Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.

Пры жыцці меў толькі адну паэтычную кнігу "Матчын дар"—найвыш. класіка нашай паэзіі. У многім стваралася пад уплывам "Вянка". 1918г—час разрухі, галечы, вайны, кніга не выклікала водгуку, бо людзям было не да гэтага, і "Наша ніва" не існавала. У 20я гады перыяд беларусізацыі. Паэзія Гаруна перавыдавалася, была папул., а з к.20х гг была вынішчана з усіх бібліатэкаў. Капазіцыя "Матчынага дара". Асноўны прынцап кампазіцыі твора—прынцып калазвароту—вяртанне ўсяго да пачатку, да таго месца дзе пачыналася. Эпіграф + 3 раздзелы: "Родны край", "На чужыне", "Вяртанне". Скразны вобраз—вобраз забранага краю ("Як падарыцца мінута"). Верш "Муляру"—зашыфравана з'ява якая не была вядома простаму народу—вольныя муляры-массоны. Верш гэты прысвечаны Луцкевічу. Ідэалы барацьбіта (воля, свабода) ярка выражаны ў гэтым вершы. Самы знакаміты сярод вершаў грамад. гучання з'яўл. верш "У чатырохлецце Нашай ніве". Найвял. дух. скарбам Бел. ёсць мова—адзіны скарб які застаўся ў спадчыну, бо ўсё астатняе згублена, забрана, знішчана. У Алеся Гаруна ёсць многа вершаў са словам "думкі". Думка і пачуццё суіснуюць у яго творах суладна. У вершы "Мае думкі" ад супастаўлення ўяўнага і рэальнага паэт пераходзіць да супастаўлення праблем сацыяльных: "Як жывецца народнай старонцы? Як той брат-беларус, мой жывець? Ці высока ўзнялася сонца?" Пытанні гэтыя рытарычнага гучання. Аўтар агучвае адказы ў наступных радках, не дачакаўшыся вяртання думак з уяўнага падарожжа: "тамжа ўсё, як раней, як было: беднасць, ціша кругом і цямнота." Ён стараецца разбудзіць яго імкненне да волі і працы: "Годзе спаць! Не будзе начы, будзеш вольны, разумны, багаты!" Традыцыйны сімвал солнца ў гэтым вершы выяўляе спадзяванне аўтара на лепшую долю. Верш "Матчын дар"—гэта жыццё якое маці дае дзіцяці. Але не толькі жыццё, але і талент, які дадзены ад нараджэння.

У 3м разделе Гарун становіцца на забыты шлях у вершах пераважаюць фальклорныя вобразы, матывы ("Пусня", "Салавейка", "Дзяўчаці", "Асенні спеў" і інш.). У вершы "Дзяўчаці" цераз вобраз выпадкова сустрэтай дзяўчыны, якая пакінула ў яго памяці цёплыя ўспаміны, звяртаецца да пачуццяў даўно забытых, пакінутых на волі, на радзіме. Ён ўдзячны лёсу за прыемную сустрэчу з прыгажуняй-незнаёмкай—яна абудзіла з яго душы жыццё, расквеціла будзёнасць, нуду і шэрасць.

Алесь Гарун унёс значны ўклад у развіццё беларускай прозы і драматургіі. Яго 6 апавяданняў, лірычная легенда "Першы снег", п'есы для дзіцячага тэатра пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя формы беларускай літаратуры і яе выяўленча-мастацкія сродкі. У цэнтры апавядання "Пан Шабуневіч" — гісторыя змагання рамесніка-шаўца (з чыноўніцкім светам, з жонкай-каталічкай) за права карыстацца роднай мовай у штодзённым жыцці, за права звацца беларусамі. У апавяданні "Свята" праз сцэны жыцця палітычнага пасяленца Грыневіча і сібіракоў паказваецца гістарычная сувязь пакаленняў, звязаных рэвалюцыйнымі падзеямі ХVIII і XIX ст.. У драматычных творах выявілася багацце творчай фантазіі аўтара, цудоўнае веданне ім народных казачных вобразаў і свету дзіцячых уяўленняў, адчуванне прыгажосці беларускай прыроды. Героем п'есы-казкі для дзяцей "Хлопчык у лесе", у якой змешчана шмат песень з нотамі, з'яўляецца вясковы Хлопчык. Заблудзіўшыся ў лесе, ён трапляе ў царства магутнага чараўніка, дзе выратоўвае запалоненых Сяляначку, Ткачыху і чатырох Папрадух. У казачнай краіне, шлях да якой Хлопчыку дапамаглі знайсці добрыя кветкі, ён дабыў жалейку і ігрой на ёй выгнаў гаспадара зачараванага царства. Праўда, дабро ў п'ёсе, як і ў большасці казак, перамагаюць, і Хлопчык знаходзіць сваю маці і атрымлівае цудоўныя падарункі: боты-скараходы, шапку-цемязень, незвычайную вопратку, залаты клубок і жалейку. Творчасць Алеся Гаруна — яркая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры. М. Багдановіч яшчэ ў 1913 г. у артыкуле "За тры гады: Агляд беларускай краснай пісьменнасці 1911 — 1913 гг." пісаў, што "лёгкасць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліванне рыфм — усё гэта дужа аздабляе яго (А. Гаруна) паэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сціснутасць мовы. Глаўна ж тое, што пры ўсім гэтым А. Гарун ні да каго іншага не падобны, што ён не зрабіўся нічыім "падгалоскам". Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент не пойдуць намарна". І сапраўды, А. Гарун цалкам спраўдзіў надзеі М. Багдановіча. Творы пісьменніка, які "народу на алтар свой дыямент прынёс", займаюць пачэснае месца побач з творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.