Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі.

“Шляхціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” справядліва называюць галоўнаю кнігаю Я. Баршчэўскага. Гэта паўнавартасны мастацкі твор, вобразна-выяўленчыя сродкі якога накіраваны на выяўленне беларускай нацыянальнай ідэі. Кампазіцыйна “Шляхціц Завальня” складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданняў-прытчаў, устаўных навелаў, лірычных адступленняў ды ўспамінаў. Звязваюцца яны пры дапамозе шырокавядомага са старажытнасці прыёму: асобаю слухача да каментатара апавяданняў шляхціца Завальні. Пэўнае значэнне ў кампазіцыйнай структуры твора адыгрывае і вобраз пляменніка пана Завальні – Янкі. А вось даручыўшы ролю асноўнага апавядальніка розным асобам – сялянам, падарожным, шляхціцам і нават цыгану, – пісьменнік мае мажлівасць пазнаёміць чытача з рознымі сацыяльнымі пластамі насельнікаў Беларусі, з іх уяўленнямі, настроямі, і ў той жа час паказаць, што асноўная ідэя твора выводзіцца з усяе сукупнасці апавяданняў, г. зн., любоў да роднага краю, да спрадвечных звычаяў ды традыцый уласціва прадстаўнікам усіх гэтых пластоў.

Я. Баршчэўскі імкнуўся адлюстраваць у мастацтве космас беларуса, сцвердзіць ягоную годнасць, абудзіць гістарычную памяць. Я. Баршчэўскі, канцэнтраваў сваю думку на рэгіянальным, не ўзнімаўся вышэй нацыянальнага.

Варта яшчэ звярнуць увагу на зусім недаследаванае пытанне – а менавіта, на прытчавы характар кнігі “Шляхціц Завальня”. Бяспрэчна тое, што амаль усе апавяданні гэтае кнігі маюць алегарычную накіраванасць. Я. Баршчэўскі звярнуўся да жанру прытчы з-за некалькіх прычынаў. Па-першае, яму, выхаванаму езуітамі ў любові да Бібліі, яна, прытча, была блізкаю, была дзейснаю, яна была ўзорам літаратурнага твора. Па-другое, у тагачаснай грамадскай атмасферы толькі з дапамогаю алегорый, іншасказанняў можна было ўплываць на чытача (больш дакладна – толькі літаратурны твор прытчавага характару мог трапіць да чытача).

Вядома, асобныя раздзелы “Шляхціца Завальні” цалкам падыходзяць пад вызначэнне “прытча”, але калі прыгледзяцца больш уважліва, дык ледзь не ўсе апавяданні адпавядаюць патрабаванням гэтага жанру.

Схему пабудовы прытчаў Я. Баршчэўскага. Яна ўяўляецца нам наступным чынам. З пэўнага краю (аднекуль звонку) з’яўляецца на Беларусь “госць”. Ён непадобны на тутэйшых людзей (гл. ягонае апісанне вышэй); ён прыйшоў уплываць на насельніцтва гэтага краю, згуртоўваць сабе прыхільнікаў. Звычайна ён звяртаецца да пэўнае катэгорыі людзей, асобаў з пэўнымі асаблівасцямі характару (хоць і тут ёсць выключэнні). Аўтар называе яго чарнакніжнікам, чорным госцем, падкрэслівае гэтым самым яго пэўныя мажлівасці ўплываць на акружаючых. Праз нейкі час чарнакніжнік знікае (часцей за ўсё яго выганяюць ці ён, адчуўшы небяспеку, уцякае сам), але пасля сябе пакідае плады свае працы: яго падвопытныя становяцца зусім іншымі: да сваіх ранейшых заганаў яны атрымліваюць яшчэ заганы (з гледзішча здаровай беларускай маралі) і ад навукі “чорнага госця”. Апавядальнікі “Шляхціца Завальні”, пераважна сталыя, а то і старыя людзі (маладыя звычайна папярэджваюць: “чуў і я ад старых”), у 1816–1817 гг. прыгадваюць падзеі пяцідзесяцігадовае даўнасці, г. зн., падзеі 60–70-х гг. XVIII ст. Аўтар анідзе не называе дакладнае даты, не апісвае рэальных падзей, што мелі месца на Беларусі ў той час (спецыфіка мастацкага твора і не патрабуе гэтага!)

Будова твора адпавядае аднаму з класіч-ных літаратурных узораў — гэта нанізван-не асобных сюжэтна самастойных апавядан-няў, аб'яднаных не толькі падобнымі геро-ямі і падзеямі, але і абставінамі гутаркі, як у сярэднявечнай арабскай кнізе «Тысяча і адна ноч»Усе сюжетныя лініі звязаны адным матывам—сустрэчы у доме шляхціца Завальні.

Вяршыняй творчасці Я.Б. з’яўл-ца яго кн. “Шл. З., або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, якая змяшчае 14 апавяданняў фальклорна- міфалагічнага зместу. Яны перамяжоўваюцца псіхалагічнымі замалёўкамі чал. хар-раў і тыпаў: Шл. Зав., рыбак Родзька, сляпы Францішак і інш.

Усе сюж. лініі звязаны адным матывам – матывам сустрэчы ў доме шл. Зав. Свет, у якім жывуць героі Я.Б., выразна размежаваны паводле марал. антыномій дабра і зла. Усё добрае ў чал-ку паводле герояў твора выхоўваецца хрысц. верай і спрадвечнымі нар. традыцыямі. Фант. гісторыі, што гучаць у даме шл. Зав., нясуць марал. засцярогу і павучанне. Усё чал-ае павінна сцвярджаць сябе марал. сродкамі. Хцівасць і бессардэчнасць паўстаюць як праявы зла, якое мусіць быць пакараным.

У творы часта паўтараецца фальклорны матыў продажу душы нячыстай сіле, калі чал-ку ўзамен даецца багацце, золата, любімая дзяўчына (“Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем”, “Вогненыя духі”). У выніку герой павінен плаціць жыццём.

Я.Б. імкнецца асэнсаваць вытокі зла. Ён бачыць сац. аснову канфліктаў і трагедый (“Белая варона”). Паглыбляецца ў драму чал-ка, які гвалтоўна вырваны са свайго роду, але выратаваны прасвятленнем душы, любоўю і дабром (“Ваўкалак”).

Зло прыходзіць да чал-ка ў вобразе фант. свету, які створаны нар. уяўленнем, але гэтае зло прыжываецца толькі ў душах слабых і нікчэмных людзей. Так, напр., фант. уяўленне народа аб пераўтварэнні ведзьмы ў сароку або ката, каб у гэтых постацях больш шкодзіць людзям (“Белая сарока”), дзе аўтар удала выкарыстоўвае гэты прыём для знешеяй тэмы. Сюж. канва гэтага апавядання пабудавана на вядомым матыве нар. павер’яў аб ведзьмах, якія адбіраюць у кароў малако.

Кніга Я.Б. прасякнута смуткам па родным краі і любоўю да яго. Кніга пісалася ў Пецярбурзе, у растанні з Радзімай.

Фальклор для Я.Б. – не архаіка, а жывая паэтычная рэальнасць. Таму маст. свядомасць пісьменніка ў значнай ступені фалькларызываная. Фалькларызм складае адметнасць бел. рамантызму. З рамантызацыі свайго мінулага пачынаецца непазбежны гіст. працэс нац. кансалідацыі розных этнасаў. І рамантызм “Шл. Зав.”, як маст. імпульс гэтага працэсу, цалкам заканамерны.

Зусім натуральна, што ў Я.Б. найвышэцшым крытэрыем праўды і справядлівасці з’яўл-ца Бог. І з гэтага пункту погляду чал-к у сваім цяжкім лёсе павінен ускладваць усе надзеі на Бога. Сістэма маралі, якую прапанаваў пісьменнік, цалкам абапіраецца на дагматы хрысц. царквы.