Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.

Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы, вучыўся ў прыватнай школе Дуніна-Марцінкевіча, пасля ў Маскоўскім універсітэце на медыцынскім факультэце. Арыштаваны разам з іншымі студэнтамі, сядзеў у Бутырцы, тут жа было вырашана заснаваць першы беларускі гурток моладзі ў Маскве і любымі сродкамі – легальнымі і нелегальнымі – адраджаць беларускую культуру, узнімаць нацыянальную самасвядомасць народа. Пасля вызвалення з турмы становіцца актыўным членам гуртка мясцовых беларусаў-інтэлігентаў у Радашковічах. Дзе дэкламаваў вершы Ф. Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча.

1903 - 1904 гг. Ядвігін Ш выступае з публіцыстычнымі артыкуламі і карэспандэнцыяй мясцовага характару. Ён піша на рускай мове, але піша пра Беларусь, пра беларускага селяніна, знаёміць з беларускім фальклорам, узнімае набалелыя пытанні нацыянальнага жыцця. У газеце “Наша доля” надрукаваў першае апавяданне на беларускай мове “Суд” (1906), становіцца вядомым нават за межамі Беларусі, адзін за адным выходзяць зборнікі “Бярозка” (1912), “Васількі” (1914). Яго проза вырастала непасрэдна з фальклору і па сваіх стылявых якасцях м ела шмат агульнага з народнай казкай, некаторыя з іх – проста літаратурная апрацоўка народных паданняў, казак, анекдотаў.

“Важная фіга” – праблема бацькоў і дзяцей, жыццё свякрыві з нявесткай, апошняя круціць фігі першай. “З маленькім білецікам” – праблма прыніжэння мужыка, калі вясковы селянін едзе ў вагоне, а чыгуначнік паказвае яму месца ў прыбіральні. “Цырк” – узвышэнне свайго героя, які выбіўся ў горад. У цырку ён чуе лязг бізуноў, герою сніцца жудасны сон, ён крычыць: “Здзек!”. “Рабы” – парсюк. Прыйшоў час яго забіваць. Нікчэмнае існаванне (еў і спаў) – бязмэтнае, нечалавечае жыццё. У гэтых творах знайшоў сябе ў распрацоўцы актуальнай для свайго часу тэмы – беларускі селянін, яго гаротнае становішча, эканамічнае, палітычнае бяспраўе.

Алегорыі і байкі складаюць лепшую частку яго мастацкай спадчыны. Для іх характэрны то лёгкі гумар, то з’едлівая палітычная сатыра, то пранікнёны лірызм. “Падласенькі” – алегарычны вобраз таго беднага беларускага селяніна, цягавітага, самаахвярнага, які мяркуе, што толькі адукацыя дапаможа мужыку пазбавіцца ад цемры і галечы. Але абставіны аказваюцца мацней за самыя рашучыя дзеянні чалавека-селяніна ў ячго імкненні да чалавечага жыцця. Перашкодай да адукацыі ёсць тая галеча і матэрыяльная незабяспечанасць.

Сярод алегарычных твораў своеасаблівасцю вылучаюцца “Бярозка”, “Гаротная”, “Раны”, “Васількі”. У першым расказваецца пра горкую жаночую долю, пра людскую жорсткасць, але гавлорыцца своеасабліва. Як у народнай сумнай песні – лірычна-ўзнёсла, жаласліва з мноствам паэтычных параўнанняў, паўтораў. Гераіня не знайшла сярод людзей таго, каму можна было паскардзіцца на цяжкае жыццё. Другі твор апавядае пра жыццё Тамашыхі: сірочае дзцінства, пастаянная нястача, голад, цяжкая праца і самае страшнае – смерць дзяцей, знясіленне паўгалодным жыццём і недзіцячай працай. Вобраз Тамашыхі асветлены ”знутры” – у няўласна-простай мове самой гераіні, якая мяркуе аб сваіх учынках і аб розных праявах вясковага жыцця, зыходзячы з уласнага вопыту. Раматызм апісанай падзеі глыбокі і хвалюючы. “Раны” – прысвечаны смеці С. Палуяна. Раны бываюць розныя: на целе, не сэрцы, на душы.

Раман “Золата” – сур’ёзная спроба стварэння псіхалагічнага твора. У творы напружаны драматычны сюжэт (драматызм унутраны), намечана логіка развіцця характару, ёсць цікавыя псіхалагічныя даследаванні. Аўтар спрабуе заглянуць ва ўнутраны свет герояў (каханне Васіля Дубінскага і Зосі Стрончык). Пісьменнік тонка перадае душэўны стан хлопца, праўдзіва апісвае яго збянтэжанасць, яго пачуцці. Грошы, багацце, золата – вось той д’ябал. Які заблытаў чалавечыя адносіны і прывёў да трагічнай развязкі. Пісьменнік раскрывае тэму ўлады грошай на новым жыццёвым матэрыяле. Падае характары ў спецыфічных нацыянальнх абставінах (побыт, норавы сялян, сялянская псіхалогія і спадзяванні). Лёгкі раман, бо ёсць элементы дэтэктыўнага жанру (забойства Васілём Прузыны). Кампазіцыя рамана – прыём рэтраспекцыі, успаміны аўтара, адмова ад адлюстравання падзей у храналагічнай паслядоўнасці.

Жанры твораў Ядвігіна Ш.: - лірычная навэла (“Бярозка”); - сімвалічна-алегарычная навэла (“Дуб–дзядуля”); - сатырычна-алегарычная навэла (“Падласенькі”, “Рабы”); - рэалістычная навэла гумарыстычнага палану (“Важная фіга”); - анекдот (“З маленькім білецікам”); - навэла рэалістычнага плану (“Гаротная”); - твор мемуарнага жанру (“Успаміны”); публіцыстычны нарыс “Лісты з дарогі” (свае ўражанні і роздум над праблемамі селяніна).