
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
Перш 2кнігі трыл “На рост” з’явіл ў 1922 і 1927.У1954 была напіс заключн. частка.У аснову твора ляглі факты ўласнай біяграфіі Я.К.Гал.герой Андр.Лабановіч выразна аўтабіяграфічны вобраз. Аўтар не баяўся прызнацца, што многі вобразы, падзеі, сюжэты ўзяты ім з рэаліяў жыцця. У 3кнізе, перад паказам велікоднага гасцявання ў Панямонні, аштар зазначае:“Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца тут, ужо няма на свеце. Я ж хацеў і хачу аднаго—праўды.”
Скіраваўш.асн.увагу на паказ пошукаў інтэлігенцыі свайго шляху, аўтар твора разам з гэты не абмінае і жыццё народа. Яно паварочваецца на старонках трылогіі сваімі буднямі, святамі, драмат.і каміч.момантамі.Запамінаюцца вобразы старожак бабкі Мар’і і бабкі Параскі, пакрыўджанай невядома за якія грахі і безабароннай перад усімі Ганны, палешукоў:дзеда Мікіты, дзеда Піліпа, старасты Рамана Круглага і многіх іншых. Асаблівае месца ў трылогіі займае вобраз Ядвісі, цудоўнай “кветкі Палесся”. Жыццё народа, яго будучыня не аднойчы становіцца тэмай размоў і спрэчак герояў аповесцей. “Кож.народ мае свій гонар. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы—беларусы. Бо на галаву бел.народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару”,—з горыччу гаворыць Лабановіч у час першай сустэчы з Турсевічам. Спрачаюся з Дубейкам, настаўнік рашуча абараняе права “цёмнага мужыка” нагадаць пра сябе.
“На Рос.”—твор з незвычайна вял.ахопам жыц.з’яў (І.Навуменка).—Перад намі вобразы з розн сац пластоў дарэв.Беларусі: сялян, настаўнікаў, чыноўнікаў, служачых культуры, інтэлігентаў, дзеячоў пал.партый…ЯК малюе дарэвл.Мінск, Вільню, вядзе нас ў асяроддзе чыноўнікаў, шчырых абаронцаў цар.рэжыму, знаёміць з рэв. і прагрэс.дзеячамі. Ні адно больш менш значнае і вострае пытанне жыцця не абыдзена ў трылогіі.”
Шмат апісанняў прыроды. Прырода, як і чал-к, бывае радаснай і засмучанай, застылай і поўнай жыцця.(“У палеск.глушы”).У пейзаж замалёўках—яркіх, дэталёва дакладных, настраёвых—ЯК выступае як пісьменнік-рэаліст. Некатор.набыв.сімвалічны змест. Напр,глуш і затоеная ціш асенняй ночы, якую адчувае на грэблі Лабановіч, прывёўшы Вольгу Віктараўну (“У глыбі Палесся”), альбо прывідны замак, які бачыўся Лабан.на фоне шатрыстай ёлкі. У Турсевіча была іншая здольнасць успрымання і ён “замак” не ўбачыў. Па-іншаму сябра Лабан.успрымаў многія з’явы ў жыцці, не толькі малюнак дрэў (кн“На ростанях”).“Прыроданайцік.кніга, якая разгорнута перад вачамі кожнага.Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы—хіба ж гэта не ёсць шчасце?”
“Палескія аповесці”, якія перараслі ў трылогію, задумваліся як жыццяпіс 1 героя-А.Лабановіча.Іншыя героі без Лабан.не жывуць. Выключэнне—Ядвіся. Апошні, перад ад’ездам, вечар у Цельшыне, развітанне з домам, з мінулым, з 1ым каханнем паказ з глыбокім пранікненнем у свет пачуццяў і адчуванняў.
Цэнтр.вобразам, які звязвае ўсе сюжэтн.хады, з’яўл.Лабан., інтэлігент.Аўтар паказвае некалькі гадоў жыцця героя, тую складаную духоўную эвалюцыю, якую ён праходзіць. Апов “У палескай глушы” прысвечана філасф, маральна-этычным пошукам героя.Яна прываблівае лір.цеплынёй, паэтычнасцю, мяккасцю мас.фарбаў.Лабан.імкнецца зразумець,дзеля чаго жыве чал-к, што такое смерць, адкуль страх перад невядомым. Ён свярджае сябе прафесійна, як настаўнік, адстойвае сваё ўяўленне пра інтэлігента. У 1ай апов.герой знешне мала дзейсны, аднак унутранае яго жыццё напружанае, складанае, поўнае драматызму.“У палескай глушы” Лабан.перажыв.1каханне да Ядвісі, адначасова і шчасце, і пакута, ён яго і прагне і баіцца. Ён адчувае багацце ўнутр.свету дачкі падлоўчага Баранкевіча.Ён не застаецца абыякавым да прыгажосці паны Марыны і паны Людмілы, але аддае перавагу зусім маладзенькай Ядвісі, бачачы перад сабой натуру глыбокую, цэласную.. Жыццё разводзіць герояў. Рашучы крок робіць Ядвіся. Яна ад’язжае, не дачакаўшыся з экзаменаў АЛ., не пакінуўшы адраса, не прысылае пісьма, проста знікае з яго жыцця. Пры ўсёй нелагічнасці павароту ва ўзаемаадносінах герояў, бо АЛ і Яд. шчыра кахаюць, іншае вырашэнне сітуацыі наўрад ці магчымае. І АЛ., і Яд. Яшчэ ў пошуках саміх сябе, св.месца ў жыцці. Яны адказна ставяцца да ўсяго, да такога кроку, як стварэнне сям’і, не хочуць звязваць адзін другому рукі. Не выпадковы момант, калі Яд пытаецца, ці пагадзіўся б АЛ дапамагчы нейкай яе знаёмай, заключыўшы фіктыўны шлюб.АЛ адказаў, што аб жаніцьбе, якая б яна ні была, думае столькі, колькі дзяўчына аб леташнім снезе.
Ужо ў 1ай апов. АЛ шукае больш дзенасці, чым праца вясковага настаўніка. Аднак, як пабудова ў роднай вёсцы грэблі, АЛ не ўдаецца. Яму балюча, але ён не становіцца ў позу пакрыўджанага. Час яго прыйшоў, калі сяляне вёсак Выганы і Высокае хочуць забраць у пана затокі. Лабановіч не даў выліцца стых.гневу, разбуральнай нянавісці, што поўніла сял.масы. На сходзе сяляне заяўляюць настаўніку, што ён для іх свой, супрацьпастаўляючы яго пісару і старшыні (кн. “У глыбі Палесся”). У 3ай ч. АЛ паказваецца як свядомы праціўнік самаўладдзя. Да гэтага ён ішоў праз аналіз рэчаіснасці, знаёмства з рэв.літ.Адкрываецца перад героем шмат дарог, бо рэвал.арганізацый некалькі і кожнай свая праўда. Цікавая рэпліка настаўніка ў размове з бальшавіком Галубовічам у астрозе “Калі б мы мелі такія вагі, дзе можна было б узважваць добрае і благое! Тады паставілі б на дарогах слупы з надпісамі: налева-праўда, направа-хлусня.Так лёгка стала б хадзіць па свеце, затое нудна і нецікава”. АЛ і тут не здрадзіў свайму х-ру—да ўсяго ставіцца ўдумліва і крытычна. 3кн. “На рос” пісалася ў такі час, калі для героя быць з народам азначала быць з бальшавікамі. Таму ў апошніх радках гаворыцца пра “запавет Галубовіча”, які стаўся асноваю ж і дзейнасці АЛ.
Паводзінамі, ведамі, інтэлект.узроўнем АЛ узвышаецца над іншымі. Аўтар не ідэалізуе героя:ён можа ў чымсьці не разабрацца(падзеі руска-японскай вайны), дзесьці не стрымацца (вечарына ў хатовіцкага пісара). Арэол ідэальнасці ў многім дапамагае зняць мяк.гумар, з якім ЯК ставіцца да АЛ. Вось пакрыўджаны няўвагай Ядвісі настаўнік вярнуўся ў свій пакой, зняў са сцяны скрыпку, каб разагнаць думкі. “Скрыпка, як зазначыў сабе сам музыка, раўла, нібы галодная жывёліна, згледзеўшы свайго гаспадара”.
ЯК паказаў жыццё інтэл-ыі, стварыў цэлую галерэю характараў: настаўнікі, пісары, іх памочнікі, ляснічыя, старшыні, служкі культу. Такія людзі, як АЛ, Алесь Садовіч, Янка Тукала шчаслівае выключэнне з гэтага асяроддзя. П’янкі, карты—сфера цікавасці хатовіцкай, панямоньскай “інтэліг-ыі”. Падобныя на іх і аднавяскоўцы АЛ, што з’яджаюцца летам з усіх канцоў краіны.
Паказваючы балота, бескарыснасць, бессэнсоўнасць існавання прадстаўнікоў інтэлігентных прафесій, пісьменнік карыстаецца не аднымі сатыр.фарбамі. Пад напластаваннямі жыццёвага бруду Колас-гуманіст умее разгледзець добрае, шчырае, чалавечае. Мала прывабнага ў Саханюку:не саромеецца прыехаць да калегі за ссыпкай, за напісанне лістоў бярэ плату, аднак ён спыняе перабраўшага меру АЛ, ён не хоча, каб калега п’яны паводзінамі трапіў на язык. Развенчваючы святасць божых служкаў, пісьменнік знаходзіць нешта добрае, вартае ў х-арах і паводзінах айца Кірыла, Мікалая, Уладзіміра і іншых. Колас імкнуўся быць не суддзёй чалавечых заган.і вартасцей, а аналітыкам жыцця.
каб разагнаць думкі. “Скрыпка, як зазначыў сабе сам музыка, раўла, нібы галодная жывёліна, згледзеўшы свайго гаспадара”.
ЯК паказаў жыццё інтэл-ыі, стварыў цэлую галерэю характараў: настаўнікі, пісары, іх памочнікі, ляснічыя, старшыні, служкі культу. Такія людзі, як АЛ, Алесь Садовіч, Янка Тукала шчаслівае выключэнне з гэтага асяроддзя. П’янкі, карты—сфера цікавасці хатовіцкай, панямоньскай “інтэліг-ыі”. Падобныя на іх і аднавяскоўцы АЛ, што з’яджаюцца летам з усіх канцоў краіны.
Паказваючы балота, бескарыснасць, бессэнсоўнасць існавання прадстаўнікоў інтэлігентных прафесій, пісьменнік карыстаецца не аднымі сатыр.фарбамі. Пад напластаваннямі жыццёвага бруду Колас-гуманіст умее разгледзець добрае, шчырае, чалавечае. Мала прывабнага ў Саханюку:не саромеецца прыехаць да калегі за ссыпкай, за напісанне лістоў бярэ плату, аднак ён спыняе перабраўшага меру АЛ, ён не хоча, каб калега п’яны паводзінамі трапіў на язык. Развенчваючы святасць божых служкаў, пісьменнік знаходзіць нешта добрае, вартае ў х-арах і паводзінах айца Кірыла, Мікалая, Уладзіміра і іншых. Колас імкнуўся быць не суддзёй чалавечых заган.і вартасцей, а аналітыкам жыцця.