
- •Рэцэнзенты:
- •Рэкамендавана да зацвярджэння:
- •Тлумачальная запіска
- •Мэты і задачы практыкі
- •Мэты і задачы археалагічнай (вучэбнай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай фондавай (вытворчай) практыкі
- •Мэты і задачы пераддыпломнай практыкі
- •Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай
- •Этапы практыкі
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад базы практыкі
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Змест практыкі
- •Змест археалагічнай (вучэбнай) практыкі (і курс)
- •Змест музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі (іі курс)
- •Змест музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі (ііі курс)
- •Практычныя заданні
- •Змест музейнай фондавай (вытворчай) практыкі (іv курс)
- •1.Музейныя фонды
- •2. Каталагізацыя і ўлік музейных экспанатаў
- •Практычныя заданні
- •Змест пераддыпломнай практыкі (V курс)
- •Інфармацыйная частка
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
У кампетэнцыю кіраўніка практыкі ад кафедры ўваходзіць:
–распрацоўка вучэбна-метадычнай дакументацыі (комплексаў) па пытанням практыкі;
– вучэбна-метадычнае кіраўніцтва практыкай і бягучы кантроль за яе праходжаннем;
– рашэнне арганізацыйных пытанняў, якія ўзнікаюць у перыяд практыкі;
– выдача індывідуальных заданняў на практыку;
– правядзенне для студэнтаў кансультацый па пытаннях дзейнасці бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў, збору і апрацоўкі неабходных матэрыялаў, падрыхтоўкі і напісання справаздач аб праходжанні практыкі;
– бягучае інфармаванне савета па практыцы факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый аб ходзе практыкі;
– ацэнка справаздач і дзённікаў практыкантаў.
Кіраўнікі практыкі абавязаныь здзейсняць:
– своечасовую падрыхтоўка справаздач;
– выстаўленне адзнак у залiкова-экзаменацыйную ведамасць па выніках практыкі;
–аналіз вынікаў практыкі (на пасяджэннях кафедры);
–планаванне правядзення практыкі на наступны навучальны год.
Абавязкі кіраўніка практыкі ад базы практыкі
Кіраўнік практыкі ад базы практыкі
– забяспечвае:
стварэнне неабходных умоў для праходжання практыкі і выканання студэнтамі яе праграмы адпаведна зацверджанаму графіку;
правядзенне інструктажа студэнтаў па ахове працы;
студэнтам бяспечныя і адпавядаючыя санітарна-гігіенічным патрабаванням умовы праходжання практыкі;
студэнтаў-практыкантаў неабходнай інфармацыяй у адпаведнасці з праграмай практыкі;
прыцягненне студэнтаў да работ, прадугледжаных дадзенай праграмай практыкі;
– кансультуе ці вызначае спецыялістаў для кансультавання студэнтаў па пытаннях дзейнасці адпаведнай бібліятэкі ці інфармацыйнага цэнтра;
– завярае дзённікі практыкі, складае характарыстыку (водгук) з ацэнкай работы студэната(аў).
Абавязкі студэнта-практыканта
Студэнт-практыкант абавязан:
– пазнаёміцца да пачатку практыкі з яе праграмай: адпаведна для І курса – з праграмай археалагічнай (вучэбнай) практыкі, адпаведна для ІІ курса – з праграмай музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі, для ІІІ курса – з праграмай музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі, для IV курса – з праграмай музейнай фондавай (вытворчай) практыкі; для V курса – з праграмай пераддыпломнай практыкі;
– своечасова і якасна выконваць палажэнні праграмы практыкі і прадугледжаныя праграмай заданні;
– працаваць на базе практыкі з улікам распарадку рабочага дня ўстановы;
– строга выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку, правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі па месцу праходжання практыкі;
– выконваць заданні кіраўнікоў практыкі ад базы і ад кафедры;
– прымаць асабісты ўдзел у рабоце структурных падраздзяленняў базы практыкі, у навукова-даследчай рабоце па заданні кафедры і баз практыкі;
– штодзённа весці дзённік практыкі;
– па сканчэнні практыкі здаць кіраўніку практыкі ад кафедры індывідуальную справаздачу па выніках праходжання практыкі, завераны дзённік і водгук кіраўніка практыкі ад базы аб рабоце студэнта-практыканта (па выніках вытворчай і пераддыпломнай практыкі). У выпадку праходжання практыкі групай стараста дадаткова складае зводную справаздачу, у сваю чаргу водгук ад базы практыкі прадастаўляецца на групу студэнтаў-практыкантаў.