Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.

У 20-я гг. Працягваюцца нашаніўскія традыцыі. Многія паэты і пісьменнікі эксперыментуць з формай, кампазіцыяй, сюжэтам, канфліктам. Пісьменнікі ў мастацкіх творах выказвалі пратэст супраць саветызацыі. Літраратура ажыццяўляла эстэтычны пошук. Літаратары разумелі, што наша літараратура ў пары станаўлення і без эстэтычных пошукаў яна не абыходзілася. Фарміраваліся эстэтычныя школы: акмеізм, футурызм, экспрэсіянізм, імпрэс. Пошук грунтаваўся на нац глебе, нац падмурку.

У гэты час шырока разгарнулася палітыка беларусізацыі. Яна закранула многія сферы чалавечага жыцця і атрымала актыўную падтрымку. Адраджэнне беларускага школьніцтва, адкрыццё БДУ, стварэнне Інбелкульта (у к. 20-х перайменаваны ў АНБССР). Патрабаваліся кадры!!!

Накірункі беларусіацыі: друк, вучэбныя ўстановы, укараненне БМ ва ўсе канцылярскія ўстановы. Далёка не ўсе падтрымалі гэтую палітыку. Адкрываліся першыя беларускія тэатры БДТ 1 (купалаўскі), БДТ 2 (Коласаўскі ў Віцебску), тэатральная студыя Уладзіслава Галубка. Піша п’есы Ф. Аляхновіч. На ніве беларускага адраджэння працавалі розныя пакаленні: стар і маладыя, якія лічылі,што яны ў новы часе прыйшлі ствараць літаратуру. Гэта былі маладнякоўцы. Вельмі плённа ў гэты час развівалася беларускае мастацтва (К. Малевіч, М. Шагал, Кандзінскі). З 2-ой паловы 20-х палітыка беларусізацыя пачынае згортвацца. 1937 – пік рэпрэсій.

У гэты час пачынаюць стварацца літаратурна-мастацкія арганізацыі. У першую чаргу неабходна назваць “Маладняк” (1923). З самага пачатку была пад кантролем КПБ Авангардная арганізацыя. Яна вельмі хутка разрасталасся, налічвала каля 500 сяброў. Сярод іх было шмат бяздарных, якія вельмі хутка выйшлі з літаратурнага жыцця. М. пачаў прэтэндаваць на кіруючую ролю ў літаратуры.Самай канструктыўнай ідэяй была рэвалюцыйная. Яны верылі ў гэтую падманную ілюзію, што нац праблема вырашана, але вельмі хутка расчараваліся ў гэтым. Праграма – “Замест дэкларацыі” . У асноўным прадстаўнікамі арганізацыі былі паэты вельмі падобныя па стылю, паэтычнаму малюнку, пафаснасці, дэкламацыйнасці, падобныя эстэтычна. 3 асноўныя ідэі: адмаўленне ад спадчыны; апяванне рэвалюцыйных ідэй, вера ў дыктат пралетарыяту, таму ідэалам М. была вера ў рэвалюцыю, а палітычнай кан’юнктурай – бальшавіцкая ідэалогія. Нацыянальны міф падмененны рэвалюцыйным. Тое, што было ў нашаніўскую эпоху яны называлі багнай, а новае – святлом, верылі ў светлае будучае. Абвясцілі такі тэзіс – “у рожкі са старымі”. Лічылі, што літаратура не індывідуальнае, а яе трэба тварыць калектыўна. Часта збірадіся на розныя паседжанні. Калектыўная думка – аснова творчая. З фармальнаг боку нічога новага не прыдумалі. Эстэтычны бок не меў такой мастацкай вартасці, як для ўзвышаўцаў. Старое ў іх асацыіравалася з трухлявым крыжам, а новае – чырвоны крыж, як бы новая рэлігія амытая ў крыві. Яны адбівалі момант, не задумваліся над глаб пытаннямі нац жыцця, не задумваліся над катастрафізмам чалавечага жыцця. Чым гучней крыкнеш, тым хутчэй цябе пачуюць. Гэта была ілюзія.Прызнавалі старую культура нявартай. 1926 – першы раскол М. Выходзяць з арганізацыя К. Чорны, К. Крапіва, А. Бабарэка, У. Дубоўка, Я. Пушча і ўтварылі новую арганізацыю – “Узвышша”. М. быў перайменаваны ў БелАПП.

Існуе феномен узвышэнства, які можна вывесці ад старажытных грэкаў. Узвышэнства – феномен, які з’ядноўвае ніз і верх. Гэты феномен меў сваю гісторыю, увасоблены ў паэзіі М. Багдановіча ў паняцці краса, а ідэалам выступае мадонна. Вярталіся да вытокаў, да спадчыны. Сінтэзавалі спадчыну і наватарства. Паэты, якія працавалі над словам, уважлівыя да слова, формы, якія былі эстэтамі. Эстэтычня адзнакі: фалькларызм, арфейнасць, дэмуіргавасць (паэт – пасрэднік п/ж музыкай і жывапісам). Некрыклівая, неэпатажная, а меладычная, мінорная. Аддавалі перавагу уласнаму Я. Ідэалы грунтуюцца на нацыянальнай глебе. “Узвышша” таму, што задумалі стварыць своеасаблівую літаратурную вышыню, не толькі на фоне нац. Літаратуры, але якую убачаць вякі і народы.

Адметнасці: фалькларызм – вярт спадчыны, вяртанне да вытокаў, ушанаванне здабыткаў нашай народнай культуры. Мінорныя, камерныя творы. У цэнтры паэтыкі У была Бацькаўшчына, было адчуванне роднасці і крэўнасці; гістарычны культурызм – У. разумелі, што літаратура не можа тварыцца за нейкім сваім частаколам. Яны асвоілі класічныя формы, героі, сюжэты, выкарыстоўвалі антычную міфалогію. Дынамізм – унутраная напружанасць, рух драматызму, сканцэтраваны ва ўласным я, гэта рух пачуцця. Шліфавалі слова. Распалася У ў 1929 г.

Метадалогія У

Спалучанасць агульначалавечага і нацыянальнага; кантрасны вобраз ў аснове кампазіцыі, аквітызм(уваскрашэнне ідэі адраджэння). Фарм паказчыкі: канцэтрац. Вобразнасць, адзінства творча-мастацкай ідэі, рухомасць кампазіцыі, разнаст фармальн рэальн, кампан (літаратура пав тварыца рознымі творчымі індывід). У – вяршыня літаратурнага жыцця пачатку стагоддзя.

Каскад літаратурных аб’яднанняў “Беларуская пралетарская камуна” – выразнікі футурызму (Паўлюк Шукайла) Група рускамоўных пісьменнікаў – Звенья. Пісьменніцкая арганізацыя прадстаўнікоў старэйшага пакалення “Полымя”. ТАВІЗ. 1932 – усесаюзны з’езд пісьменнікаў, 1934 – утвар СПБССР на чале з К. Чорным. Разбурэнне эстэтычнай асновы літаратуры адбываецца ў 30-ягг. З літаратурных тэкстаў знікае герой, які падмяняецца нейкай ходульнай схемай. З літаратуры знікае сюжэт, разбураецца кампазіцыя, знікае характар, знікаюць тыя фармальныя рэчы, кампаненты, якія павінны прысутнічаць у мастацкім творы. Усе творы, якія ствараюцца ў 30-я гг. Будуюцца паводле 1-й схемы: счапл. Нейкія падзеі, факты, пераважна вытворчай тэматыкі. Адбываецца працэс дэгуманізацыі літаратуры. Рэпрэсіі.