Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".

Паэма напісана тымі тэндэнцыямі, філ.-літ пошукамі,якія панавалі ў тым часе. Асаблівы ўплыў на гэты твор зрабіла драма Л.Андрэева “Жыццё ў чалавека”. Я. Купала пераносіць дзеянне на бел. нацыян. глебу. Героям – з’яўляецца Мужык – сінонім “чалавек”. Гэта прадстаўнік бел. люду. Тут вясковае асяроддзе. Паэма складаецца з 12 раздзелаў – гэта сімвалічна, падкрэслівае гадавое кола, што ў сваю чаргу сімвалізуе кола жыцця. Першай дзеяй з’яўл. нарадзіны чалавека. Купала ўводзіць тыя вобразы, якія будуць суправаджаць яго – Жыццё, Смерць, Голад, Холад, усе пары года. Кола – сімвал няволі. Усе асноўныя этапы чалав.жыцця прах. перад намі – дзяцінства пастушка, кульмінацыя яго жыцця – вяселле – адзіны шчаслівы момант, які ёсць пачаткам новага. Момант намаляваны традыцыйна, тут выкар. фальклор, матывы вяселля. Але ўзнікае адчуванне празмернасці весялосці:”…музыка як нідзе…”. Зараджаецца сумны настрой нявесты, як прадчуванне яе, што не так проста ўсё пойдзе ў жыцці. Сцверджанне маладога – зажыць шчасліва як ніхто і нідзе, гэта яго неразуменне: не ён кіруе лёсам, а лёс кіруе ім. Далей жыццё хлебароба – гразь, колазварот пароў года да якіх ён звяртаецца за дапамогай. Але чалавек застаецца сам насам і ніхто яму не дапамог. Самая злавесная зіма. Яна прыйшла,каб знішчыць. Яна гаворыць,што ён гультай і забівае яго. І замкнулася кола жыцця. Я.Купала сцвярджае лёс,які непадуладны чалавеку,чалавечае жыццё – суцэльны ланцуг пакутаў. У апошнім раздзеле “На могілках” – цень героя паўстае з магілы,каб даведацца,што тут на зямлі ў яго нашчадкаў – яно гэткае як і ў яго.Сын пакутуе у горадзе,другі калекай стаў,яшчэ адзін сядзіць у турме. І пасля ён праіаўляе пісімістычныя словы – “…няміла мне слухаць,з жыцця майго гэткі прывет,раскрыйся на нова магіла,страшней цябе людзі і свет…”.Смерць лепш,чым жыццё,ён выбірае нябыт,а не існаванне.Адзінае светлае – узнікненне хору,які спявае пра рай вечны,пра рай для душы,якая ўсёроўна павінна знайсці прытулак.

Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".

"Курган" адкрыв. цыкл фальклорна-рамант. паэм.Напісана ў 1910г. і прысвечана С.Палуяну. У паэме Купала не захапляецца знешняй сюжэтнай займальнасцю,ён спыняецца на адным эпізодзе з жыцця Тэма паэмы—лёс мастака. Гусляр гіне, але маральная перамога застаецца за ім. Жыве ў народзе памяць пра яго ўчынак (сімваламі памяці выступаюць у творы курган на месцы смерці, дуб, што вырас на кургане). Паэма складаецца з 12 раздзелаў, кожны у св. чаргу мае 4 катрэны. Канфлікт паэмы звязаны з вобразамі Гусляра і Князя, як. зяўл. антыподамі. З аднаго боку—незалеж-ць, непад-ць, свабодалюб-ва ("Гуслярам, княжа, не пішуць законаў: небу справу здае сэрца, думка мая, сонцу, зорам, арлам толькі роўна"), з другога—самаўпэўненнасць, пыхлівасць, уладарнасць (!знаеш славу маю, знаеш сілу маю... Князь умее плаціць незвычайна!"). Гусляр выступае прадстаўніком народа, увасабленнем яго маральнай прыгажосці, высакароднасці. Вобраз яго выразна ідэалізаваны, рамант. абагульнены. Князь—носьбіт заган эксплуататарскай вярхушкі. Кантрастнасць вобразаў выяўляецца праз апісанне знешняга выгляду, паводзін герояў.