
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
Пачала пісаць пад уплывам твораў Ф. Багушэвіча. Назва яе зборніка "Скрыпка бел-я асэнсуецца з назвамі яго зборнікаў "Дудка і Смык белар-і". У прадмове стварае мару пра бел. аркестр. Скрыпка- царыца музыкі. Галоўнае ў яе паэзіі—яркая вобразнасць. Найбольш вядомыя вершы перыяду 1905-1906 гг. Іх змагарны пафас падкрэслів. магутнымі рамант. вобразамі буры, віхураў, мора("Мора"), крылляў, ветра ("Мае думкі")
"Скрыпка"—вобраз музыкі Грайка. Музыка паўстае як валадар музыкі, слова.
Паўстае вобраз кветак, саду, вобраз жанчыны-кветкі ("Лета"—вобраз Касі—правобраз маладой Беларусі Купалы)
Вобраз сірацінкі—вобраз белар. народа, які знах. сіратой у св. хаце. Паўстае вера, што сірацінка даб'ецца св. вольнасці. ("Сірацінка слёзкі лье...", "Сірацінка")
“Бедны той, хто апрача грошы, апрача багацця, каторае пры першым жа няшчасці счэзне дазвання, не мае скараў вечных –скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, - гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы…”(Цётка)
Акрэсленыя і сфармуляваныя Цёткай найперш для сябе самой “скарбы вечныя” вызначылі і яе творчасць, і жыццё як жыццё асобы моцнай, выключнай, незвычайнай. Паэтэсса-рэвалюцыянерка, публіцыст, празаік, асветніца, настаўніца, аўтар “Першай чытанкі для дзетак-беларусаў”, рэдактар, вучоны, медыцынскі работнік – такую дачку беларускаму народу падарыла эпоха рэвалюцыйных бітваў. Гэты бурлівы час стаў для яе зорным. Усё яе кароткае жыццё – яркі прыклад адданага служэння народу. Увабраўшы ў сваю творчасць лепшыя традыцыі свайго папярэдніка Ф.Багушэвіча (пра што сведчыць нават назва зборніка “Скрыпка беларуская”). Цётка пайшла далей за настаўніка. Пафас рэвалюцыйнай барацьбы цалкам захапіў паэтку і вызначыў ідэйную накіраванасць і мастацкія асаблівасці яе творчасці. Тэма рэвалюцыі, тэма барацьбы з самаўладствам – асноўная тэма яе паэзіі. Толькі ў рэвалюцыі паэтка бачыла адзіны шлях да збавення свайго змучанага няволяй народа. Рэвалюцыйная стыхія адлюстравана Цёткай рамантычнымі сродкамі. У вершы “Мора”, напісаным у самы разгар барацьбы народа з самаўладствам, рэвалюцыя паўстае ў алегарычным вобразе мора: мора вуглем цяпер стала, мора з дна цяпер гарыць… Убарацьбе з самаўладствам Ц.абяцае перамогу і падмуркам, залогам таму – яе вера ў свой народ. У вершы “Суседзям у няволі” выявіўся не толькі патрыятызм Ц. і яе паэтычны дар, але і дар палітыка, усведамленне ёю інтэрнацыянальнага характару барацьбы з самаўладствам. Цётка даводзіць, што перамога будзе забяспечана агульнымі намаганнямі ўсіх вязняў “турмы народаў”. Цётка звяртаецца да братніх народаў, якія таксама пакутуюць у няволі, з заклікам да аб’яднання ў святой барацьбе за свабоду. Верш, напісаны ўформе звароту і адрасаваны братнім народам, гучыць як баявая прысяга. Эмацыйнасць верша дасягаецца і шматлікімі паўторамі, многія з якіх анафарычныя (паўторы ў пачатку вершаваных радкоў).
Не менш празорлівым палітыкам паўстае перад намі Цётка ў апавяданні “Прысяга над крывавымі разорамі”. І ў гэтым творы яна выступае прапагандыстам ідэі аб’яднання і салідарнасці ў барацьбе як абавязковай умовы перамогі ў гэтай барацьбе. Асноўным прыёмам выяўлення ідэі з’яўляецца сімвал. Сімвалаў у апавяданні шмат. Сімвалічны ўвесь сон Мацея, які і складае змест апавядання. Хворы, змардаваны Мацей, прыйшоў араць, бо больш няма каму. Але, знясілены, ён “як стаяў, так і лёг, так і заснуў”. Тры скрыжаваныя далоні – сімвал саюзу рабочых, сялян і салдат (адзін сын – парабак, другі – салдат, трэці – пецярбургскі рабочы). Толькі калі ўсе аб’яднаюцца, стануць і сілай, і правам, змогуць даць народу зямлю і волю. Беларускі народ задыхаўся ад беззямелля. Трагедыя народа, што не быў гаспадаром на сваёй зямлі, выяўляецца праз рэфрэн: “Вузка! Цесна! Мала!” Праз рэфрэн выяўляецца і Цётчына ўсведамленне еднасці як сілы, што здольна змяніць становішча народа. “Мы – сіла! Мы – права!” Сыны Мацея становяцца на калені і прысягаюць гэтымі словамі, скрыжаваўшы далоні над разорамі. Толькі праз пдну дэталь – “разоры стаяць поўныя крыві” – Цётка папярэджвае, што шлях да волі будзе крывавы. Але толькі ён адзіна правільны, бо, ідучы па ім, дойдзеш да сілы і права. Невялічкае памерам апавяданне ўвабрала ў сябе так многа! Талент Цёткі-празаіка, на жаль, да канца не рэалізаваўся з-за яе ранняй смерці. Але і тое, што яна паспела напісаць, уражвае і сваёй мастацкасцю, вобразнасцю, гарманічным спалучэннем умоўнага і рэальнага, і глыбінёй падтэксту, выяўленай праз дэталь. Асаблівага ўздзеяння на душы чытачоў дасягае Ц.сваімі апавяданнямі пра дзяцей, паказваючы трагедыю народа праз трагедыю і пакуты дзяцей. Апаяданне “Міхаська” не толькі рэалістычнае і трагічнае, пранізлівае, але і глыбока псіхалагічнае, тонкае. І папераджальнае. У ім пераканаўча паказана, што вынішчае душу і што здольна яе адрадзіць. Вынішчаюцца душы людской чэрствасцю, жорсткасцю, абыякавасцю, а лечацца – любоўю і міласэрнасцю. Цётка папярэджвае, што гора чакае тых, хто сее зло і нялюдскасць. Нагадаем, што азвярэласць Міхаські стала ўжо небяспечнай для ўсіх. Усё жывое, намі адрынутае, рана ці позна стане нашым ворагам, сцвярджае Цётка-філосаф. Значнасць зробленага ёю для свайго народа Цётка вызначыла вычарпальна і афарыстычна. “Стану песняй у народзе!” і песня тая – бунтоўная, аптымістычная і адначасова пранізлівая, шчырая і светлая.