
- •1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.
- •2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія.
- •3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. Казка ў мастацкай літаратуры.
- •4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці.
- •5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі.
- •6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора.
- •7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання.
- •8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь.
- •Белар.Князі ў “Слове…”.
- •Пераклады “Слова..”на бел.М.
- •9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя вкл у хроніцы Быхаўца.
- •10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст.
- •11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці с. Полацкага.
- •12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” к. Марашэўскага.
- •13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе.
- •14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.
- •15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.
- •16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.
- •17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
- •18. Эвалюцыя драматургіі в.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”).
- •19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.
- •20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць.
- •21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”).
- •22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе.
- •23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна ш.
- •24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю.
- •25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”.
- •26. Драма я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы.
- •28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора.
- •29. Матывы і вобразы лірыкі я.Коласа.
- •30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). Сімвалічныя паэмы я. Купалы "На куццю", "Чараўнік".
- •Драматычная паэма я. Купалы "Сон на кургане".
- •Філас. Ж-ця ў драм. Паэме я. К. "Адвеч. П.".
- •Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. Паэме я. Купалы "Курган".
- •31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі.
- •32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас.
- •33. Паэма я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. Мастацкая функцыя алегорыі.
- •34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі.
- •35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”.
- •36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка.
- •37. Творчая індывідуальнасць м.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці.
- •38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці м.Гарэцкага.
- •39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю.
- •40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” м.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства.
- •41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады.
- •42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць а.Мрыя, л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, я.Пушчы)
- •43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці з.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў.
- •44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый.
- •45. Маральна-філасофскі змест творчасці м.Зарэцкага.
- •46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў.
- •47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе.
- •48. Філасофска-інтэлектуальная проза к.Чорнага перыяду вав (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”).
- •49. Этапы творчасці п.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі.
- •50. Жанр камедыі к.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе.
- •51. Паэтычная творчасць Ул. Караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.”
- •52. Традыцыі і наватарства драматургіі а.Макаёнка.
- •53. Паэмы а.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў.
- •54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст.
- •55. Мастацкая адметнасць лірыкі а.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады.
- •56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі м.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі.
- •57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі.
- •58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі.
- •59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы я.Брыля.
- •60. Драматургія а.Дударава: духоўна-этэтычны змест.
- •61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі.
- •62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі.
- •63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць.
- •64. “Палеская хроніка” і.Мележа: традыцыя і наватарства.
- •65. Раман я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.
- •66. Стыль прозы і.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.)
- •71. Творчасць а.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму.
- •72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (н.Арсеннева, м.Сяднёў, а. Салавей і інш.)
- •74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.
- •75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе.
17. Творчасць в.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы.
В. Д.-М. быў адным з першых, хто выступіў на ніве новага беларускага пісьменства, хто сваёй дзейнасцю сцвярджаў ідэю існавання літ-ры на роднай мове. Фактычна, ён заклаў трывалы падмурак нацыянальнай літ-ры новага часу. Вялікая заслуга Д.-М. у распрацоўцы і ўзбагачэнні новых жанравых форм - вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм. Усё жыццё і творчасць Д.-М. ў служэнні грамадзянскім ідэалам, у імкненні ўзвышаць людзей духоўна, маральна. З творчасці В. Д.-М. мы бачым, што ён глыбока сімпатызаваў сялянству. Многія сюжэты і вобразы твораў пісьменніка запазычаны з беларускага фальклору, з народных казак, паданняў і легендаў.Сваімі творамі ён імкнуўся дабіцца больш гуманных адносін да народа, даць народу кнігу на роднай мове. На ўласныя сродкi ен заснаваў у Люцынцы школу для вясковых дзяцей. У гэтай школе сам Д.-М. i яго дочкi вялi заняткi. Пiсьменнiк змагаўся за свабоднае развiцце бел. мовы i лiт-ры, за навучэнне народнай мове.
Нельга не адзначыць выключную ролю Д-М ў заснаванні беларускай оперы, першай з якіх з'яўлялася опера «Ідылія». У аснове сюжэта п'есы — актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносiн селянiна i пана. Падзеi адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага — легкадумнага маладога пана, якi большую частку часу праводзiць у забавах, прыемных вандроўках, "лётаючы" па свеце. Вярнуўшыся з Францыi ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскi з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывiлiзаваным краi сярод мужыкоў. У хуткiм часе ён сустрэўся з "прыгоннай сялянкай" Юлiяй i закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юлiяй i яе бацькам герой п'есы па-iншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лiчачы, што ў iх добрыя сэрцы i што яны здольныя на высокiя пачуццi i высакародныя ўчынкi. Лятальскi прапануе дзяўчыне руку i сэрца, клянецца быць клапатлiвым бацькам для сялян. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлiя — пераапранутая паненка, якая сваiмi дзеяннямi вырашыла змянiць погляды Лятальскага на сялян i свой край. П'еса заканчваецца сцэнай заручын маладых людзей. В. Д.-М, т. ч., паказвае перараджэнне памешчыка-франкамана ў гуманнага, добразычлiвага пана, якi ўжо не прагне паездкi за мяжу, а хоча жыць на ўлоннi прыроды сярод сялян. На фоне любоўнай iдылii Лятальскага i Юлii В. Д-М змог разгарнуць шырокую карцiну жыцця ў прыгоннай вёсцы, стварыць каларытныя, самабытныя i праўдзiвыя характары прадстаўнiкоў народа.
Ужо ў гэтым творы выявілася прыхільнасць мастака да ідэй Асветніцтва. Сюжэт “Ідыліі” падпарадкаваны асветніцкай задуме – даказаць роўнасць людзей ад нараджэння. Адсюль вынікае, што прыгонніцтва пярэчыць самой прыродзе "естественного человека".
У "Ідыліі" носьбітам высокага маральнага ідэала, носьбітам асветніцкай праграмы аўтара выступае паненка Юлія. Яна паставіла перад сабой мэту – абудзіць у сэрцы пана Кароля Лятальскага любоў да сялян, да бацькоўскай зямлі. Шлях, абраны Юліяй для дасягнення сваёй мары, просты: варта было паненцы пераапрануцца ў сялянку і выпадкова сустрэцца з панам, як той адразу закахаўся ў дзяўчыну і назаўсёды забыўся на "любую Францыю і прыгажунь парыжскіх".
Вонкавы прастата сюжэтнага дзеяння ў творы абумоўлены эстэтыкай і стылістыкай эпохі Асветніцтва. Вельмі выразна ў лібрэта выявіліся рысы стылю ракако. Падзеі разгортваюцца нязмушана, быццам бы па жаданні нейкага чараўніка (ролю якога выконвае сам аўтар), нішто не перашкаджае задуме паненкі, наадварот, ўсе героі, свядома ці несвядома, дапамагаюць ёй.
Для твора характэрна эстэтычнае ўспрыняцце жыцця, але яно падаецца неглыбока. Адкрыццяў таямніц быцця тут няма, жыццё малюецца, як ланцужок прыемных уражанняў, знешне вельмі прыгожых і правакуючых да дзеяння (нават дэкарацыі, на фоне якіх адбываецца дзеянне, святочныя, урачыстыя – ружы, дрэвы, сад з альтанкамі). Адсюль выразныя рысы гульні, узнёслая патэтыка, лёгкасць. Учынкі герояў падпарадкаваны правілам прынятай гульні, і важную ролю тут адыгрываюць пераапрананні (акрамя Юліі, пераапранаецца Навум для спаткання з Янам, слугой пана Лятальскага).
Маскарадная гульня герояў напаўняе іх учынкі пэўнай іроніяй і камізмам. Так, у камічнай сітуацыі апынуліся Ян, камісар і войт Навум, якія заляцаліся да Югасі-Юліі. Апраўданасць выкарыстання пэўных рыс стылю ракако відавочна. Ён якраз і даваў магчымасць непрыхаванага самапарадыравання. Мова ракако – жывая і вострая (Д-М аздоблівае яе беларускімі прыказкамі, прымаўкамі, вельмі трапнымі і выразнымі) – выкарыстоўваецца мастаком у сатырычных, выкрывальніцкіх мэтах – паказаць паразітызм і нікчэмнасць свецкага жыцця, ідэалам якога сталі не свае, а чужыя, заморскія краявіды.
Канфлікт мужыка і надзеленага ўладай пана В.Дунін-Марцінкевіч спрабуе вырашыць у рэчышчы асветніцкіх ідэй. Згодна гэтай канцэпцыі прадстаўнікі пануючага класа павінны пранікнуцца пачуццём спагады да селяніна, зразумець яго праблемы, несці ў народ адукацыю і культуру. Менавіта на такі шлях накіроўвае В.Д-М пана Лятальскага, які, закахаўшыся ў паненку Юлію, не мае намеру пакідаць родныя мясціны. “Значыцца, цяпер, – прызнаецца Лятальскі, – пакінуўшы думкі пра заграніцу, пачнём жыццё ў вясковым зацішшы і шчыра выпаўнім свае абавязкі: я – добрага пана, а ты – шчырага і вернага слугі. (…) пераканаўся, што нашыя сяляне маюць добрыя сэрцы; што мы іх не ведаем; што ані жыць з імі, ані іх ужыць не ўмеем. Цяпер больш ніколі іхняга лёсу не паверу на чужыя рукі, але і свой ўласны з імі злучу. Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі; а мне з імі і ім са мной, за благаславенствам найвышэйшага, шчасліва і добра, спадзяюся, паводзіцца будзе”
У гэтым творы цесна перапляліся многія палажэнні як эстэтыкі класіцызму, так і сентыменталізму, але нельга не ўбачыць і пэўных рыс літаратуры крытычнага рэалізму, калі мастак выступае ў якасці крытыка існуючых парадкаў у грамадстве. У творы гэта бачна на прыкладзе асобных выказванняў мужыкоў, войта Навума. Селянін Ціт скардзіцца: “Кажуць, што мужык хіцёр, ураг сваім панам і іх абмануе. Як жа нам быць шчырымі, калі яны з-пад ногця кроў нам высысаюць і, як з гадам, з мужыком абходзяцца. А мы ж такі апошніх сіл дабываем, штоб на іх прыхаці зарабіць”. Такіх жа меркаванняў прытрымліваецца войт Навум Прыгаворка. Ён не спадзяецца на панскую ласку і навучае мужыкоў быць асцярожнымі: "Няма чаго казаць: воран ворану вачэй не выклюе. Пан з панам пазнаюцца, а мы ўсё-такі ў бядзе".
І тым не менш у "Ідыліі" В.Д-М застаецца пераважна на пазіцыях літаратуры Асветніцтва.
Творчасць В.Д-М даволі разнастайная ў ідэйна-тэматычных і жанрава-стылёвых адносінах. І ідэі Асветніцтва знайшлі сваё выяўленне і ў пазнейшых творах пісьменніка. А гэта азначае, што асветніцкія ідэі з’яўляліся не часовым захапленнем, не данінай модзе, а ўсвядомленым творча-светапоглядным прынцыпам пісьменніка. Калі ж гэта так, дык напрошваецца выснова пра вялікі ўклад В.Д-М ў нацыянальную літаратуру менавіта як пісьменніка асветніцкай скіраванасці.
Такіх жа меркаванняў прытрымліваецца войт Навум Прыгаворка. Ён не спадзяецца на панскую ласку і навучае мужыкоў быць асцярожнымі: "Няма чаго казаць: воран ворану вачэй не выклюе. Пан з панам пазнаюцца, а мы ўсё-такі ў бядзе".
І тым не менш у "Ідыліі" В.Д-М застаецца пераважна на пазіцыях літаратуры Асветніцтва.
Творчасць В.Д-М даволі разнастайная ў ідэйна-тэматычных і жанрава-стылёвых адносінах. І ідэі Асветніцтва знайшлі сваё выяўленне і ў пазнейшых творах пісьменніка. А гэта азначае, што асветніцкія ідэі з’яўляліся не часовым захапленнем, не данінай модзе, а ўсвядомленым творча-светапоглядным прынцыпам пісьменніка. Калі ж гэта так, дык напрошваецца выснова пра вялікі ўклад В.Д-М ў нацыянальную літаратуру менавіта як пісьменніка асветніцкай скіраванасці.