
- •Рэцэнзенты:
- •Рэкамендавана да зацвярджэння:
- •Тлумачальная запіска
- •Мэты і задачы практыкі
- •Мэты і задачы археалагічнай (вучэбнай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай фондавай (вытворчай) практыкі
- •Мэты і задачы пераддыпломнай практыкі
- •Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай
- •Этапы практыкі
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад базы практыкі
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Змест практыкі
- •Змест археалагічнай (вучэбнай) практыкі (і курс)
- •Змест музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі (іі курс)
- •Змест музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі (ііі курс)
- •Практычныя заданні
- •Змест музейнай фондавай (вытворчай) практыкі (іv курс)
- •1.Музейныя фонды
- •2. Каталагізацыя і ўлік музейных экспанатаў
- •Практычныя заданні
- •Змест пераддыпломнай практыкі (V курс)
- •Інфармацыйная частка
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Змест музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі (ііі курс)
Музейная экскурсійная (вытворчая) практыка студэнтаў арганізуецца на ІІІ курсе. Змест музейнай экскурсійнай практыкі вызначаецца мэтамі і задачамі дадзенага віду практыкі.
У ходзе экскурсійная (вытворчай) практыкі адбываецца замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі па музейных дысцыплінах і набыццё прафесійных уменняў.
Студэнты вывучаюць матэрыялы па наступных пытаннях:
–матэрыяльна-тэхнічную базу музея;
–асноўныя накірункі адукацыйна-выхаваўчай работы;
–практыка правядзення адукацыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў;
–праграмы па музейнай педагогіцы;
–работа клубаў, гурткоў;
–узоры інфармацыйна-рэкламнай прадукцыі;
–работа музейных экскурсаводаў.
–методыка падрыхтоўкі і правядзення экскурсій для розных катэгорый наведвальнікаў;
–асноўныя прыёмы правядзення аглядных і тэматычных музейных экскурсій;
– культура мовы і паводзінаў падчас правядзення экскурсіі.
Студэнты павінны набыць уменне і навыкі:
–правядзення адукацыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў;
–складання праграм па музейнай педагогіцы;
–распрацоўкі планаў работы клубаў, гурткоў;
–свкладання ўзоры інфармацыйна-рэкламнай прадукцыі;
–работы музейных экскурсаводаў.
–падрыхтоўкі і правядзення экскурсій для розных катэгорый наведвальнікаў;
–правядзення аглядных і тэматычных музейных экскурсій. Студэнты самастойна распрацоўваюць аглядную і тэматычную экскурсію.
Змест практыкі можа быць скарэктыраваны і адаптаваны да асаблівасцей функцыянавання базавай установы.
Практычныя заданні
–вызначыць асноўныя накірункі накірункамі адукацыйна-выхаваўчай работы музея;
–скласці прыкладны план правядзення адукацыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў;
–распрацаваць прыкладны план работы клубаў, гурткоў пры музеі;
–распрацаваць тэматыку заняткаў у клубе ці гуртку;
–распрацаваць прыкладны ўзор інфармацыйна-рэкламнай прадукцыі;
–скласці план правядзення экскурсій музея;
–наведаць аглядныя і тэматычныя экскурсіі;
–вызначыць прыёмы і метады, выкарыстаныя ў наведаных экскурсіях;
–вызначыць методыку падрыхтоўкі і правядзення экскурсій для розных катэгорый наведвальнікаў;
–самастойна распрацаваць аглядную і тэматычную экскурсіі.
Змест музейнай фондавай (вытворчай) практыкі (іv курс)
Музейная экскурсійная (вытворчая) практыка студэнтаў арганізуецца на ІV курсе. Змест музейнай экскурсійнай практыкі вызначаецца мэтамі і задачамі дадзенага віду практыкі.
Замацаванне студэнтамі тэарэтычных ведаў па спецыяльных дысцыплінах і набыццё прафесійных уменняў адбываецца па наступных змястоўных раздзелах:
1.Музейныя фонды
Падчас практыкі студэнты вывучаюць матэрыялы па наступных пытаннях:
– профіль рэгіёна (прадпрыемства, міністэрства, установы, філіяла), які абслугоўвае музей, асноўныя групы наведвальнікаў, характар іх інфармацыйных патрэб, мэты наведвання імі музея;
–фонды музея, іх асноўныя характарыстыкі (галіновыя, відавыя, тэматычныя, тыпалагічныя, храналагічныя, музейныя);
–гісторыя стварэння музейных калекцый;
–арганізацыйная структура фондаў музея, профіль камплектавання і крытэрыі адбору экспанатаў у музеях у кожнае яго структурнае падраздзяленне;
–задачы і змест работы аддзелаў камплектавання і фондасховішча;
–рэгламентуючая дакументацыя, інструкцыі аб службовых абавязках супрацоўнікаў аддзелаў;
–планаванне работы па фарміраванні фондаў;
–крыніцы паступлення ў музей прадметаў музейнага значэння;
–методыка рэстаўрацыі і кансервацыі музейных экспанатаў;
–крыніцы фондазабеспячэння музея па даных «Кнігі ўліку музейнага фонду»;
–праграма камплектавання фондаў і структурай музейнага збору;
–работа фондава-закупачнай камісіі.
–правілы складання актаў прыёма прадмета ў музейны фонд;
–сістэма ўліку розных відаў дакументаў;
–склад навукова-дапаможных картатэк;
–існуючыя ў музеі метады размяшчэння і расстаноўкі дакументаў;
–аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў у аддзелах камплектавання і фондасховішчах;
–базы даных па фондах (унутранымі і знешнімі);
–магчымасці працы музея ў камп'ютэрнай сетцы Інтэрнет;
–існуючая сістэма аховы фондасховішча;
–прафілактычная апрацоўка музейных калекцый;
–дзейнасць музейнай бібліятэкі;
–дзейнасць музейнага архіва.
Студэнты павінны набыць уменне і навыкі:
–работы з рэгламентуючай дакументацыяй;
–планавання работы па фарміраванні фондаў;
–складання праграмы камплектавання музейных фондаў;
–складання актаў прыёма прадмета ў музейны фонд;
–распрацоўкі сістэмы ўліку розных відаў дакументаў;
–складання навукова-дапаможных картатэк;
–размяшчэння і расстаноўкі дакументаў;
–працы музея ў камп'ютэрнай сетцы Інтэрнет;
–прафілактычнай апрацоўкі музейных калекцый;
– працы ў музейнай бібліятэцы;
– працы ў музейным архіве.