Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы.

"Энеіда навыварат": гісторыя даследавання, праблема аўтарства, час напісання.

Ў 20-я гг. ХХ ст. украінскі даследчык М. Маркоўскі спрабаваў давесці, што беларуская “Энеіда навыварат” узнікла раней, чым гэта лічылася ў літаратуразнаўстве, і што не толькі “Энеіда” І. Катлярэўскага ўплывала на яе, але існаваў і адваротны ўплыў. Перадусім, у першым выданні ўкраінскага твора (1798) маецца радок “Як хочеш, так собе смякай”. Аднак слова “смякай” не ўкраінскае, а беларускае! Ці не трапіла яно ў неаўтарскі рукапіс выдаўца Парпуры з беларускага твора, у якім ёсць радок “Як хочашь, ты сабе смякай?” А магчыма, і І. Катлярэўскі быў знаёмы з “Энеідай нававарат”. Зрэшты, у іншых спісах украінскага твора замест “смякай” выкарыстоўваецца “размишляй”, “помишляй”. [Гл.: Киселев 1988, 142–143].

Крамольная думка М. Маркоўскага і тады, і сёння выглядае фантастычнаю. І сапраўды, твор І. Катлярэўскага ўжо ў другой палове 90-х гг. XVIII ст. быў папулярны ў шмат якіх рэгіёнах Украіны. Першая ж згадка пра беларускую “Энеіду” датуецца 1837 г

Напісана паэма напрыканцы XVIII – напачатку ХІХ стст. як непасрэдны водгук на з’яўленне “Энеід” М. Восіпава і І. Катлярэўскага (магчыма, толькі на выданне ў 1791 г. паэмы М. Восіпава, а травестацыя І. Катлярэўскага з’явілася пазней) у час шырокага выкарыстання ў расійскім вершаванні адычнай страфы.

Аўтарам з’яўляецца В. Равінскі

Беларускі аўтар травесційна "пераказаў".твор старажытнарымскага паэта Вергілія "Энеіда". Героі, якіх у свой час узнёсла апяваў Вергілій, пераапрануліся ў простае адзенне, сваімі рысамі характару і паводзінамі сталі падобныя да простых людзей.

Антычнасць у творы - мастацкая ўмоўнасць. Сапраўднымі героямі паэмы з"яўляюцца беларускія паны і прыгонныя сяляне. Спадарожнікі Энея маюць тыповыя беларускія імёны: Піліп наш лепіць гарлачы, Пракоп жа ступы, таўкачы, А Саўка зелле ўсяка знае...

Паэма "Тарас на Парнасе": праблема аўтарства, час стварэння твора, першыя публікацыі.

Паэма «Тарас на Парнасе» — адзін з самых арыгінальных твораў беларускага прыгожага пісьменства XIX ст. У ей спалучыліся разам дасціпны гумар і з'едлівая сатыра, народны розум і веданне класічнай міфалогіі літаратуры. Паэма вызначаецца сваей страфічнай дасканаласцю і кампазіцыйнай стройнасцю. Яе змястоўны аналіз прывёў літаратуразнаўцаў да высновы, што час напісання твора адносіцца да 50-х гг. XIX ст.

Надрукавана паэма была ўпершыню ў газеце «Минский листок» у 1889 г. Каля сарака гадоў яна існавала ў вуснай і рукапіснай формах. На момант яе публікацыі выдаўцы знайшлі болей за паўтара дзесятка варыянтаў твора.У сённяшніх хрэстаматыях друкуецца сінтэтычны (зборны) варыянт «Тараса на Парнасе». Паэма доўгі час лічылася ананімным творам, хоць яе даследчыкі выказвалі розныя меркаванні наконт аўтарства. У сваім артыкуле «Спроба пяра» вядомы беларускі этнограф і фалькларыст Е. Раманаў пісаў у 1896 г.: «Ды вельмі шкада: няма ніякага ведама аб тым, хто напісаў гэтую байку. Адны кажуць, што быццам прыдумаў яе Марцінкевіч (В. Дунін-Марцінкевіч. — Аут.) Другія сцвярджаюць, што «Тараса» напісаў адзін віцяблянін, нейкі Дарэўскі (А. Вярыга-Дарэўскі — Аут.). Гавораць, што напісалі яго ў Горках, студэнты, тады, як там была вялікая школа. I гэта можа быць найболей падобна на праўду. Чулі мы яшчэ, быццам яго напісалі магілёўскія бурсакі...» Пазнейшыя гісторыкі літаратуры называлі яшчэ некалькі магчымых аўтараў паэмы «Тарас на Парнасе»: В. Равінскага, Т. Манькоўскага, па-лясоўшчыка з Пуцявішчаў Я. Крупеньку.

Зараз літаратуразнаўцы лічаць аўтарам паэмы Канстанціна Васільевіча Вераніцына.