
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
На станаўленне Б. крытык а і гісторыка ўплываў вопыт папярэднікаў .Знаемы з працамі прадстаўнікоў міфалагічнай школы (Булаева ) ,псіхалаг.метаду (Патабня),пар. Літ-зн.( Весялоўскія ) Б. аддаў перавагу гісторыка-культурнаму кірунку.Метадалагічныя прынцыпыгэтага кір. распрацаваны у працах Пыпіна,Ціханравава.Багдановіч і сам распрацоўваў ,абгрунт. Пастулаты новай крытычнай думкі на Бел.Крытыка і літаратуразнаўства былі дляяго лагічным працягам тв-ці . У 60-я 70-я гг.з’яв две манаграфіі Лойкі пра Б. Мушынскі сцвярджае ,што талент Б.-крытыка роўнавялікі таленту Б.-паэта .Б. абапіраўся на наступ. пастулаты культ.-гіст. шк. : * імкненне вывуч.літ-ру у сувязі з дух.жыццем народа і грам-паліт.умовамі яго жыцця; * культ-гіст.метад патрабаваў устанаўл.прыч.-вынік. Сувязей паміж грам. І літ.-маст. з’явамі ; * прадстаўнікі звярт. вял увагу на нац.своеасаблівасць літ-ры; * вялікай павагай карыст-ся фальклор, этнаграфія; * не прымала лозунг “мастацтва для мастацтва” і эстэтычную крытыку,бо ў эстэтыч. Даслед.літ-ры адсутн.гіст.пачатак; *мастак- не толькі жывапісец слова ,але і публіцыст,сацыёлаг ,даследчык.* школа вырастала на прынцыпах увагі да крыніцазнаўства ,вывуч.фактаў.Б. адкінуў тое,што не датыч. Бел. рэчаіснасці.Галоўная заслуга Б. у тым ,што ён заклаў трывалыя асновы бел . літ.зн. і крытыкі.Стварыў навуков.абгрунт.канцэпцыю разв.бел літ. ад стараж.да пач. 20 ст. Пастулаты найбольш адбіліся ў яго ранніх працах (“ Кароткая гісторыя бел пісьменнасці да 16 сталецця”1911 г . ,” За сто лет “ 1911, “ Новый період в развіціі іст. Бел. літ.” 1912-13,” Бел. Возрожденіе”1914.Даследчык акрэсліў перыядызацыю г.-літ. працэсу ,разгледзеў кожны перыяд , лаканічная ацэнка асобных помнікаў.Сярод нататак і рэцэнзій Б. літ.крытыкі небагата .Тут пераважаюць водгукі на кнігі этнаграфіі,гіст.,сацыял.х-ру,даследаванні па фальклору і этнаграфіі. Крытыка ,артыкулы Б. ,звернутыя да бел.рэчаіснаці ,уяўл.іншы погляд даследчыка.Галоўнае тут літ.праблематыка,якая асэнсоўваецца ў сув. з пыт.грам.жыцця.
37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
Максім Гарэцкі – пачынальнік класічнай прозы, літаратуразнаўца, вучоны-педагог, рэдактар-выдавец. Меў выключныя матэматычныя здольнасці, лагічны розум. Ён быў пісьменнікам-псіхолагам, аналітыкам, які глыбока пранікаў у душу беларуса.
М.Г. – пачынальнік ў беларускай літаратуры жанру аповесці.
Адным з лепшых твораў М.Г. з’яўляецца яго аповесць “На імперыялістычнай вайне”. М.Г. быў адным з першых у сусветнай літаратуры, хто раскрыў жорсткую праўду вайны. Аўтар адметна вызначыў жанр свайго твора – дакументальныя запіскі. Сапраўды, твор адносіцца да мастацка-дакументальнага жанру, які ўбірае ў сябе. Розныя жанравыя формы: дзённік, эпісталярная форма і інш.
Твор напісаны пад уражаннем таго, што давялося перажыць аўтару. Тут адлюстравана і непасрэдна вайна (батальныя сцэны) праз успрыняцце чалавека. М.Г. выступае тут як пісьменнік-псіхолаг.
Галоўны герой – Лявон Задума – інтэлігент. Гэтае імя сустракаецца ў творах М.Г. вельмі часта. Інтэлігент – чалавек разумовай працы. Лявон Задума – у многім сам аўтар.
Галоўная тэма: вайна як антыгуманная сіла. Іншыя тэмы: чалаве і вайна, інтэлігент і вайна (пачынальнік гэтай тэмы ў беларускай літаратуры – М.Г.). усё, што звязана з працай інтэлігента, на вайне недарэчна. Лявон Задума ўзяў з сабой на вайну кнігі. Але вайна перакрэслівае ўсялякую думку. Вялікая ўвага ўдзяляецца ўнутранаму жыццю чалавека, пачуццям, думкам. Вайна для Лявона Задумы – гэта форма ўстарэлая, трэба шукаць нешта іншае для высвятлення праблемаў.
Асаблівая ўвага надаецца беларускай тэматыцы, праблеме беларускасці. Лявон Задума – свядомы чалавек, прадстаўнік новай хвалі беларускай інтэлігенцыі. Яго хвалюе, што дасць вайна, перамога ў ёй для яго народа, для Беларусі. Высновы несуцяшальныя: вайна беларусам чужая, бо нават перамога Расейскай імперыі нічога не дасць. У душы героя спее пратэст, але гэты пратэст унутраны, глыбока схаваны.
Ланцуг яго думак, разважанняў рухаецца па наступнай схеме. Спачатку думкі, навязаныя дзяржаўнай расейскай ідэалогіяй – чалавек гіне як герой, які абараняе свій родны край. А далей узнікаюць пытанні: за які родны край? дзеля чаго ён загінуў, аддаў жыццё? ці будзе вольны яго край? што атрымае яго народ? Адказ відавочны: смерць яго недарэчная.
Цэлая галерэя вобразаў праходзіць прад вачыма чытача. Вайна высвечвае ў чалавеку самае істотнае, сутнаснае ў ім. на вайне ёсць месца ўсяму: і сапраўднаму гераізму, і вялікай подласці, непрыстйнасці. Вайна ўцягвае чалавека ў свае абдымкі, не адпускае яго, калечыць яго душу. Вайна даходзіць і да душы Лявона Задумы. Яму пачынае падавацца страляніна, у часе бою ён чуе музыку. Ноты цынізму відавочны ў яго думках. Чалавек на вайне ператвараецца ў яе вінцік, яе ахвяру. Адбываецца дэгуманізацыя, расчалавечванне асобы, нават такой асобы, як інтэлігент.
М.Г. – пачынальнік жанру рамана-хронікі ў беларускай літаратуры (“Віленскія камунары”, “Камароўская хроніка”).
Раман-хроніка “Камароўская хроніка”.
Усё жыццё ішоў да стварэння твора, амаль 2 дзесяцігоддзі збіраў матэрыялы (метрыкі, лісты, успаміны). Непасрэдна пачаў працаваць на выгнанні, у 30-ыя гг. вельмі спяшаўся, бо ведаў, што часу засталося мала. І ўсё роўна не паспеў, не закончыў. Засталіся 5 сшыткаў, якія ўкладальнікі і прапанавалі як 5 частак твора. Але і ў незавершаным выглядзе “Камароўская хроніка” ўяўляе сабой класічны твор мастацка-дакументальнага жанру.
Жанр твора. М.Г. вельмі доўга ішоў да вызначэння жанру. Спачатку меркавалас\. Што падзеі павінны быць перададзены ад імя аўтара-апавядальніка. Але пазней, у час працы над творам, М.Г. стаў імкнуцца да аб’ектывізацыі, суб’ектыўныя моманты павінны былі быць адкінуты.
За аснову аповеду М.Г. бярэ хранікальнае адлюстраванне падзеяў. Тут сказваюцца ўплывы старадаўніх беларускіх хронік. Падзеі перадаваў па гадах. Пачатак: 70-ыя гг. 18 ст. Год + пералік тых падзей, якія адбываліся. Але ўсе апавіта разуменнем, бачаннем аўтара. Аўтар прысутнічае адсутна. Разам з тым захавана дакументальнасць. Адсюль – раман-хроніка.
Форму для твора М.Г. падказала вялікая кніга, Біблія. Адтуль пабудова, кампазіцыя. Твор пачынаецца легендай пра ўзнікненне зямлі, на якой пазней будзе пабудавана вёска Камароўка (прататып – Малая Багацькаўка). У лясным возеры ўтапілася дзяўчына. Маці праклінае возера: кідае ў ваду гарачую патэльню са словамі “Каб ты высахла!”. Праклён збываецца. На гэтым месцы ўзнікае вёска. Мэта выкарыстання легенды – узвышэнне, услаўленне свайго роду, беларускага сялянства.
Напачатку М.Г. задумаў напісаць пра сваю сям’ю, пра свій род. Але матэрыялу набралася гэтак многа, што першапачатковая задума перарасла ў значна шырэйшую. Паўстаў твор наогул пра беларускае сялянства, пра беларускую нацыю. Галоўным героем і з’яўляецца сялянства.
У першых раздзелах падзея адбываецца вельмі няспешліва. Ствараецца ўражанне спакойнай плыні. Адбываюцца звычайныя рэчы: нараджаюцца людзі, іншыя паміраюць, адбываюцца прыродныя катклізмы. Але падзеі ў свеце не адбіваюцца на існаванні мацерыка – сялянства. Усё ідзе так, як спакон веку. Людзі гэтак жа натуральна ўспрымаюць нараджэнне, як і смерць. І зусім смерці не баяцца. Усё трэба зрабіць самому, каб не перакласці на плечы іншых няпростую справу пераходу ў іншы свет.
У апошніх раздзелах, а гэта пачатак 20 ст., час, калі жыў сам аўтар, грамадскія працэсы як бы паскараюцца. Адбываецца шмат падзей: войны, рэвалюцыі. І ўсё гэта мае непасрэдны ўплыў на жыццё Камароўкі. Больш цеснай становіцца сувязь са светам. У гэтыя раздзелы аўтар уводзіць дзённікавыя запісы сваіх родных (напрыклад, брата Парфірыя). Гэта даволі суб’ектыўны матэрыялЮ, але ён вельмі арганічна ўпісваецца ў канву твора: гэта сведчанне таго часу, гэта таксама ўжо гісторыя.
Асабліва кранальным з’яўляецца дзённік Марыні (прататым – сястра М.Г. Ганначка, якая трагічна загінула ў 20 гадоў у часе ўступных экзаменаў у Маскве – трапіла пад трамвай). Кузьма Батура (у іншых выпадках Лявон Задума – прататып аўтар) апавядае, што меў змрочны настрой і не пайшоў на мітынг 7 лістапада. Атрымаў канверт з фатаздымкамі пахавання сваёй сястры. Спачатку не пазнаў яе. Пасля прыйшоў ліст ад брата Гурыка. Ліст успрымаецца як паэма, у якім паўстае трагедыя расстання з блізкім чалавекам. М.Г. выкарыстоўвае для апісння сваіх пачуццяў прыём рэтраспекцыі. Пачынае прыгадваць апошнюю сустрэчу з Марыняй. Ствараецца эфект прысутнасці. Яны сустракаліся ў маці, у Камароўцы. Вырашылі цягнуць курыцу: хто адарве якую-небудзь частку курыцы першым, той першым і памрэ. Першай выцягнула Марыня. Пасля яна пайшла ў горад, але вярнулася. Знак вечнага вяртання адтуль. Сыход Марыні ўспрымаецца як кульмінацыя твора. Чаму гэтая смерць гэтак падрабязна апісваецуа, успрымаецца як трагедыя? Бо на пачатку стагоддзя на нашай ніве нарадзілася рунь – новая беларуская інтэлігенцыя. І жыццё кожнай асобы тут вельмі значнае. На плечы кожнай з іх была ўскладзена вялікая задача адраджэння нацыі. Кошт жыцця гэткіх асобаў значна павялічваецца. Асабліва пачынае адчувацца паспешліваць, калі аўтар піша пра гэтыя падзеі.
У канцы твора важнае значэнне мае вобраз маці. Гэта ўжо 30-ыя гг. Сыны ў ссылцы. Маці не разумее, чаму яны не едуць. Матыў заўсёднага чакання маці гучыць вельмі кранальна. Жанчына асэнсоўвае сваё жыццё, імгненнасць, з якой яно праляцела, уяўляе сябе дзяўчынкай. Праз яе перададзены матыў хуткаплыннасці жыцця. Не дачакалася сыноў, надарвалася. У сваіх думках аўтар хоча вярнуць яе, узяць гэты боль, які яна адчула ў апоў=шнія хвіліны.
У 1936 г. М.Г. прыехаў у Малую Багацькаўку перад смерцю. І гэта таксама адлюстравана ў творы.
“Сібірскія абразкі” і “Люстра дзён”
У 2-ой пал. 20-х гг. М.Г. выдаў 2 зборнікі: “Сібірскія абразкі” і “Люстра дзён”. Гэта мастацка-дакументальная проза.
“Сібірскія абразкі” напісаны ў выніку паездкі М.Г. у Сібір. Ён ехаў туды па Беларусь, па памяць, сваю уласную і памяць народа.
Гэты твор уяўляе сабой мініяцюры (М.Г. – адзін з пачынальнікаў жанру), звязаныя паміж сабой тэмай падарожжа. З асаблівымі эмоцыямі прыводзіць аўтар лічбы: з 1000 з’ехаўшых беларусаў 800 вяртаецца. Матыў вяртання – адзін з асноўных у кнізе. Ён гучыць вельмі лірычна, вельмі эмацыйна.
У гэтым жа часе выйшла кніга “Люстрадзён” (адлюстраванне таго, што адбывалася на Беларусі ў 2-ой пал. 20-х гг.).