
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
Максім Гарэцкі – пачынальнік класічнай прозы, літаратуразнаўца, вучоны-педагог, рэдактар-выдавец. Меў выключныя матэматычныя здольнасці, лагічны розум. Ён быў пісьменнікам-псіхолагам, аналітыкам, які глыбока пранікаў у душу беларуса.
М.Г. пачынаў як аўтар НН. Дэбют адбыўся ў 1913 г. апавяданнямі “У лазні”, “Рунь”, “Красаваў язмін”. У 1914 г. выходзіць першы зборнік апавяданняў з сімвалічнаю назвай “Рунь”. Назву гэтаму зборніку дало апавяданне. Гэтак пазней будуць названы літаратурныя суполкі, альманахі. Тлумачэнне сэнсу гэтага вобразу знаходзім у дыялогу паненкі Ядзвігі: “Мы – рунь, і мы праб’ёмся некалі на нашай зямлі, нягледзячы на перашкоду…”. Мы – маладая беларуская інтэлігенцыя, якая ў тым часе толькі нараджалася на нашай зямлі і на якую былі ўскладзены вялікія надзеі.
Адна з галоўных тэмаў – тэма беларускай інтэлігенцыі. М.Г. – пачынальнік гэтай тэмы ў беларускай прозе. Гэтая тэма прагучала даволі трагічна, бо беларускі інтэлігент пачуваўся неадназначна: пасынак вёскі, чужы ў горадзе. Насамрэч ён родны сын гэтай вёскі. Але беларуская вёска заўсёды з насцярожанасцю, з адлегласці глядзела на інтэлігента. Ён жыве, каб сплаціць роднай вёсцы доўг, каб прывіць любоў да мастацтва, культуры (“У лазні”, “Роднае карэнне”, “Дурны ныстаўнік”, “У чым яго крыўда”). Гэта адзін і той жа герой – патрыёт сваёй Бацькаўшчыны.
М.Г. – пачынальнік ў беларускай літаратуры жанру аповесці.
Адным з лепшых твораў М.Г. з’яўляецца яго аповесць “На імперыялістычнай вайне”. М.Г. быў адным з першых у сусветнай літаратуры, хто раскрыў жорсткую праўду вайны. Аўтар адметна вызначыў жанр свайго твора – дакументальныя запіскі. Сапраўды, твор адносіцца да мастацка-дакументальнага жанру, які ўбірае ў сябе. Розныя жанравыя формы: дзённік, эпісталярная форма і інш.
Твор напісаны пад уражаннем таго, што давялося перажыць аўтару. Тут адлюстравана і непасрэдна вайна (батальныя сцэны) праз успрыняцце чалавека. М.Г. выступае тут як пісьменнік-псіхолаг.
Галоўны герой – Лявон Задума – інтэлігент. Гэтае імя сустракаецца ў творах М.Г. вельмі часта. Інтэлігент – чалавек разумовай працы. Лявон Задума – у многім сам аўтар.
Галоўная тэма: вайна як антыгуманная сіла. Іншыя тэмы: чалаве і вайна, інтэлігент і вайна (пачынальнік гэтай тэмы ў беларускай літаратуры – М.Г.). усё, што звязана з працай інтэлігента, на вайне недарэчна. Лявон Задума ўзяў з сабой на вайну кнігі. Але вайна перакрэслівае ўсялякую думку. Вялікая ўвага ўдзяляецца ўнутранаму жыццю чалавека, пачуццям, думкам. Вайна для Лявона Задумы – гэта форма ўстарэлая, трэба шукаць нешта іншае для высвятлення праблемаў.
Асаблівая ўвага надаецца беларускай тэматыцы, праблеме беларускасці. Лявон Задума – свядомы чалавек, прадстаўнік новай хвалі беларускай інтэлігенцыі. Яго хвалюе, што дасць вайна, перамога ў ёй для яго народа, для Беларусі. Высновы несуцяшальныя: вайна беларусам чужая, бо нават перамога Расейскай імперыі нічога не дасць. У душы героя спее пратэст, але гэты пратэст унутраны, глыбока схаваны.
Ланцуг яго думак, разважанняў рухаецца па наступнай схеме. Спачатку думкі, навязаныя дзяржаўнай расейскай ідэалогіяй – чалавек гіне як герой, які абараняе свій родны край. А далей узнікаюць пытанні: за які родны край? дзеля чаго ён загінуў, аддаў жыццё? ці будзе вольны яго край? што атрымае яго народ? Адказ відавочны: смерць яго недарэчная.
Цэлая галерэя вобразаў праходзіць прад вачыма чытача. Вайна высвечвае ў чалавеку самае істотнае, сутнаснае ў ім. на вайне ёсць месца ўсяму: і сапраўднаму гераізму, і вялікай подласці, непрыстйнасці. Вайна ўцягвае чалавека ў свае абдымкі, не адпускае яго, калечыць яго душу. Вайна даходзіць і да душы Лявона Задумы. Яму пачынае падавацца страляніна, у часе бою ён чуе музыку. Ноты цынізму відавочны ў яго думках. Чалавек на вайне ператвараецца ў яе вінцік, яе ахвяру. Адбываецца дэгуманізацыя, расчалавечванне асобы, нават такой асобы, як інтэлігент.
М.Г. меў задуму стварыць цэлы цыкл вялікіх эпічных твораў, у якіх хацеў адлюстраваць асаблівасці ментальнасці беларускага народу на фоне важных грамадскіх падзей.
Тры яго аповесці – “У чым крыўда”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь” – успрымаюцца як першая ў беларускай літаратуры трылогія.
Першыя дзве аповесці звязаны галоўным героем – Лявонам Задумай. Трэцяя аповесць як бы стаіць убаку, там іншы герой, але Л.З. таксама прысутнічае.
1. У аснове першай аповесці – апавяданні “У чым яго крыўда” і “У лазні”. У цэнтры твора – вобраз беларускага інтэлігента ў першым пакаленні. Усе яго жаданні, памкненні звязаны з родным краем, роднай вёскай – сплаціць доўг, бо ён родны сын гэтай вёскі, бо вясковая сялянская грамада зрабіла ўсё дзеля яго. Гучыць матыў трагедыі інтэлігента, якога вясковая грамада не разумее. Лявон Задума паступае як гуманіст, асветнік. Ён лічыць, што не хапае асветы, а таму збеднена жыццё.
Аповед у гэтым творы, у адрозненне ад ранніх апавяданняў, вызначаецца большай аб’ектыўнасцю, менш увагі ўдзяляецца на асбістую крыўду героя. Вёска груба ўмяшалася ў асабісты свет героя, абсмяяла яго першае чыстае каханне.
Вельмі цікавы свет жыцця маладых навукоўцаў. Створаны цікавыя вобразы выкладчыкаў.
Матыў крыўды ў аповесці – не галоўны. Галоўнае – вялікая любоў да бацькоўскай зямлі, да сваёй вйчыны.
2. Другая аповесць успрымаецца як непасрэдны працяг першай. Галоўны герой – Лявон Задума, але ўжо ў іншай сітуацыі. Едзе працаваць каморнікам. А гэта час сталыпінскай рэформы, калі была надзея, што нешта зменіцца. З надзеяй на перамены Лявон Задума едзе на сваю працу. Аўтар найперш засяроджваецца на развагах героя, на яго пачуццях. Напачатку пачуцці яго светлыя. Але ўжо ў дарозе Л.З. думае пра далейшую навуку і свій далейшы шлях звязвае не з эканомікай. Ён лічыць, што найперш патрэбны духоўны хлеб, каб адрадзіць нацыю. Гэта першачарговая задача. Толькі ў нацыянальным духу можа сцвердзіцца чалавек. Інакш ён атрымае кавалак хлеба, але не стане чалавекам. Л.З. думае звязаць свій далейшы шлях з філалогіяй.
Мары, якія Л.З. звязваў з працай каморніка, з эканамічным адраджэннем краю, разбіваюцца ўшчэнт, калі герой прыязджае на месца працы. Л.З. ізноў адзінокі. Ён не знаходзіць сябе сярод сваіх калег-каморнікаў. Гэта чужыя яму па духу людзі, звычайныя кар’ерысты, тутэйшыя. Адзінокі Л.З. і сярод сялян, якія смяюцца з яго, бо пан-каморнік падае ім пры сустрэчы руку, робіць цяжкую працу. Сяляне не разумеюць Л.З., бо ён паводзіць сябе, як яны, не ўзвышаецца над імі.
Цікавы раздзел “На пошце”. Пошта для героя – сувязь са светам. У творы ёсць і эпісталярныя элементы. Пагрардлівае стаўленне чынавенства да беларускага народа глыбока хвалюе Лявона, абражае яго пачуцці. Л.З. помсціць паштавіку за пакрыўджаную сялянку. Але помста яго недарэчная. Ён пасля сам саромеецца за яе.
Расчараваны, Л.З. кідае сваю працу. Яго шлях ідзе праз Вільню, цэнтр нашага адраджэння. Бачыць там беларускую кнігарню, чытае абвестку, што ў беларускім клубе адбудзецца беларуская вечарына. Зноў ажывае душой. Але на беларускай вечарынцы чакае яго самае вялікае расчараванне. Вечарына для яго заканчваецца поўным крахам. Беларускага на ёй нічога не было. Страшэнна расчараваны, Л.З. сыходзіць адтуль. Ім авалодвае меланхолія.
Апошні шлях героя – шлях на радзіму, у бацькоўскую хату. Але і там адбываюцца падзеі, якія не дадаюць яму радасці. Героя чакае цяжкая праца. Але ён адчувае, што мае слабыя фізічныя сілы. Вырашае пайсці з жыцця самагубствам. Ходзіць па ваколіцах, прыходзіць на могілкі да магілы дзеда. Родныя мясціны становяцца яго найлепшым лекам. Герою становіцца сорамна за свій намер. Акрылены ён усё ж ідзе. Канец аповесці аптымістычны.
3. “Ціхая плынь” – у мастацкім плане самы дасканалы, адшліфаваны твор. Ціхая плынь – гэта вобраз-метафара: жыццё на Беларусі, якой няма, ёсць Северо-Западный край. галоўная задача аўтара – раскрыць ментальнасць беларуса, паказаць яго характар. Калі ў першых дзвюх частках раскрыта ментальнасць інтэлігенцыі, то ў трэцяй – ментальнасць народа.
Аповесць “Дзве душы”
Гэта першая аповесць у беларускай літаратуры (1919). Пісалася яна ў смаленску, дзе апынуўся М.Г. Завершана была ў Вільні.
Аповесць мела трагічную гісторыю. Была перавыдадзена (у часопісе “Полымя”) праз 70 гадоў. Была забаронена да к. 80-х гг.
М.г. узняў важныя праблемы фармавання чалавека ў няпростым часе, часе гістарычнай ломкі (гэта 10-ыя гг. ХХ ст.). хаджэнне па пакутах беларускага інтэлігента.
М.Г. выкарыстаў не характэрны для яго прыём: у зачыннай частцы аповесці паведамляе загадкавую гісторыю, якая характэрна творам іншых жанраў, а не глыбока псіхалагічнай прозе, якою ёсць аповесць “Дзве душы”. Гэта момант замены дзяцей, які прыадкрывае адну з прычынаў той цяжкай псіхалагічнай драмы, праз якую пройдзе герой: раздваенне душы, калі ў адным чалавеку жывуць дзве асобы. Чалавек траціць цэласнасць, адбываецца разбурэнне асобы знутры.
Ігнат Абдзіраловіч – інтэлігент, гуманіст, які закончыў універсітэт. Не прымае гвалт. Імкнецца дайсці да ўсяго праз аналіз. Пошук – асноўны матыў. Пошук свайго месца ў жыцці. Праўда пра нараджэнне адкрывае яму прычыну прыцягальнасці да простага люду.
Матыў раздваення душыгучыць не толькі ў сюжэце твора, але і непасрэдна ў лірычных адступленнях.
Герой не можа знайсці сябе. Адно з лёсавызначальных пытанняў той эпохі: “Як вывесці люд з паняверкі? Як дапамагчы люду?”. Асноўны шлях – рэвалюцыя. Але Ігнат не можа цалкам прыняць гэты шлях, бо рэвалюцыя – гэта вір, забойства, гвалт, кроў.
Адна з прычынаў забароны аповесці – глыбока праўдзівыя вобразы тых, хто прыйшоў да ўлады. М.Г. паказвае розныя сілы.
Старанным працаўніком з’яўляецца Васіль, малодшы брат Ігната. Усе сілы аддае рэвалюцыі.
Вельмі яркі вобраз камуніста-бальшавіка – Іван Гаршчок. Быццам бы беларус. Але ніякага патрытызму няма. Вобраз абагульнены. Аўтар падрабязна прасочвае жыццёвы шлях героя. Напачатку гэта настаўнік. Але настаўніцкая праца вымагае вялікіх высілкаў. Гаршчок не змог працаваць на гэтай пасадзе. Натура неглыбокая, безадказная. Чалавек, які шукае лёгкага хлеба. Верыць, што можа знасці яго ў манастыры. Але гэты чалавек нячысты на руку, злодзей, ён крадзе грошы ў царкоўнай касе. Яго выганяюць. Ён становіцца пралетарам, тым, каму няма чаго траціць. Становіцца лідэрам рабочага руху, захапляецца Марксам і Энгельсам, становіцца бальшавіком-ленінцам. Чалавек неадукаваны, які дрэнна разбіраецца ў эканоміцы і палітыцы становіцца лідэрам, прамаўляе на мітынгах. У выніку бальшавіцкага перавароту гэтыя Гаршчкі прыходзяць да ўлады. У яго ўлада, у яго сіла. Тут ён паказвае сваю ўласную сутнасць. З задавальненнем расказвае пра падаўленне сялянскіх бунтаў. Жыве па прынцыпу “сячы трэба да карэння”. Вольны час праводзіць у папойках, у час адной з іх і гіне ад рук колішняга гвардзейскага афіцэра.
І. Абдзіраловіч, які ведае сапраўдную сутнасць гэтага чалавека, не можа прыняць гэтую ўладу. Душа яго дваіцца, ён зноў у пошуку. Сустракае людзей іншага накірунку – сапраўдных, шчырых беларусаў. Гэта беларуская інтэлігенцыя: Сухавей, Мікола Канцавы, Сакавічанка. Гэтыя людзі апантаны нацыянальнай ідэяй. Намаляваны гэтыя вобразы даволі прывабнымі фарбамі. Але і ў гэтым руху І.А. не можа прыняць усё. Не прымае жорсткасць, занадта высокую патрабавальнасць да іншых людзей. Гэтыя рысы сканцэнтраваны ў прозвішчы Сухавея.
Усё ж І.А. застаецца на ростанях. І.А. – правобраз Андрэя Лабановіча.
Яшчэ адну загану новай улады, новай сістэмы ўбачыў м.Г.: страшэнны бюракратызм, папяровую, бяздушную сутнасць сістэмы. У гэткае становішча трапляе Ірына Сакавічанка. Яна імкнецца дабіцца сустрэчы з арыштаванымі сябрамі. Яна не разумее, што гэтая ўлада варожая ўсяму беларускаму. Бальшавіцкая ўлада ад пачатку антыбеларуская. Лепшых прадстаўнікоў беларускага руху кідаюць у турмы.
Аповесць заканчваецца забойствам Гаршчка і яго пахаваннем. У горадзе непрацоўны дзень, жалоба. Злачынцы ўзводзяцца ўладай у шэраг герояў.
Усе гэта адлюстравана праз успрыманне Ігната Абдзіраловіча. У яго душы паўстае абурэнне, пратэст.
Фінал аповесці пакідае ўражанне незавершанасці. Герой так і не стаў на нейкі пэўны шлях, так і застаўся на ростанях.
Твор насамрэч вельмі цэласны мастацкі арганізм, у якім выканана асноўная задача: паказаць пошукі інтэлігенцыяй свайго месца ў жыцці падчас войнаў і рэвалюцый пач. 20 ст.