Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыка музееведение.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

Змест практыкі

Змест практыкі на ўсіх яе этапах забяспечвае выкананне дзяржаўных патрабаванняў да мінімуму зместу і ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамкам) і вызначаецца ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамкам)” вучэбнымі планамі і праграмамі.

Змест археалагічнай (вучэбнай) практыкі (і курс)

Змест археалагічнай (вучэбнай) практыкі вызначаецца мэтамі і задачамі дадзенага віду практыкі. Археалагічнай (вучэбная) практыка арганізуецца на першым курсе з адрывам ад вучобы. Праходзіць яна ў форме экскурсій у музеі, студэнты далучаюцца да працы ў музейных фондах па першаснай апрацоўцы археалагічных калекцый, па магчымасці ўдзельнічаюць у археалагічных раскопках.

У ходзе азнаямленчай практыкі адбываецца замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі па дысцыпліне “Археалогія”.

На працягу практыкі студэнты знаёмяцца з:

–матэрыяламі аб археалагічных даследаваннях, біяграфіямі вядомых археолагаў, планамі месцаў знаходак, якія ўваходзяць у музейныя археалагічныя калекцыі;

–навуковым апісаннем археалагічных прадметаў з калекцыі музея;

–афармленнем навуковага пашпарта;

–інструкцыяй па ўліку і захаванні музейных каштоўнасцей;

–археалагічнымі калекцыямі з фондаў музеяў;

–методыкай археалагічных раскопак і асобнымі помнікамі археалогіі;

–методыкай разбіўкі археалагічных шурфоў і раскопаў на мясцовасці;

–асноўным комплексам археалагічных знаходак;

стратыграфіяй культурнага пласта;

–методыкай апрацоўкай і класіфікацыяй археалагічных знаходак;

–метадамі кансервацыі і рэстаўрацыі археалагічных артэфактаў;

–сістэмай уліку і камплектавання археалагічных калекцый;

–рэжымамі ўтрымання археалагічных прадметаў (тэмпературна-вільготнасным, светавым, біялагічным);

–сістэмамі захавання археалагічных калекцый у фондах;

–метадамі пабудовы музейных экспазіцый аддзелаў археалогіі;

–месцам, датамі раскопак, кіраўніком экспедыцыі;

–захаваннем музейных археалагічных прадметаў у экспазіцыі (метады кансервацыі і рэстаўрацыі прадметаў археалогіі);

–рэжымам аховы фондаў;

–захаваннем музейных археалагічных калекцый у экстрэмальных умовах (пажары, стыхійныя бедствы і інш.);

–методыкай выкарыстання археалагічных экспазіцый пад час правядзення музейных экскурсій.

Змест музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі (іі курс)

Змест музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі вызначаецца мэтамі і задачамі дадзенага віду практыкі. Музейная азнаямленчая (вучэбная) практыка арганізуецца на другім курсе без адрыву ад вучобы. Праходзіць яна ў форме экскурсій у музеі г. Мінска.

У ходзе азнаямленчай практыкі адбываецца замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі па музейнах дысцыплінах.

Студэнты знаёмяцца з матэрыяламі па наступных пытаннях:

– гісторыя заснавання і дзейнасці адпаведнага музея;

– вызначэнне профіля і тыпу адпаведнага музея;

– асноўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць музея;

– асноўныя напрамкі дзейнасці музея;

– асноўныя працэсы музейнай дзейнасці;

– арганізацыйная структура музея;

– колькасныя паказчыкі дзейнасці музея: аб’ём фонду, агульная колькасць наведвальнікаў і інш.;

– кірункі навуковых даследаванняў і метадычнай дзейнасці (пры іх наяўнасці);

– перспектывы развіцця музея;

– пастаяная музейная экспазіцыя (пад час экскурсіі ці самастойна), часовыя музейныя выставы (пад час экскурсіі ці і самастойна), фонды адпаведнага музея (па магчымасці).

–праслухоўваюць некалькі экскурсій (аглядных і тэматычных).

Змест практыкі можа быць скарэктыраваны і адаптаваны да асаблівасцей функцыянавання базавай установы.