Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).

Зоркай першай велічыні на гарызонце польскай л-ры мяжы 19-20 ст. назваў А. укр. Пісьм. І. Франко. Яна пасля сябе пакінула 60 тамоў мастацкай прозы, крытыкі, публіцыстыкі. У сваіх творах закранала цяжкае становішча сялянства, эканамічную і маральную дэградацыю шляхты, жаночыя пытанні, нац-вызваленчую барацьбу. Творы ўвасобілі праблемы грамадскага жыцця. У яе творы ўвайшлі беларускія нар. Песні, паданні, абрады. Яна стварае запамінальныя вобразы сялян-беларусаў з іх побытам, этнаграфічнымі асаблівасцямі. Мабыць, па гэтаму Ф. Багушэвіч назваў яе каралевай жывога слова і пакутлівай праўды. Адным з лепшых твораў з’яўляецца аповесць “Нізіны” (1884). Гэту аповесць п-ца падала жырокую карціну жыцця парэформеннай беларускай вёскі, з яе галечай і забітасцю. У аповесці пачынае тэму прыніжаных і пакрыўджаных. Багатым матэрыялам паслужылі для напісання яе аповесці судовыя працэсы ў Гродне, у пач.80-хгг., калі ў палове падсудных апынуліся мясцовыя сяляне. У цэнтры-лёс парабчанкі Крысціны. Цяжкай працай назапасіла крыху грошай на сыноў і на сваё пахаванне, але ўсе яны лоўка перакачавалі ў кішэні Капроўскага, які паабяцаў выратаваць яе сына ад несправядлівай рэкрутчыны. Амаль усё сваё жыццё працуе ў фальварку, спадзяецца на ласку аканома, нясе апошнія рублі злодзею-адвакату. У вобразе гэтай жанчыны А. увасобіла лепшыя якасці бел.жанчыны:прыгажосць, працавітасць, пакорнасць, поўная адданасць каханню, любоў да сваіх дзяцей. З маленства яна была сіратою, але была вельмі прыгожай, статнай дзяўчынай. Да яе сваталіся заможныя хлопцы, але яе сэрца было аддадзена Бахрэвічу, ад яго нарадзіла двое пазашлюбных сыноў. Моцным псіхалогічным з’яўляецца эпізод, калі К. аддае апошнія свае грошы. У аповесці А. здолела паказаць трагічную мару бел. Народа па зямлю, якая кая з’яўляецца адзіным сродкам існавання, але гэта зямля чужая, недаступная. Падзеі адбываюцца ў в.Грынкі, дзе людзі працавалі дзеля грошай і К. бярэцца таксама за сваю любімую працу. Шлюбы таксама заключаны дзеля карысці. Бахрэвіч жэніцца з нялюбаю, непрыгожаю, грубаю жанчынай. Да лёсу сваіх дзяцей ён адносіцца абыякава, бо ў яго з’явіліся дачкі ад другой жанчыны. А. удала, з іроніяй апісвае абмежаваы свет жонкі Б.,Мадзі-баязлівае, непрыгожая. У аповесці А. з вялікай сатырыстычнасцю паказвае пакланенне заможнай шляхты і дробных чыноўнікаў. К. аддаўшы апошнія грошы 100 р. адвакату, пазтаўляе Антоску, каб набыць гаспадарку. Капроўскі-ч-к нізкі духоўна, вымагае грошы ў працаўнікоў, траціць апошнія грошы на карты, жанчын. А. параўн. Яго з мікробам, які нясе пагрозу чалав. Агранізму. Канфлікт заснаваны на прынцыпах няроўнасці паміх вярхамі і нізамі- нізіна. К.енчыць, лямантуе, вагоны ўвозяць яе Піліпку ў рэкрутчыны, а малодшы сын бяжыць у Карчму-фінал.

Дзюрдзі”

Паказана бязлітаснае асуджэнне асяроддя, якое спараджае прымхі, забамбоны. Зыходным пунктам ў пабудове сюжэта стала сцэна суда над 4-ма сялянамі, якія забілі жонку вясковага каваля-маладую, вясковую Пятрусю. У аповесці выразна з навуковай дакладнасцю паказаны побыт бел. Вёскі, яе звычаі, вераванні, абрады і забабоны, Усё гэта дапамагае раскрыць псіхалогію герояў. Сутнасць канфлікту заключана ў сутыкненні грамады з жанчынаю, якая нібыта з’яўляецца ведзьмай. Існуе 2 крыніцы сюжэту. Адна пачутая п-цай у этнаграф. Вандроўках пра тое, як маладую жанчыну знявечыў свёкар, Які сцвярджаў, што яна паходзіць з роду ведзьмаў. У вёсцы не любілі яе маці і дачка мусіла пакутаваць за яе. Др. Версія-факты, узятыя з рэальнай судовай справы. Назва аповесці-агульнае прозвішча сялянскай сямьі. Рускі пераклад-ведьма, але назва не адпавядае аўтарскай задуме. Дзэрдзі-Сцяпан, Сымон, Клеменс, знаходзяцца са сваімі семьямі і гаспадаркай. Крок за крокам ўраскрываюцца прычыны, якія прывялі герояў да забойства, якое яны ўчынілі не дамаўляючыся, але дружна ў згодзе. Ніхто з герояў не падумаў, каб спыніць астатніх. Падзеі разгортваюцца ў 2-х планах:

1.Сама падзея, і як яна ўспрымаецца жыхарамі вёскі.

2. Каментарый п-цы, адступленні, у якіх А. імкнецца даць аб’ектыўную ацэнку таго, што адбылося. Сюжэт нібы ўстаўлены ў рамку з пралога і эпілога, дзе ідзн апісанне судовага працэсу над дзэрдзямі.

П-ца даводзіць, што ўся л-ра падсудных мела дастатак, гаспадарку, і забойства адбылося не за зайздросці, а выбух пачуццяў кожнага, раскрывае А. матывы ўчынкаў герояў. Аповесць заканчваецца трагічным эпілогам-усе вінаватыя асуджаны, панясуць пакаранне, Бо Петра не будзе больш старастам. Сцяпан забіў уласнымі рукамі каханую П. і ад’язджае на пакаранне, пакінуўшы дома жонку і малое дзіця, Сымон п’яніца пакідае сваю жонку і 13 дзяцей.А. пачынае аповед пра падзеі, якія папярэднічалі забойству, з абрада выклікання ведзьмы.

Хам”

Створана на беларускім матэрыяле, пра беларускага мужыка, носіць маральна-этычную накіраванасць, што і выявілася ў самой назве твора. Польская шляхта называла бел.сялян “хамамі”, але ў іх нярэдка было больш, чым ў паноў. К-ры ўнутраннай, маральнай чысціні,прагі да ведаў. Такія якасці ўласцівы герою Пашлу Кабыцкаму-рыбаку, які ўвасабляе ў сабе дух. багацце і хараство б-саў. У яго вобразе закладзены выдатныя рысы бел. Хар-ру, пасля зямельнай рэформы застаўся без зямлі, хата і лаўка, сетка-усе яго ўладанні.Тагачасная крытыка называе П. селянінам будучага, выратавальнікам бліжняга, ён церпіць душэўныя пакуты, можа дараваць Францы здраду, уцёкі і нават спрту атруціць яго. Іншая Франка. Гаспадары выганялі яе бе грошай і хлеба, кідалі яе палюбоўнікі. Па прыродзе шчырая, пісьменная, вучыць чытаць Паўла. Спачуванне да Франкі паслужыла штуршком кахання рыбака і жаданне выратаваць яе ад гібелі. Ідэйная ф-я Кабыцкага ў захаванні яго поглядаў і прынцыпаў. Многа думае, чытае, разумее прыроду, спадзяецца, што сілай сваёй дабрыні можа выратаваць Франку. Але яны застаюцца ў мехах уласнай натуры. І ўласных жыццёвых пазіцый. Каханне Паўла, адносіны да сямьі-праява дух. хараства простага ч-ка. Яна-супрацьпастаўленне Паўлу. Яе хар-р падаецца ў развіцці, адлюстроўвае нібы крывое адлюстраванне паноў-гаспадароў, манологі, партрэтныя замалёўкі(Франка). Марцэля дапамагае паўней раскрыць х-р Франкі. Марцэля выкінута з жыцця, маральна яна ўжо даўно загінула, а фізічна можа загінуць кожны дзень, становіцца памочніцай Франкі. На старонках Ульяна, Філіп, Аўдоцця-адметныя, але павел—зарука адраджэння нацыі, яе будучыні. Аповесць заканчваецца аптымістычным эпілогам, які скіраваны ў будучыню. Тут расце і фарміруецца новы ч-к-сын Франкі, у якога маленства ачышчана ад усяго нялюдскага.

Зімовым вечарам”(1887)

Самае значнае апавяданне. Па кампазіцыі складанае, трымаецца на рэтраспекцыі, кантрасце паміж раней і цяпер. Усё гэта спалучаецца часткова праз дыялог герояў, а часткова праз прынцып мантажу. Герой Ясь апынуўся ў трагічнай сітуацыі, падзеі чаргуюцца з успамінамі пра мінулае, пра дзяцінства. Важным элементам з’яўляецца абрамленне-кольца. У кампазіцыі многа навел, казак, заклінанняў. А. удала выкарыстоўвае сітуацыю вячорак, як два браты забілі трэцяга дурня.(народна-паэтычная атмасфера, рэальныя падзе ў доме Сымона). Многа біблейскіх матываў. У хаце знах. 1 ч-к у атачэнні-Ясь Бонк. Бонк і яго супольнікі забілі 3- ч-к, знайшлі 30 руб. Адбываецца вячэра ў бацькавай хаце, дзе Аляксей адмаўляецца выпісь з незнаёмцам. Фінал нагадвае прытчу пра Блуднага сына, усплывае вобраз распятага Хрыста, каплічка на могілках. Злачынства знявечыла чалавека. Трагізм не ў вінаватасці героя, а ў тым ладзе які давёў да бяссэнсіцы чалавечае жыццё. Суровы бацька, мудры вопытам жыцця, даруе сыну злачынства-ідзі і болей не грашы. Гэта не проста літасць бацькі, а няўменне п-цы знайсці шлях, каб шнішчыць сац. Зло. Сялянскі сын Яська, а потым ён жа бандыт Бонк-ахвяра несправядлівага грам-ва. Ён пратэстуе спачатку шчыра і энэргічна за незаконна захопленую зямлю, потым-супраць грам-ва, які пазбаўлены ўсіх чалавечых праяў.