Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АДКАЗЫ ГОС.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
854.53 Кб
Скачать

1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе. 4

2. Беларуская каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія. 10

3. Беларускі казкавы эпас: вытокі, жанравая разнастайнасць, матывы. казка ў мастацкай літаратуры. 12

4. Мастацкі вобраз як своеасаблівая форма і спосаб пазнання і адлюстравання рэчаіснасці. 14

5. Літаратурныя кірункі, плыні і стылі. 16

6. Сюжет і кампзіцыя мастацкага твора. 18

7. Вершаванае і празаічнае выказванне: прынцыпы арганізацыі і размежавання. 20

8. “Слова пра паход Ігаравы”: Ідэйна-тэматычны змест. “Слова” і Беларусь. 23

9. Беларуска-літоўскае летапісанне 16-17 ст. Гісторыя ВКЛ у хроніцы Быхаўца. 27

10. Францыск Скарына беларускі і славянскі першадрукар, асветнік і гуманіст. 33

11. Асноўныя этапы творчай дзейнасці С. Полацкага. 41

12. Беларуская драматургія 17-18 ст. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Камедыя” К. Марашэўскага. 43

13. Беларускі фактар у творчасці Адама Міцкевіча. вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе. 53

14. Паэма “Энеіда навыварат” і паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, гісторыя даследавання, бурлеск і травесція ў творы. 57

15. Творчасць Яна Чачота. Роля пісьменніка ў збіранні беларускага фальклору. 61

16. “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага. Будова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі. 67

17. Творчасць В.І.Дуніна-Марцінкевіча: “Ідылія” як літаратурны дэбюд. Асветніцкія тэндэнцыі ў творы. 71

18. Эвалюцыя драматургіі В.І. Дуніна-Марцінкевіча: светапогляд, тыпаж, паэтыка (“Пінская шляхта”, “Залеты”). 77

19. Матывы і вобразы паэзіі і прозы Ф.Багушэвіча. Роля пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры. 81

20. Кастусь Каліноўскі: грамадская і літаратутная дзейнасць. 83

21. Палітра творчасці Элізы Ажэшкі (апавяданне “Зімовым вечарам”, аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”). 87

22. Грамадска-культурны рух у Беларусі пачатку 20 ст. Нашаніўская літаратура як эстэтычны і культурны феномен. Вывучэнне аглядных тэм у школе. 93

23. Жанрава-стылевыя асаблівасці прозы Ядвігіна Ш. 99

24. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі і прозы Цёткі. Асаблівасці стылю. 103

25. Традыцыі нацыянальнай камедыяграфіі і наватарства Я.Купалы ў камедыі “Паўлінка”. 107

26. Драма Я.Купалы “Раскіданае гняздо” як сімволіка-рамантычны твор. Вывучэнне драматычных твораў у школе. 109

27. Асаблівасці сілаба-танічнай сітэмы вершаскладання. Рытмастваральныя функцыі рыфмы ў вершы. 113

28. Жанрава-мастацкія асаблівасці п’есы Я.Купалы “Тутэйшыя”. Праблема “тутэйшасці” ў п’есе. Лёс твора. 115

29. Матывы і вобразы лірыкі Я.Коласа. 117

30. Жанравая разнастайнасць эпічнай творчасці Я.Купалы (сімвалічныя, фальклорна-рамантычныя і драматычныя паэмы). 120

Сімвалічныя паэмы Я. Купалы "На куццю", "Чараўнік". 120

Драматычная паэма Я. Купалы "Сон на кургане". 121

Філас. ж-ця ў драм. паэме Я. К. "Адвеч. п.". 122

Вобраз мастака ў фальклорна-рамант. паэме Я. Купалы "Курган". 123

31. Жанрава-стылёвыя асаблівасці малой прозы Змітрака Бядулі. 126

32. Сцвярджэнне народнай сілы і нацыянальнага духу ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”. Паэма як нацыянальны эпас. 128

33. Паэма Я.Коласа “Сымон-музыка” як філасофска-рамантычны твор. мастацкая функцыя алегорыі. 132

34. Праблема станаўлення нацыянальнай інтэлігеннцыіі ў трылогі Я.Коласа “На ростанях”. Духоўны свет героя ў трылогіі. 138

35. Жанрава-стылёвыя асаблівасці апавяданняў Якуба Коласа. Філасофска-алегарычны змест “Казак жыцця”. 144

36. М.Багдановіч як крытык. Эстэтычныя густы і погляды пісьменніка. 150

37. Творчая індывідуальнасць М.Гарэцкага. Жанр мастацка-дакументальнай прозы ў яго творчасці. 152

38. Праблема “родных каранёў і інтэлігенцыі, інтэлігенцыі і гісторыі ў творчасці М.Гарэцкага. 158

39. Творчая індывідуальнасць Алеся Гаруна. Грамадска-патрыятычныя і філасофскія матывы яго лірыкі. Адметнасць стылю. 166

40. Жанрава-структурныя асаблівасці паэзіі Максіма Багдановіча. “Вянок” М.Багдановіча: гісторыя стварэння, кампазіцыя, ідэйны змест і паэтычнае майстэрства. 170

41. Ідэйная барацьба ў беларускай літаратуры 20-х гадоў (арганізацыі, аб’яднанні). Разбурэнне эстэтычных асноў літаратуры ў 30-я гады. 173

42. “Узвышаўская” проза і паэзія Беларусі (творчасць А.Мрыя, Л.Калюгі, Ул. Дубоўкі, Я.Пушчы) 177

43. Ідэйна-мастацкая і жанравая адметнасць аповесці З.Бядулі “Салавей”. Прыёмы стварэння вобразаў. 181

44. Я.Маўр—адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прадаўжальнік сусветных літаратурных традыцый. 185

45. Маральна-філасофскі змест творчасці М.Зарэцкага. 187

46. Эвалюцыя мастацкага мысленя Кузьмы Чорнага 20-30-х гадоў. 191

47. Кандрат Крапіва—байкапісец. Асаблівасці вывучэння баек у школе. 194

48. Філасофска-інтэлектуальная проза К.Чорнага перыяду ВАВ (“Млечны шлях”, “Пошукі будучыні”). 196

49. Этапы творчасці П.Панчанкі. Грамадска-публіцыстычны пафас паэзіі. 198

50. Жанр камедыі К.Крапівы. Вывучэнне драматычных твораў у школе. 200

51. Паэтычная творчасць Ул. караткевіча. Адметнасць збоорнікаў “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.” 204

52. Традыцыі і наватарства драматургіі А.Макаёнка. 208

53. Паэмы А.Куляшова: праблематыка, разнастайнасць мастацкіх формаў. 210

54. Паэзія Максіма Танка 30-х гадоў 20 ст. 212

55. Мастацкая адметнасць лірыкі А.Куляшова. Эстэтычнаае абнаўленне яго паэзіі ў 60-я гады. 214

56. Праблемна-тэматычны змест і жанрава-стылявая палітра паэзіі М.Танка 60-90-х гадоў. Верлібр у паэзіі. 218

57. Літаратура Заходняй Беларусі развіццё паэзіі, публіцыстыкі, крытычнай і літаратуразнаўчай думкі. Творчасць Уладзіміра Жылкі. 220

58. Тэматыка і жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі Петруся Броўкі. 222

59. Жанрава-стылёвая разнастайнасць прозы Я.Брыля. 226

60. Драматургія А.Дударава: духоўна-этэтычны змест. 228

61. Беларускія літаратуразнаўчыя школы: асноўныя напрамкі і прадстаўнікі. 232

62. Тэндэнцыя ў развіцці сучаснай беларукай драматургіі. 233

63. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Эстэтычна-стылёвыя накірункі. Тэматычная і жанравая разнастайнасць. 237

64. “Палеская хроніка” І.Мележа: традыцыя і наватарства. 239

65. Раман Я.Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора. 243

66. Стыль прозы І.Шамякіна (на прыкладзе раманаў “Сэрца на далоні”, аповесці “Гандлярка і паэт” і інш.) 247

Майстэрства мастацкай дэталі, мова герояў індывідуалізаваная, І.Ш. – майстра ўскладненага сюжэта. 249

67. Сітуацыя маральнага выбару і экзістэнцыйны герой у мастацкім свеце прозы В.Быкава. 250

68. Проза Ул. Караткевіча: філасофія гісторыі, паэтыка, стыль. 251

69. Публіцыстычны пафас лірыкі Н.Гілевіча. Вершаваны раман “Родныя дзеці”. 252

70. Паэтычнае майстэрства Р.Барадуліна. 253

71. Творчасць А.Разанава як з’ява беларускага мадэрнізму. 255

72. Літаратура беларускага замежжа. Творчасць пісьменнікаў-эмінрантаў (Н.Арсеннева, М.Сяднёў, А. Салавей і інш.) 261

73. Шляхі аналізу мастацкага твора ў школе. 263

Шлях вывучэння-адметная паслядоунасць разбору,своеасаблівы ход,сюжэт разгляду л-га творя. Існуе 8 шл. аналізу: “следам за аўтарам”, павобразны, кампазіцыйны, праблемна-тэматычны, аглядавы, свабодны, скрыты, камбінав. 263

74. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе. 267

75. Пазакласная праца па беларускай літаратуры ў школе. 271

1. Фальклор як вусна- паэтычная твоорчасць народа. Жанравая сістэма беларускага фальклору. Вывучэнне фальклору ў школе.

Ф-р (з англ. Folk – народ,lore – мудрасць, веды) – народныя веды. Ужываецца ў шырокім і вузкім значэнні. У шыр. зн-ні з тэрмінам можна звязаць усе тыя праявы нацыянальнага жыцця, якія наўпрост ці ўскосна звязаны з агульна-нацыянальнай мастацкай відучасцю, якая, н-д, праяўляецца ў танцах, ткацтве і г.д. У вузкім значэнні з тэрмінам звязаны жанры вуснай народнай творчасці: замовы, казкі, народн анекдоты і жарты, прымаўкі і прыказкі, загадкі, легенды і паданні, абрадавыя і пазаабрад песні. Ф-р узнік на вельмі ранняй ступені развіцця чалавецтва, у перыяд т.зв. анімістычнай даўніны (aname – душа). У гэты перыяд чал-к уяўляў сябе звяном у прыродзе. Ён не вылучаў сябе з прыроды, а лічыў сябе яе працягам. У чал-ка на пач. узнікла вобразнае мысленне і толькі пасля – лагічнае. Творы Ф-ра былі настолькі шчыльна звяз з жыццём чал-ка, што суправадж яго ад нараджэння (радзінныя і хрэсбінныя песні) і да смерці (хаўтурныя галашэнні). У творах адлюстр-ца побытавае жыццё народа, яго праца, б-ба з ворагамі, сямейн жыццё, звычаі. У 19 ст тэма б-бы за сац. справядлівасць пачын. займаць больш значнае месца; шыр расп-ца сатырычныя творы. Народная творчасць –ананімная, хаця меліся свае прафесіяналы. У Бел – гусляры. Важнае зн-не ў Ф-ры займае традыцыя, г.зн з далёкіх часоў народныя творы пэўнага жанру захоўв сваю форму, адны і тыя ж прыёмы будовы, хаця Ф-р разв-ца, у ім з’яўл новыя жанры. Н-д, у 19 ст фантаст казкі пачынаюць саступаць месца сацыяльна-бытавым і г.д. Ф-р аказаў уплыў на разв літ-ры, асабл на тв-ць рамантыкаў – Купалу, Караткевіча і інш. Асн. адзнакі Ф-ру: калектыўнасць, вуснасць, наяўнасць варыянтаў, сінкрэтызм, традыцыйная паэтыка, асабл-ці фальклорнай тыпізацыі (герой цалкам станоўчы ці адмоўны, герой рамантычна ідэалізуецца, няма бытавой дэталізацыі, няма псіхал канкрэтызацыі, гіпербалізацыя, незвыч абставіны ці асяроддзе).

Жанравая сістэма Ф-ру. Жанр- асноўная эстэтычная катэгорыя ў класіфікацыі твораў маст-ва. Змяняліся розныя прынцыпы вызначэння ж-ру: тэматычны, фармальны (ад формы), функцыянальны, сацыялагічны і інш. Даследчыкі пры чляненні Ф-ру на жанры імкнуліся сумясціць зместавыя, фармальныя і функцыянальныя прыкметы, адлюстраваць складаную шматэлементную прыроду Ф-ру. Жанр Ф-ру складае група твораў, еднасць якой аб’ектыўна вызначаецца той галіной рэчаіснасці, на якую накір. мастацк свядомасць чал-ка, падобным хар-рам праблематыкі, а т.с прызначэннем у жыцці простага люду. Гэтая еднасць выражаецца ў большым ці менш. падабенстве прынцыпаў і сродкаў тыпізацыі, кампазіц. будовы, стылёвых сродкаў. Жанру характэрна цэласнасць, якая адлюстроўвае адзінства зместу, маст формы і грам-бытавой функцыі.

Стр-ра Ф-ру паводле ЮНЕСКА (шыр. сэнс): вусная тв-ць (вусн жанры), музыка, міфалогія, танцы, гульні, абрады, рамёствы, архітэктура, мова (народная), звычаі…

Ж-ры эпічныя (вузкі сэнс) – апавядальныя фальк ж-ры, празаічныя і песенна-вершаваныя. У эпічных жанрах падзеі падаюцца ў выглядзе сюжэтаў, звёны якіх афармляюцца як паслядоўнасць эпізодаў (казкі, балады), або ў выглядзе неразгорнутых сюжэтаў, якія складаюцца з аднаго звяна, якое ўкладаецца ў адзін эпізод (легенды, паданні, анекдоты, некат сюжэтныя пазаабрад песні). Дзеянне ў творах усіх эпічных ж-раў аднесена да мінулага. Так у чарадз казках – да няпэўна-аддаленага мінулага, у паданнях і гіст песнях – да ўмоўна ці канкр-гістарычнага. У сац-бытавых казках, аб жывёлах, легендах, часткі паданняў – да адносна нядаўняга побытавага часу. Канфлікты, якія знах-ца ў аснове сюжэтаў, узнік пры ўзаемадзеянні ці сутыкненнігерояў з прадст-мі звышнатуральных сіл (чар. казкі, легенды); з ворагамі этнаса і дз-вы; з супраціўнікамі з іншага горада, сац слоя ці з іншай сям’і (сац-быт казкі).

Жывёльны эпас – (казкі аб жывёлах, некат анекдоты, паданні) са сваімі персанажамі дублюе ў гумарыст-м, сатыр-м і аб’ектыўна-апавяд плане чалавеч узаемадачыненні і такі эпас у значн ступені іншасказальны.

Лірычныя жанры – песенныя жанры, у якіх адносіны да рэчаіснасці падаюцца па сродкам падачы пачуццяў, настрояў, душ стану лір героя. Паводле ўмоў бытавання лір песні падзял-цца на 1) абрадавыя, 2) пазаабрадавыя.

1): каляндарна-абрадавыя (калядныя, маслен-я, жніўныя, купальскія, валачэбныя..)Іх прызначэнне – спрыяць дабрабыту ў сял. Гаспадарцы. Насілі замоўны хар-р; сям-бытавыя (сям-абрадавыя): радзінныя, вясельныя, пахавальныя галашэнні Вывучэнне фальклору ў школе.

Школьнымі праграмамі па беларускай літаратуры прадугледжана вывучэнне фальклору. Вусная народная творчасць мае вялікае пазнавальнае значэнне. Урокі вывучэння фальклору дапамогуць вучням усвядоміць сябе як прадстаўнікоў нацыі з самабытнай культурай.

Фальклор вывучаецца на жанравай аснове, г.зн. вывучаюцца фальклорныя жанры. У старэйшых класах адлюстроўваецца сувязь творчасці пісьменніка з фальклорам (паэмы Янкі Купалы, фальклорныя матывы ў паэзіі М.Багдановіча).

Задача настаўніка заключаецца ў тым, каб пазнаёміць вучняў:

- з жанравай разнастайнасцю фальклору;

- мастацкай адметнасцю кожнага жанру;

- багаццем ідэйнага зместу і паэтычнай вобразнасці;

- уплывам фальклору на развіццё нацыянальнай культуры.

Пры вывучэнні розных жанраў народнай творчасці настаўнік павінен выбіраць аптымальныя метады і прыёмы.

Так, вывучэнне казак, легенд і паданняў неабходна пачынаць з уступнай гутаркі, прадаставіць вучням магчымасць прачытаць любімыя творы, скіраваць увагу на светабачанне і светаразуменне народа, адлюстраваныя ў іх, на жанравыя адметнасці твораў.

Асноўныя прыё­мы вывучэння - гэта чытанне (дзе можна - па ролях), мастацкае расказванне, ілюстраванне, назіранне над жанравай спецыфікай і мовай, інсцэніраванне.

Пры вывучэнні каляндарна-абрадавай паэзіі эфектыўна выкарыстоўваць грамзапісы, ствараць пэўны эмацыянальны настрой або заахвочваць да выканання народных песень на уроках удзельнікаў школьнай самадзейнасці.

Каб вучні зразумелі прыроду каляндарна-абрадавай паэзіі, не­абходна пазнаёміць іх з абрадавым календаром беларусаў, патлумачыць яго асноўныя цыклы. Пры гэтым пажадана выкарыстоўваць ілюстрацыйны матэрыял: прадметы побыту, матэрыяльныя элементы абрадаў (ручнікі, «каза», зорка і т.д.).

Вельмі важна патлумачыць вучням сутнасць дзеянняў абрадаў. Варта заахвочваць навучэнцаў рыхтаваць паведамленні пра мясцовыя абрады і фальклор. Але асноўная ўвага павінна надавацца назіранням над вобразнай сімволікай і паэтыкай народных песень, якія з'яўляюцца скарбніцай мудрасці беларускага народа, вытокам творчасці паэтаў і пісьменнікаў.

Пры вывучэнні прыказак, прымавак, загадак асабліва важна звярнуць увагу на мову. Трапнасць, вобразнасць, філасафічнасць мовы гэтых малых жанраў фальклору павінны дэталёва разглядацца вучнямі. Такі аналіз скіруе іх на ўзбагачэнне ўласнага слоўнікавага запасу. Улічваючы, што вывучэнне гэтай тэматыкі адбываецца ў сярэдніх класах, настаўнік павінен імкнуцца да таго, каб урокі былі цікавымі, яркімі, запамінальнымі, а таму актыўна выкарыстоўваць як мага больш нагляднасці, а таксама гульнявыя элементы, элемен­ты спаборніцтва з прычыны таго, што само навучальнае дзейства ўплывае на засваенне матэрыялу.