
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
Надзвычай цікавы, яркі час, не толькі ў бел. літ., але і ўсей нацыі. Перыяд бел. адраджэння. Амаль 100 гадоў бел. мова была забаронена. Назва Беларусь не ўжывалася. Буларусы называль сябе "тутэйшымі". І раптам усё ажыло. Найлепш гэты феномен растлумачыў У. Караткевіч. Ен гаворыць што толькі творца, тэленавіты чалавек можа пачуць змены; Купала працягнуў "Вы павінны хацець людзьмі звацца"(верш "Людзмі звацца"), "а калі хто заенчыць…, гэта крык, гэта плач, што жыве Беларусь".
Беларусь страціла сваю дзяржаўнасць, увайшла ў склад Расіі як "Северозападный край". Самая знакавая падзея якая абудзіла Беларусь на змаганне, стала Першая руская рэвалюцыя 1905—1907 г. Пачаліся шматлікія хваляванні, выступы на заводах, у маёнтках. У гэтай падзеі для нас важна найперш, не сацыяльна класавая барацьба, а менавіта нац.-адраджэнцкі (вызваленчы) рух. Беларускі нацыянальна-вызвольны рух палітычна аформіўся. Вядучую ролю ў ім адыграла Беларуская сацыялістычная грамада. Гэта нацыянальная партыя была ўтворана зімою 1902 — 03 года.
Напачатку мела назву Беларуская рэвалюцыйная грамада. Стваральнікамі і кіраўнікамі БСГ з'яўляюцца відныя палітычныя дзеячы Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Алаіза Паш-кевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), Алесь Бурбіс.
Дзейнасць БСГ насіла агульнадэмакратычны, прагрэсіўны характар. Менавіта дзеячы Грамады сталі пачынальнікамі беларускага друку, арганізатарамі тэатральнага руху, віднымі вучонымі, стваральнікамі беларускай класічнай літаратуры.
Першай газетай на роднай мове стала «Свабода», выдадзеная ў 1902 годзе ў маёнтку Іваноўскіх Лябёдка (Шчучынскі раён). Была падрыхтавана Вацлавам Іва-ноўскім, Алаізай Пашкевіч. Выданне, на жаль, не збераглося. Магчыма, было знішчана паліцыяй.
3 1902 па 1905 год у Менску выходзіла газета «Северо-Западный край» пад рэдакцыяй Мысаўскога. Менавіта ў гэтай газеце дэбютаваў у 1905-ым годзе са сваім вершам «Мужык» Янка Купала.
У 1904 годзе быў абвешчаны царскі указ аб адмене забароны друкаванага слова на мовах народаў ускраін Расіі. Дзякуючы гэтаму пачалі стварацца легальный беларускія газеты. Першай такой газетай стала «Наша доля». Нядоўгім было яе існаванне: з 1-га верасня па 1-га снежня 1906 года. Выйшла ўсяго 6 нумароў. Яна выходзіла ва ўмовах страшэннага цэнзурнага ўціску. Чатыры нумары з шасці былі канфіскаваныя. Газету стваралі браты Луцкевічы, Цётка, К. Каганец. Менавіта ў «Нашай долі», у першым нумары быў на-друкаваны першы верш Якуба Коласа «Наш родны край». А адкрывалася газета цудоўным вершам Цёткі «Наш палетак».
«Наша ніва» — гэта не проста беларуская газета. Яна стала тым дзейсным, прыцягальным цэнтрам, што гуртаваў вакол сябе лепшыя сілы, скіраваныя на беларускае Адраджэнне. Яна стала сімвалам таго слаўнага часу, таму недарэмна сама гэта эпоха, сам перыяд грамадска-культурнага, літаратурнага раз-віцця атрымаў назву «Нашаніўскі перыяд». Газета праіснавала даволі доўга: з 1906 па 1915 гады.
Менавіта дзеячы Грамады Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Карусь Каганец, Алаіза Пашкевіч, пазней Вацлаў Ластоўскі былі аўтарамі, стваральнікамі газеты. Тут дэбютавалі М. Багдановіч (апавяданне «Музыка»), М. Гарэцкі (апавяданне «У лазні»), Зм. Бядуля (імпрэсія «Пяюць начлежнікі»), Уладзіслаў Галубок (верш «Доля мужыка») і інш.
«Наша ніва» гуртавала вакол сябе беларускія літаратурныя сілы, развівала літаратурную беларускую мову, прапагандавала творы беларускіх аўтараў, спрыяла развіццю публіцыстычных жанраў, стварэнню прафесійнай крытыкі.
Апроч «Нашай долі» і «Нашай нівы», выходзілі газеты: «Беларус» — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэліг.-асветніцкая каталіцкая газета нацы-янальна-дэмакратычнага кірунку. Эпіграф — словы з Еван-гелля: «Шкада мне гэтага народа, бо не мае што есці». Тут друкаваліся Андрэй Зязюля, А. Гарун, Ян Пазняк, Казімір Сваяк, Гальяш Леўчык, Альберт Паўловіч і інш.
Дзіцячы часопіс «Лучынка» выдавала Цётка — старожка запаленай «Лучынкі», як яна сябе называла. Гэта быў першы беларускі дзіцячы часопіс. Часопіс «Саха» меў на мэце дапамагаць селяніну ў ягонай працы, друкаваў сельскагаспадарчыя матэрыялы.
Апроч таго, быў наладжаны выпуск лемантароў, падручнікаў. Гэта «Першае чытанне для дзетак беларусаў» і «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» Цёткі, «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа. Выдаваліся кнігі, альманахі.
У Вільні выходзіць газета «Гоман», у Петраградзе — «Дзянніца» (выдаваў Цішка Гартны») і «Светач» (працягвала традыцыі газеты «Беларус»).
Аглядавыя тэмы займаюць у школьным курсе літаратуры значнае месца. Яны прысвячаюцца характарыстыцы літаратурнага працэсу пэўнага перыяду. Вылучаюцца вялікім аб'ёмам і складанасцю матэ-рыялу. На вывучэнне аглядавых тэм школьная праграма вылучае па адной—дзве гадзіны.
Асноўыым метадам вывучэння такіх тэм з'яўляецца лекцыя. Гэга форма правядзення урока дазваляе настаўніку з вялікага аб'ёму вучэбнага матэрыялу выбраць галоўнае і выкласці яго даходліва і лагічна. Яшчэ больш эфектыўныя лекцыі з уключэннем паведамлен-няў вучняў, чытання вершаў, урыўкаў з празаічных твораў, дзённіка-вых матэрыялаў, успамінаў. Актывізуюць успрыманне і элементы міні-гутаркі па загадзя падрыхтаваных пытаннях, якія таксама ўключаюцца ў структуру лекцыі. Канкрэтызуе ўяўленне вучняў і вы-карыстанне разнастайнай нагляднасці. Пры магчымасці шырока пад-ключаецца краязнаўчы матэрыял.
Пры вывучэнні аглядавых тэм могуць выкарыстоўвацца рэфера-ты і даклады, якія загадзя рыхтуюць вучні, справаздачы творчых груп па апераджальных заданнях.
Выбіраючы спосаб падачы аглядавай тэмы, настаўнік павінен па-мятаць, што яна мае традыцыйную структуру, і арыентавацца на яе.
Пры падачы матэрыялу неабходна прытрымлівацца наступнай паслядоўнасці:
1. Спачатку называецца эпоха (напрыклад, «Літаратура пачатку XX стагоддзя»), а пасля ўказваюцца яе часавыя межы.
2. Даецца агульная характарыстыка грамадска-палітычнага жыцця гэтага перыяду.
3. Раскрываецца адметнасць культуры дадзенай эпохі (тэатр, музыка, жывапіс і інш.).
4. Характарызуецца літаратурны працэс (літаратурныя школы, кірункі, плыні, стылі, жанравая і тэматычная разнастайнасць, най-больш значныя імёны, творы).
5. Разглядаецца творчасць асобных пісьменнікаў.
Каб засвоіць аглядавую тэму, лекцыйнага матэрыялу недастат-кова. Таму настаўніку варта прадумаць самастойную працу вучняў з падручнікам. Найбольш прадуктыўным у дадзеным выпадку з'яўляецца складанне схем, табліц, канспектаў.