Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыка музееведение.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

2. Каталагізацыя і ўлік музейных экспанатаў

Падчас практыкі студэнты вывучаюць матэрыялы па наступных пытаннях:

–інструкцыйна-метадычныя матэрыялы па асноўных кірунках навукова-фондавай работы;

–асноўныя прынцыпы, метады і формы пошуку новых музейных экспанатаў;

–асноўныя патрабаванні пры стварэнні адкрытага захавання фондаў;

–распрацоўкі і стварэння навукова-дапаможных формаў уліку;

–захавання экспанатаў у часовых і пастаянных экспазіцыях;

–працы музейнага рэстаўратара.

–працэса стварэння навуковага пашпарта на музейныя экспанаты;

–навуковага апісання музейнай калекцыі;

–асноўных тэхналагічных працэсаў пры вырабе музейных муляжоў;

–стварэння і выкарыстання электроннага музейнага каталога;

–складання тапаграфічных вопісаў паказальнікаў (згодна з планам работы музея);

–працэса правядзення сверкі наяўнасці музейных прадметаў з уліковай дакументацыяй.

Студэнты павінны набыць уменне і навыкі:

–работы з інструкцыйна-метадычнымі матэрыяламі па асноўных кірунках навукова-фондавай работы;

–выкарыстання асноўных прынцыпаў, метадаў і формаў пошуку новых музейных экспанатаў;

–выкарыстанны навукова-дапаможных формаў уліку;

–захавання экспанатаў у часовых і пастаянных экспазіцыях;

–стварэння навуковага пашпарта на музейныя экспанаты;

–навуковага апісання музейнай калекцыі;

–стварэння і выкарыстання электроннага музейнага каталога;

–складання тапаграфічных вопісаў паказальнікаў (згодна з планам работы музея);

–правядзення сверкі наяўнасці музейных прадметаў з уліковай дакументацыяй.

Практычныя заданні

–скласці структуру фондаў музея;

–вызначыць задачы і змест работы аддзелаў камплектавання і фондасховішча;

–скласці пералік рэгламентуючай дакументацыі і інструкцый аб службовых абавязках супрацоўнікаў аддзелаў;

–вызначыць асноўныя крыніцы паступлення ў музей прадметаў музейнага значэння;

–апісаць гісторыю стварэння музейнай калекцыі (па выбару);

–скласці некалькі актаў прыёма прадмета ў музейны фонд;

–скласці навуковы пашпарт на музейныя экспанаты.

–вызначыць тэхналагічныя працэсы ў аддзелах камплектавання і фондасховішчах;

–вызначыць асноўныя накірункі правядзення рэстаўрацыі і кансервацыі музейных экспанатаў;

Змест пераддыпломнай практыкі (V курс)

Пераддыпломная практыка арганізуецца на выпускным V курсе ва ўстановах, адпавядаючых профілю падрыхтоўкі спецыялістаў. Змест яе вызначаецца мэтамі і задачамі дадзенага віду практыкі, тэмай дыпломнай работы.

Тэматыка дыпломных работ вызначаецца ў адпаведнасці з асноўнымі накірункамі дзейнасці музеяў. Праца над дыпломнай работай праводзіцца пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка ад кафедры. Тэмы дыпломных работы і навуковыя кіраўнікі зацвяржаюцца загадам рэктара універсітэта.

Праца над дыпломнай работай мае індывідуальны характар і складаецца з наступных этапаў – сумеснае з навуковым кіраўніком вызначэнне тэмы, распрацоўка зместа і паслядоўнае напісанне асобных частак работы. Распрацоўка тэмы дыпломнай работы адбываецца ў адпаведным музеі, куды накіроўваецца студэнт. Пры напісанні дыпломнай работы студэнт, пры неабходнасці, можа звяртацца ў архіўныя ўстановы.

Кафедра рэгулярна заслухоўвае інфармацыю кіраўнікоў дыпломных работ аб ходзе напісання работы і праводзіць абавязковую перадабарону дыпломных работ. Дыпломная работа рэцэнзуецца прадстаўнікамі музейных ці іншых устаноў.

У час пераддыпломнай практыкі студэнты выконваюць асобныя работы, парадугледжаныя пасадавымі абавязкамі кваліфікацыйнай характарыстыкі Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасадаў служачых па адпаведнай пасадзе.

Змест практыкі можа быць скарэктыраваны і адаптаваны да асаблівасцей функцыянавання базавай установы.

Выпускнік павіннен быць кампетэнтны ў наступных відах дзейнасці:

арганізацыйна-кіраўнічая, аналітычная, навукова-даследчая, кансультатыўная, іннавацыйная.

Выпускнік павіннен быць кампетэнтны вырашаць наступныя прафесійныя задачы:

– аналіз, сістэматызацыя і ацэнка калекцый Дзяржаўнага музейнага фонда Рэспублікі Беларусь, а таксама помнікаў;

– праектаванне, эксплуатацыя і ўдасканаленне (у частцы інфармацыйнага забеспячэння) стацыянарных музейных экспазіцый, выстаў;

– падрыхтоўка экскурсій і выкарыстанне іншых сучасных форм папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны;

– прымаць удзел у распрацоўцы найноўшых інфармацыйных тэхналогій, якія закранаюць сферу ўліку і папулярызацыі музейных калекцый;

– распрацоўка і выкарыстанне новых метадаў даследавання ў вобласці музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Падрыхтоўка спецыяліста павінна забяспечываць фармаванне наступных груп кампетэнцый:

– акадэмічных кампетэнцый, якія ўключаюць веды і ўменні па вывучаемым дысцыплінам, здольнасці і ўменне вучыцца;

– сацыяльна-асабістых кампетэнцый, якія ўключаюць культурна-каштоўнасныя арыентацыі, веды ідэялагічных, маральных каштоўнасцяў грамацтва і дзяржавы і ўменне кіравацца імі;

– прафесійныя кампетэнцыі, якія ўключаюць веды і ўменні фармуляваць праблемы, вырашаць задачы, распрацоўваць планы і забяспечваць іх выкананне ў абранай сферы прафесійнай дзейнасці.

Выпускнік павінен валодаць наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі па відам дзейнасці, быць здольным:

у арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасці:

– планаваць, арганізоўваць і ўдасканальваць дзейнасць служб кіравання музейнай справай, аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

– разбірацца ў агульных пытаннях фінансаў, крэдыта, грашовай і падаткавай палітыцы;

– планаваць, арганізоўваць і весці менеджэрскую, маркетынгавую, фінансавую і пасрэдніцкую работу;

– распрацоўваць праекты рашэнняў і арганізоўваць іх абмеркаванне;

– арганізоўваць работу па падбору, растаноўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў служб кіравання музейнай справай, аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

– распрацоўваць кваліфікаваныя формы дакументаў уліку музейных калекцый, уніфікаваныя сістэмы дакументацыі, навуковыя пашпарты нерухомых помнікаў гісторыі і культуры;

– умець фармуляваць задачы па праектаванню, эксплуатацыі і удасканаленню (у часцы інфармацыйнага забеспячэння) стацыянарных музейных экспазіцый, выстаў і турыстычных маршрутаў;

– прыймаць удзел у распарацоўцы найноўшых інфармацыйных тэхналогій.

у аналітычнай дзейнасці:

– дыялектычна думаць і аргументаваць сваю кропку погляду, аналізаваць факты і прагназаваць развіццё падзей, распрацоўваць рашэнні з улікам эканамічных, сацыяльных і этычных патрабаванняў, ацэньваць гістарычныя і сучасныя праблемы і тэндэнцыі, рыхтаваць навуковыя матэрыялы, складаць рэфераты, агляды, рэцэнзіі;

– распрацоўваць прапановы па забеспячэню эрганамічных умоў працы, рацыяналізацыі працоўных месцаў супрацоўнікаў сферы музеяў і аховы гісторыка-культурнай спрадчыны;

– прадстаўляць вынікі выкананай работы ў выглядзе справаздач, рэфератаў, артыкулаў, аформленых у адпаведнасці з маючыміся патрабаваннямі з далученнем сучасных сродкаў рэдактавання і друку.

у даследчай дзейнасці:

– фармуляваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць ў ходзе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці і патрабуюць паглыбленых прафесійных ведаў;

– выбіраць неабходныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і распрацоўваць новыя метады, зыходзячы з задач канкрэтнага даследавання.

у педагагічнай дзейнасці:

– творча выкарыстоўваць атрыманыя веды і набываць навыкі ў прафесійнай дзейнасці;

– планаваць, арганізоўваць і весці навукова-метадычную і вучэбна-метадычную работу;

у кансультацыйнай дзейнасці:

– мець веды, практычны вопыт для кансультавання ў пытаннях музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спрадчыны;

у інавацыйнай дзейнасці:

– здзейсняць пошук, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі па перспектывам развіцця галіны, інавацыйным тэхналогіям, праектам і рашэнням;

– вызначаць мэты інавацый і спосабы іх дасягнення;

– працаваць з навуковай, тэхнічнай і патэнтнай літаратурай;

– ацэньваць канкурэнтаздольнасць і эканамічную эфектыўнасць распрацоўваемых тэхналогій;

– складаць дамовы сумеснай дзейнасці па засваенню новых тэхналогій;

– рыхтаваць праекты ліцэнзійных дагавораў аб перадачы правоў на выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.