Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору.

Паэт, фалькларыст і драматург Ян Антоні Тадэвушавіч Чачот нарадзіўся ў в. Малюшычы Навагрудскага пав. 7.7.1796 ў сям'і арандатара Тадэвуша Чачота і Клары Гасіцкай. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе, у старэйшых класах якой зблізіўся і на ўсё жыццё пасябраваў з А. Міцкевічам. У 1815 паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу і ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. Душою і справамі ён застаецца з універсітэцкімі сябрамі, і калі ў 1817 у асяроддзі віленскіх студэнтаў нараджаецца тайнае таварыства філаматаў, Чачот у 1818 становіцца яго членам.

Ян ледзь не з дзяцінства спрабаваў сябе ў паэзіі. У філамацкі перыяд ён захапіўся стварэннем вершаў на роднай мове, і яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях таварыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818, Чачот прызнаны трэцім паэтам пасля А.Міцкевіча і Т.Зана.

У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных вітанняў і драматычных сцэнак, заснаваных на беларускім фальклоры, у тым ліку "Да пакіньце ж горла драць", "Едзеш, міленькі Адам". У яго творчасці адчувальны моцны ўплыў асветніцкіх ідэй сентыменталізму. У вершах і баладах ён адстойвау інтарэсы самага бяспраунага класа тагачаснага беларускага грамадства - сялянства, заклікаў паважаць простага мужыка, паляпшаць яго дабрабыт, крытыкаваў жорсткасць прыгоннікаў, выказваўся за адмену прыгоннага права ("Узногі"). Але супярэчлівасць яго класавых поглядаў выяўлялася ў тым, што вырашэнне праблем беларускага селяніна ён бачыў пераважна ў дабраце і іншых маральных вартасцях пана. Паэт заклікаў паноў зацікавіцца хараством народных абрадаў, песень, паданняў, прыгледзецца да іх стваральніка - селяніна і спрыяў паляпшэнню яго долі.

Прасякнутыя сапраўднай народнасцю і павагай да мужыка-беларуса, яго песні і балады зрабілі важкі ўплыў на творчасць Міцкевіча. Адначасова з беларускімі вершамі Чачот працягваў пісаць і на польскай мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэты "Малгажата з Зембаціна", вершаваную гісторыю Літвы і Польшчы, рамантычныя балады "Свіцязь-возера", "Мышанка", "Навагрудскі замак", "Калдычэўскі шчупак". У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт-фалькларыст і ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры.

Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 Ян Чачот зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 пераведзены ў Уфу, у 1831 - у Цвер.

Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім каналам, бібліятэкарам у графа Храптовіча. Са ссылкі Чачот вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў займацца творчай справай. Ён вывучаў фальклор, збіраў і перакладаў беларускія народныя песні. У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся).

На працягу 1837-46 паэт сабраў і выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў "Сялянскія песні", куды ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгіналале ўласна беларускія вершы, а таксама - прыказкі і прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў). Амаль кожны гэтых зборнікаў адкрываўся прадмовамі, ў якіх аўтар з глыбокай сімпатыяй адзначаў асаблівасці фальклору мовы беларускага народа. Чачот перакладаў на польскую мову творы з англійскай, французскай паэзіі. Ён - аўтар кніг "Аповесці для маладых дзяўчат" (Вільня; 1845) і "Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні "Анафеляс", з "Вітаўтавых баёў" П.Крашэўскага" (Вільня, 1846).

Найвялікшая мара паэта – каб сяляне заспявалі яго польскамоўныя песні!

Першы томік “Вясковых песняў з-над Нёмана” ўбачыў свет у 1837 г. у віленскай друкарні Завадскіх і меў, пэўна ж, поспех. Гэта заахвоціла Я. Чачота да працы. Ён просіць сваіх знаёмых дасылаць яму вясковыя песні. Па падліках Л. Малаш, толькі наддзвінскіх песняў было ў Я. Чачота 557. Ён крапатліва працуе над імі і, урэшце, у 1839 ды 1840 гг. выдае яшчэ два зборнікі. Параўнанне народных песняў двух рэгіёнаў дало мажлівасць паэту-перакладчыку зрабіць важную выснову: калі ў прадмове да першага томіка ён пісаў, што “на адлегласці колькі міль, нават паўмілі зусім розныя спяваюцца песні”, дык у прадмове да трэцяга, што нават у далёка адлеглых паміж сабою вёсках яны вельмі падобныя, з невялікімі часам адхіленнямі ў словах.

Шчыраю любоўю да простага чалавека, надзеяю, што прамень святла загляне ў цёмную хату, прасякнуты верш-прысвячэнне Я. Чачота “Любым сялянам з-над Нёмана і Дзвіны”, змешчаны ў трэцім томіку “Вясковых песняў”:

Калі ж вы чытаць ужо будзеце, брацця?

Вы ўведалі б з Божае ласкі,

Што вам неслі шчыра мы гэта багацце –

Ніў вашых калоссе і краскі.

Я з сэрцам удзячным дар шчодры во гэты

Кладу перад вамі мрою:

Калі і да вас блісне промень асветы,

Вы возьмеце дар мой з сабою.

А сёння хай знаюць вяльможныя людзі,

Хто працай узнёс іх у свеце.

Уклаў Бог адны нам пачуцці у грудзі,

Мы ўсе – адной мацеры дзеці.

(Пераклад К. Цвіркі)

Варта адзначыць, што ўжо ў прадмове да першага томіка Я. Чачот абяцае, “Калі збор песняў павялічыцца”, выдаць іх разам з тэкстам арыгіналу. На справе гэта стала магчымым толькі ў 1844 г. у чацвёртым томіку “Вясковых песняў”. У гэты час хворы паэт атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму: да снежня 1844 г. жыве і працуе ў Шчорсах бібліятэкарам графа Адама Храптовіча. Дык дзеля чацвёртага томіка выкарыстаны песні Наваградчыны. Праўда, падаючы арыгіналы беларускіх песняў, Я. Чачот захоўвае наступную прапорцыю: 10 наднёманскіх і столькі ж наддзвінскіх.

Але найбольш цікавае ў томіку – гэта 28 твораў на беларускай мове, гэтак званыя “Уласныя вясковыя песні”. Тут Я. Чачот асноўную ўвагу звяртае на маральнае ўдасканаленне сялянаў. Ён вучыць цёмнага, забітага горам мужыка самым простым рэчам: не губіць сваё жыццё ў гарэлцы, не гультайнічаць, быць сумленным чалавекам, руплівым гаспадаром. Прычыны народнае нядолі паэт бачыў у абыякавасці пана, у ліхім аканоме, а таксама і ў самім селяніне, які прапівае грошы, не ўмее ўжыць іх так, каб яны прыносілі карысць. Ва “Уласных вясковых песнях” Я. Чачот сцвярджае, што чалавек ад прыроды разумны і добры, трэба толькі ўмець дапамагчы яму:

Паночкі, нашы кветачкі,

Вучыце нас, свае дзетачкі,

Як мы маем лепей жыці,

На вас, на сябе рабіці.

Яго ідэал мужыка ўвасоблены ў вобразе такога селяніна, які

Трэзвы, гаспадарны!

Для такога ў цэлым року

Жадын час не марны!

Лад у грамадстве, на яго думку, можа ўсталявацца, калі стануць гарманічнымі адносіны між селянінам і панам:

Пана Хрэптавіча мужыкі харошы,

Вясёлы, адзеты да і не без грошы.

(…) Мы панам шчаслівы! Да Бога заклічам:

Дай век доўгі жыці з нашым Хрэптавічам!

Зварот Я. Чачота да творчасці на беларускай мове – гэта падсвядомае выяўленне стану ягонае душы, не цалкам яшчэ атручанае польскаю школаю, польскім касцёлам, польскаю ідэалогія