
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
Нарадзіўся ў сям’і вясковага дыякана.Рэвалюцыя, служба ў арміі ўзбагацілі яго жыццёвы вопыт. У пачатку 20-х стаў актыўным членам “Маладняка”.У сваіх творах імкнуўся ўвасобіць устаноўкі “Маладняка” , аб гэтым сведчаць апавяданні “Камсамолка”, “Як Настулька камсамолкай зрабілася” . Рамантызацыя новага часу, шчырае захапленне рэвалюцыйнай эпохай выразна адлюстроўваліся ў гэтых апавяданнях, але назваць іх паўнацэннымі мастацкімі творамі цяжка . М. З. быў пісьменнікам вялікага творчага патэнцыялу. Ён імкнуўся паказаць, як адчуваў сябе звычайны “маленькі” чалавек у складаную крявавую эпоху. Аказалася лёс, жыццё простага чалавека, глабальная эпоха проста не жадала лічыцца. Драматызм гэтага становішча выдатна перададзены ў апавяданнях “На чыгунцы”, “Кветка пажоўклая”, “Адна партыя ў шашкі”.
У 1924-25 апавяданні набываюць новыя якасці, большасць апавяданняў на маральна-этычную праблематыку. Аўтарскія высновы ў іх неадназначныя. Для Марыны Гарновай з апавядання “Кветка пажоўклая”, грамадскае вышэй за асабістае, і таму яна ў імя так званых ідэалаў, рэвалюцыі адпраўляе на смерць брата, але душа і сумленне жанчыны проста не вытрымліваюць такога надлому. Увогуле творчая эвалюцыя пісьменніка ішла вельмі хутка. Апавяданне “Ракавыя жаронцы” напісана ўсяго праз некалькі гадоў пасля няўдалых вопытаў у галіне ідэалагізаванай прозы, а яно стала ўжо класічным узорам псіхалагчнага апавядання, надзвычай лаканічнага і адначасова лаканічнага ёмістага. Немалое месца займае тэма 2 светаў “Двое Жвіроўскіх” , але раскрываецца яна без шаблоннасці, схематызму., уласцівай маладнякоўскай прозе. Пісьменніка прыцягваюць і тэмы не вельмі папулярныя на той час: ён імкнецца даследаваць не змагара за новае жыццё, а наадварот, рэзка адмоўны тып чалавека – авантурыста, прайдзісвета, злачынцу. Пазіцыя мастака лагічная: з’ява існуе, значыць павінна быць адлюстраваная. Нельга тлумачыць усё перажыткамі мінулага. Менавіта такі прынцып пакладзены ў аснову аповесці “Голы звер” (1926). Яроцкі галоўны герой твора – ашуканец, маляр, авантурыст, які прыносіць няшчасце ўсім з кім мае справу. Ён пазбаўлены ўсякіх прынцыпаў і не толькі не хавае гэтага, а выстаўляе напаказ. Яго вобраз выпісаны вельмі ярка, рэльефна, каларытна. Негледзячы на тое, што Яроцкі персанаж адмоўны, да яго цягнецца і рамантычная Лідачка, і затурканы жыццём стары Шчупак. У гэтага махляра ёсць нейкае магутнае поле абаяльнасці.
Раман “Сцежкі-дарожкі” (1927). Апісваюцца падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, сімвалічная: блытанымі сцежкамі ідзе па жыцці герой Васіль Лясніцкі ў гэтую неспакойную эпоху. Эпізоды з вясковага і гарадскога жыцця, сацыяльны фон на якім будуецца твор – дакладныя, натуральныя, праўдзівыя. Аўтар не забыўся і пра тое, што раман павінен будавацца не толькі на сацыяльным фоне, але і на глыбока асабістым, без чаго нельга ўявіць жывога чалавека: у думках, пачуццях, узаемаадносінах з іншымі людзьмі. Увогуле галерэя характараў у творы багатая.
Папсля выхаду яго з “Маладняка” на яго пачалі глядзець як на ворага, здрадніка справе пралетарыяту. Да яго ставіліся насцярожана, канфіскавалі раман “Крывічы”, які і сёння не знойдзены.
У 1929-30г. М.З. напісаў некалькі нарысаў: “Падарожжа на новую зямлю”, “Лісты да знаёмага”, “Вясна 1930 года”, дзе крытычна ацэньвае палітыку калектывізацыі. Раман “Вязьмо” (1932) востры і праўдзівы твор пра гады пералому. У рамане добра паказаны тыя, хто праводзіў калектывізацыю(Карызна, Пяцяроб, Зелянюк) і тыя хто стаў ахвярай гэтага эканамічнага эксперыменту. Першыя хоць усяго толькі малыя вінцікі вялікага механізму, па сваіх якасцях яўна не тыя людзі, якія маюць права распараджацца лёсамі іншых. Другім застаецца толькі паспачуваць. Абагульненне гаспадарак, стварэнне калгасаў стала складаным заблытаным вязьмом, бо калечыліся лёсы і душы многіх людзей. Вялікі клубок супярэчнасцяў стварылі па вёсцы пяцяробы, карызны і зелянкі – усе тыя хто давёў вёску да незайздроснага лёсу. Зразумела, што такое бачанне калектывізацыі было фактычна прысудам. Праз некалькі гадоў М.З. быў арыштаваны: спачатку высланы, у 1937 – расстраляны.