Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.

У творчым лёсе і ў самой паэзіі ЯК мае шмат агульнага з Я. Купалам. Іх абодвух збліжаюць народныя вытокі іх мастацтва, пэўнае падабенства матываў і вобразаў. Але ў цэлым яны выяўляюць розныя тыпы тв-ці, мастацкага светаўспрымання. ЯК як прыроджаны эпік успрымаў навакольны свет у яго рэальным абліччы, аб’ёмна і маляўніча, а таму больш гарманічна ( для Купалы ж хар-ны рамантычны разлад паміж марай і явай). ЯК па-філасофску мудра і няспешна імкнуўся спасцігнуць таямніцы зямнога быцця, прачытаць вялікую кнігу прыроды. Ён быў вельмі блізкі да штодзённых клопатаў селяніна, да зямлі, выдатна разумеў і раскрыў псіхологію бел. сялянства, апаэтызаваў яго традыцыйны побыт і культуру.

Першым надрукаваным вершам “Наш родны край” ЯК пачаў цэлую паласу лірыкі т. зв. грамадзянскага смутку, дзе выказаў боль за лёс роднай зямлі, бел. сял-ства. Знешне стрымана, у журботна- мінорным тоне паказаны малюнкі бедных сялянскіх ніў і вёсак, скупа аздобленыя праявамі прыроды: “Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок… Чуць дзе крыху луг прыгодны… Хвойнік, мох ды верасок”. Праўда, неўзабаве малюнкі навакольнага свету будуць расквечаныя ўвершах ЯК шматфарбна і радасна, надзвычай адухоўлена. Але захапленне прыгажосцю прыроды не засланяе перад унутраным зрокам паэта балючых з’яў рэчаіснасці. Канкрэтныя рэаліі сял-га жыцця ў вершах “Вёска”, “Асенні вечар”, “Маці” складаюць агульную карціну бяспраўя, нейкай безвыходнасці.

Адначасова ў паэзіі ЯК адбываецца нарастанне іншых матываў. У вершах яго жыве магутная нязгода з смуткам, нядоляй, таму выкарыстоўвае вершы-заклікі( галоўнае—упэўненасць у хуткіх зменах, бадзёры настрой – “ Не бядуй!”, “Наша возьме”, “Будзь цвёрды”. У гэтых творах вобразы ворагаў, якія перашкадж. узлёту бел. духу. У Купалы – ворагі Беларушчыны ( цёмныя злыя сілы), у Коласа вобразы ворагаў больш акрэсленыя, рэальныя сацыяльныя тыпы. У вершы “Мужык” ( “Я – мужык, бядак пахілы…”) выяўляецца рашучасць народа змагацца за справядлівасць. Па-народнаму вобразна і даступна выказана гал. ідэя абуджанай самасвядомасці: “Я маўчу, маўчу, трываю, Але скора загукаю: “Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!”. Па-майстэрску напісаны грамадзянска-публіцыст-ныя вершы ЯК “Беларусам”, “Ворагам”. Справядлівым гневам і абурэннем прасякнуты радкі пра “дабрадзеяў” народа, багачоў і панства, якія нажываліся на народным горы. І ніякія перашкоды не могуць ужо спыніць волі народа да ўласнага вызвалення. Вясна свабоды непазбежна прыйдзе ў родны край – гэтая вера гучыць у палымяных прамоўніцкіх радках, звернутых да беларусаў.

Вызваленне народа набліжаюць не толькі барацьбіты і героі, але і народныя песняры, якія валодаюць зброяй слова. Магутная палітычная сатыра ЯК была сапраўднай зброяй супраць царызму. З яе дапамогай аўтар выкрывае дзяржаўных дзеячоў. Думы дэпутатаў, іх канстытуцыю, антынародную яе сутнасць выкрыў у вершы “Канстытуцыя”: “Канстыт-цыю далі, Адчынілі дзверы І ў астрог нас павялі, І таўкуць без меры”. ЯК бязлітасна высмейваў царскія парадкі, законы і самога цара (“Мікалаю другому”, “Малебен”). На яркіх, жыццёвапраўдзівых прыкладах яму ўдалося раскрыць сутнасць палітычнага бяспраўя народа, калі чалавеку застаецца толькі выконваць адзін паліцэйскі загад: “Асадзі назад!”. Гэты верш ЯК “рэвалюцыянізаваў” народ лепш, чым дзесяткі абстрактных прамоў.

На фоне “вобразаў самаўладдзя” асабліва пранікнёна апяваліся Я. Коласам “вобразы мілыя роднага краю”. Колас – майстра пейзажнай лірыкі. У бел. тагачаснай паэзіі гэткага ўзроўню пейзажыста няма. Усё гэта паэтычныя шэдэўры. Думка і пачуццё паэта былі пастаянна падключаныя да найдаражэйшых праяў роднага свету. І ўжо пра “рэчкі, курганы, лясы” гаварылася не толькі журботна, але і радасна: “смутак і радасць мая” (“Родныя вобразы”). М. Багдановіч адзначаў, што патрыятычнае пачуццё ў лірыцы ЯК-са асаблівае, што каштоўнасць коласаўскіх вершаў і заключаецца найперш “у праўдзівай… любові да бацькаўшчыны”. Багацце роднай прыроды, на ўлонні якой вырас пісьменнік, развіла яго эстэтычныя пачуцці. Лясны “срэбразвонны ручэй”, у які глядзяцца зялёныя шаты дрэў і начная зорка, Нёман – “чысты, звонкі, бы з расы”; барвы неба, усход сонца – усё гэта стала прадметам замілавання, захаплення, паэтызацыі. ЯК натхнёна жывапісуе словам; яго паэтычны эрок вельмі малюнкавы, ён дакладна схоплівае абрысы і фарбы навакольнага свету, адчувае іх унутраны рытм і настрой. Вершы “Нёман”, “Усход сонца”, “Хмаркі”, “Адлёт жураўлёў”, “Ручэй”, “Першы гром” адразу сталі паэтычнай класікай. Цыкл “Песні зімы” – прырода пададзена праз успрыняцце дзяцей.

На жаль, амаль не дайшла да нас любоўная лірыка ЯК-са. Паводле сведчання М. Лужаніна, у паэта была цэлая кніжачка любоўных вершаў, якая згубілася на дарогах вайны. Але такія вершы, як “Заход сонца”, “На развітанні” ярка дапаўняюць наша ўяўленне пра лірыку паэта.

Апошняя лірычная старонка – нізка вершаў “Спадарожжа”. Паэт сталага веку асэнсоўвае свой шлях. Шлях яго закончыцца ў 1956 годзе. Смерць яго была раптоўнай.