Быццё:”сам. вялік. каштоўнасць для ч-ка – сям’я, дзеці, Бацькаўшчына.

Філас. вобразы-сімвалы: Вялікае і Малое Скрыжаванне, разбуранае гняздо, Страшны злодзей, Украдзенае Маленства; у 3-ім р-ле – развага пра шляхі.

Тэмы: вайна і мір, дзяцінства і старасць, жыццё і смерць, мінулае і будучыня, дабро і зло, каханне і расчараванасць, стварэнне і разбурэнне. Трывога за лёс усяго маладога пакалення на вайне.

К.Чорны – майтар дэталі, пейзажн. малюнкаў, псіхолаг (пасталелыя ці то дзеці, ці то дарослыя Волечка і Кастусь – паэты ў душы, Сымон Ракуцька – адзінокі жоўты лісток на Вялік. Скрыжаванні, Акаловіч – служка, ахвяра палітычн. эксперыментаў)

К.Чорны – пясняр агульначалав. каштоўнасцей; унутраныя маналогі, паказ дысгармоніі ў жыцці, героі – гэта і вобразы-сімвалы, Чорны-наватар (паказ праўды ў раманах пра вайну, наватворы).

Раман “Млечны шлях”– вынік творчага маральна-псіхалаг. пераадолення цяжкасцей і крызісных з’яў, народжаных грам.-паліт. абставінамі 30-х гг., сведчанне сталасці раманнага мыслення пісьменніка, яго здольнасці ўздымацца да высокіх мастацкіх абагульненняў, на новым узроўні асэнсоўваць ролю народа ў гістар. працэсе.Мастацкая ўмоўнасць, адмаўленне ад бытавога праўдападабенства, наяўн. сімвалічн. вобразаў, сімволіка-абагульнены хар-тар бытавых сцэн.

Млечны шлях – цэнтр. вобраз-сімвал вечнасці Сусвету, сімвал імкнення ч-ка да будучыні.

Вобраз дзяўчыны, створаны ва уяўленні Ярмаліцкага – правобраз Ганусі (чысціня, хараство, чалавечнасць, агульналюдское шчасце).

49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.

50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.

“Хто смяецца апошнім”, Мілы чалавек, Брама неўміручасці, Пяюць жаўранкі – камедыі.

Хто смяецца апошнім (1939). Драматург стварыў запамінальныя, яркія характары- тыпы – Гарлахвацкага , Зёлкіна , Тулягі, звярнуўся да падзей і канфліктаў рэчаіснасці 30-х гг.

Аўтар заклікае верыць ч-ку, ствараць атмасферу дабразычлівасці і павагі. У вырашэннм гэтай праблемы істотна роля належыць Тулягу. Вельмі трапнымі штрыхамі пісьменнік перадаў грам-паліт атмасферу ў краіне: падазронасць, недавер.

“Хто смяецца…” – твор камедыйнага жанру, дз гіпрбала з*яўляецца частым прыёмам. Гарлахвацкі – прайдзісвет , авантурыст, шкоднік, прыстасаванец. П*еса заканчваецца не арыштам Гарлахвацкага, а яго маральным крахам. Лоўка прыстасоўваецца да грам-паліт абставін часу, прывмушае іх працаваць на сябе. Ахвярамі яго круцельства становяцца сапраўдныя вучоныя, сумленныя людзі. Калі у дачыненні да Тулягі ім выкарыст грубы шантаж, то Чарнавус імкнецца скампрментаваць у вачах іншых.

Гарлахвацкаму дапамагае Зёлкін. Яго багатая фантазія плеткара і паклёпніка нараджае справу Чарнавуса. Гарлахвацкі шырока карыстаецца паслугамі Зёлкіна і пры гэтым зусім не паважае яго.

К. К. па- майстэрску выкарыстаў прыёмы і сродкі сатырычнага ўзнаўлення жыцця, драматург шырока звяртаўся да падтэксту, да іроніі, да самахарактарыстык герояў.

“Брама неўміручасці” названа фантастычнай камедыяй. Раскрываючы норавы сучаснага грамадства Крапіва высвеціў іх ідэяй неўміручасці. Ён па-мастацку спалучыў у творы рэалістычнае ўзнаўленне жыцця з фантастычным навуковым адкрыццем.

Сатырычны смех драматурга супраць такіх як Караўкін, Дажывалаў, Торгала – даставалаў , злодзееў, двурушнікаў, паклёпнікаў. Няблага ўладкаваўшыся ў свеце смяротных яны ўпэўнены, што маюць права на неўміручасць. У іх талент ужывацца ў любую сітуацыю.

У творы ўзняты маральна-этычныя і філасофскія праблемы. Аўтар папярэджваў пра непрдбачаныя вынікі навуковых адкрыццяў, адказнасць вучоных пера чалавекм і чалавечай цывілізацыяй.

“Мілы чалавек” – падзеі ў час вайны, але ваенных дзеянняў няма. Выкрываецца з*ява жлуктаўчыны. Гал герой Дзям*ян Жлукта прыязджае у гарадок, каб схавацца ад вайны, хутка становіцца вядомым чалавекам.

Вывучэнне драматычных твораў.

У адрозненне ад лірычных і эпічных драматычныя творы у школь-най праграме прадстаўлены невялікай колькасцю. Складанасць драмы як літаратурнага роду і яе спецыфіка абумоўліваюць пэўную цяжкасць успрымання. Таму вельмі важна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання драматычнага твора.

Каб абудзіць актыўную разумовую дзейнасць, настаўнік павінен:

• падрабязна патлумачыць падзеі, праблемы, якія знайшлі адлю-страванне ў творы;

• паказаць погляды і пазіцыю драматурга і патлумачыць адмет-насць выяўлення аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы.

• даць характарыстыку адметнасці драматычнага жанру (фабула, рэпліка, дыялог, маналог, дзеючыя асобы, рэмаркі, канфлікт). Асабліва важна спыніць увагу вучняў на канфлікце.

На уступных занятках перад вывучэннем п'есы важна расказаць аб яе ецэнічным жыцці, першых пастаноўках на ецэне, рэакцыі гледачоў і крытыкі.

I этап вывучэння драматычнага твора -чытанне п'е с ы, бо першыя дзеі, як правіла, знаёмяць і з героямі, і з сутнасцю канфлікту. Чытаць па ролях можна толькі тады, калі настаўнік патлумачыць, што сабой уяўляюць персанажы.

II этап -назіранне над ецэнічным дзеяннем. Аналізуецца цэнтральная і «пабочныя» лініі. Паколькі дзеянне драма­тычнага твора праяўляецца ў характарах, уступаючых у канфлікт, то адначасова ідзе назіранне над вобразамі-персанажамі.

Для актывізацыі вучнёўскіх уяўленняў малююцца мізанецэны.

Назіраючы за паводзінамі, учынкамі, перажываннямі персанажаў у розных сітуацыях, школьнікі спасцігаюць сутнасць характараў, раскрытых драматургам. Асаблівая ўвага надаецца назіранню над мовай.

III этап -абагульненне назіранняў. Яно праводзіцца пас-ля тэкстуальнага аналізу, назіранняў над праблемай і над вобразамі.