Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).

«Пінская шляхта» - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі. Гэта п’еса сведчыць аб ідэйна-мастацкім росце пісьменніка. Калі ў ранніх творах Д.-М. моцна давалі сябе адчуць элементы сентыменталізму, дзе пісьменнік імкнуўся згладзіць адносіны паміж народам і памешчыкам, то зараз ён знаходзіцца на пазіцыі рэалізму, дзе моцна адчуваецца крытычны элемент. П’еса – першая бел. камедыя сатырычнага зместу. Значную ролю у станаўленні Д.М. як камедыёграфа адыграла руская класічная камедыя 18 – п.п. 19 ст. Гэта Фанвізін, Гогаль, Грыбаедаў.

“П.Ш.” – аднаактавая сатырычная камедыя невялікага памеру, але даволі значная па сваіх абагульненнях. Пісьменнік крытыкуе адміністрацыйна-бюракратычны апарат царскай Расіі, суд, самавольства ў судзе, царскіх чыноўнікаў, а тс з іроніяй ставіцца да правінцыяльнай беларускай шляхты, высмейвае яе норавы, паказвае незаслужаны гонар і фанабэрыстасць засцянковай шляхты. Часткова ўздымае праблему ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей.

Дзеянне камедыі адбываецца ў глухіх вакоіцах беларускага Палесся ў Пінскім павеце. Двое "шляхцiчау" - Iван ЦюхайЛiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават пабiлiся з-за таго, што першы другога абазвау мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага у суд. Сюды прыяжджае на разбор судовай справы станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным. Кручкоў – прадстаўнік царскага суда. Кручкоў усякую справу разглядае з пункту асабістай нажывы. Яго менш за ўсё цікавіць сутнасць разглядаемай справы, ён не задаецца мэтай высветліць, хто вінаваты і на чыім баку праўда. Ён заўсёды судзіць на сваю карысць. Для яго не існуюць такія паняцці, як справядлівасць, сумленнасць і чалавечнасць. У час судовай справы ён гаворыць такое, што яго словы можа аправергнуць дзесяцігадовае дзіця. Па яго словах, у кастрычніку сорак пяць дзён, у красавіку – сорак дзевяць, а ў сакавіку – шэсцьдзесят дзевяць. І гэтую бязглуздзіцу слухае шляхта, яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдычных здольнасцей прыстава. Гэтым аўтар высмейвае абмежаванасць шляхты, яе невуцтва. Усіх прадстаўнікоў шляхты аб’ядноўвае духоўная абмежаванасць, непісьменнасць. Яны пазбаўлены элементарнай культуры. Аднак гэта не перашкаджае ім выхваляцца. Слова “мужык” яны лічаць у адносінах да сябе крыўдным і патрабуюць, каб іх называлі панамі. Яны ўпарта трымаюцца за шляхецтва.

Мова персанажа п'есы вельмi разнастайная. Напрыклад, мова Кручкрва не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамi, запазычанымi з судовых дакументау: "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "гэта угалоунае прыступленне, Сiбiрам пахне” i г. д. У мове Куторгi нямала трапных выказванняу, ён часта ужывае народныя прыказкi i прымаукi: "не цяпер, то у чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся". Цiхан Пратасавiцкi, дык той зусiм грубым чалавекам здаецца, калi гаворыць свае любiмыя словы: "хрэн табе у вочы", "чортау сына” (пра Грiшку), "сабака” (пра Лiпскага). Разам з тым, мова шляхты вельмi багатая на вострыя i дасцiпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкi баровы". Праз мову драматург перадае iх характары i настрой. Калi узлаваны i занiжаны прыездам Кручкова Пратасавiцкi пачынае гаварыць са сваёй жонкай цi дачкой, то мова яго становiцца грубай i рэзкай, але яна становiцца лаготнай i льсцiвай, калi яму даводзiцца гаварыць з "найяснейшай каронай” Кручковым. А з такiмi "далiкатнымi людзьмi", як Куторга, Пратасавiцкi стараецца гаварыць шляхецкай далiкатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.

Фарс-вадэвіль “Залёты”. Як і ў “Пінскай шляхце

Ў Залётах выкарыстоўваюцца традыцыі сямейна-бытавой каалізіі, сутычка маладосці і старасці. Дзве сюжэтныя любоўныя лініі: Сабковіч і Адэля, Пятрук і Марыся. Але яны амаль не звязаны, разгортваюцца паралельна, незалежна. У двух выпадках аўтара цікавяць праблемы шлюбу на аснове кахання і па разліку. А ле любоўныя каалізіі не маюць у Д-М першаступеннага значэння. Сітуацыя “залётаў”, сватанне, уладкаванне асабістага дабрабыту – зыходны пункт для выражэння складаных сац., марал., грам-паліт.праблем. прыклад гэтаму – праблема грошай, як факту разбэшчання асобы ў эксплуататарскім грам-ве.

У бел.літ-зн-ве прынята лічыць Сабковіча аднафарбным вобразам. У Залётах Д-М карае зло. Гэта першаснасць фальклорна-літаратурнай традыцыі. Гэтай традыцыі паэт прытрымліваецца амаль ва ўсіх сваіх творах. Фінал – дыдактычны, развязка вытрымана ў стылі павучання: “не мінаваць адплаты за грахі, за ўчынкі,якія не сумяшчальны з мараллю”.

Справядлівасць трыумфуе, але яе носьбітамі з’яўляюцца дваране, арыстакраты, прадстаўнікі шляхецтва: Зацнеўскі, Сакальніцкі, Маршалак. Але ідэйны сэнс твора выяўляецца не ў гэтай канцоўцы, якая падкрэслівае магчымасці існавання справядлівасці на свеце, такая канцоўка дала магчымасць прайсці царскую цэнзуру.

Выкрыўшы ў вобразе сабковіча сац.прыроду назапашвання ў эксплуататарскім грам-ве, паказаўшы пагубную сілу грошай у руках багатых, высмеяўшы буржуазную мараль і шлюб, драматург у фінальнай частцы п’есы супрацьпаставіў буржуазіі дваран, як носьбітаў справядлівасці.

В. Д-М – таленавіты драматург. Яго майстэрства выяўляецца ў цікавым, займальным сюжэце, перадачы характараў дзеючых асоб праз іх дзеянні, умелым выкарыстанні багаццяў роднай мовы.