Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыка музееведение.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

Мэты і задачы пераддыпломнай практыкі

Мэтамі практыкі з’яўляюцца паглыбленне, пашырэнне, сістэматызацыя і замацаванне тэарэтычных ведаў, уменняў і навыкаў навукова-даследчай работы, атрыманых у працэсе папярэдняга навучання ў вну па спецыяльнасці 1-23 01 12 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” (па напрамкам), непасрэдная практычная падрыхтоўка студэнтаў да самастойнай даследчай работы, напісанне дыпломнай работы.

Асноўнымі задачамі праходжання пераддыпломнай практыкі з’яўляюцца:

– засваенне і замацаванне ведаў і ўменняў студэнтаў, атрыманых у працэсе навучання па спецыяльнасці 1-23 01 12 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” (па напрамкам) пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін па профілю спецыяльнасці (Гісторыя музейнай справы, Теорыя і методыка музейнай справы, Музеі Беларусі, Экскурсазнаўства, Музейная педагогіка, Музейны менеджмент, Навукова-фондавая дзейнасць музея, Навукова-даследчая дзейнасць музея, Праектаванне музейных экспазіцый, Ахова гісторыка-культурнай спадчыны, Гістарычнае краязнаўства);

–замацаванне практычных уменняў і навыкаў па асноўным накірункам дзейнасці музея,

–набыццё навыкаў па навукова-метадычнай і даследчай рабоце музеяў;

–падрыхтоўка матэрыялаў да дыпломнай работы, правядзенне даследаванняў у адпаведнасці з яе тэмай;

–праверка магчымасцей самастойнай работы будучага спецыяліста ва ўмовах музея.

У задачы практыкі ўваходзіць правядзенне пошукаў крыніц і літаратуры па тэме дыпломнай работы, збор і апрацоўка крыніц дыпломнага даследавання, напісанне гістарыяграфічнага агляда літаратуры па тэме дыпломнага даследавання, вывучэнне і авалоданне метадамі гістарычнага даследавання.

Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай

Аснаваннем для праходжання практыкі з'яўляецца загад рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Праект загада рыхтуецца дэканам факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый на аснове прапаноў кафедр факультэта.

Вучэбна-метадычнае кіраўніцтва археалагічнай (вучэбнай), музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкай, музейнай экскурсійнай (вытворчай), музейнай фондавай (вытворчай), пераддыпломнай практыкай ажыццяўляецца саветам па практыцы факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый.

Непасрэднае кіраўніцтва практыкай ажыццяўляе кіраўнік практыкі ад кафедры, які прызначаецца з ліку прафесараў, дацэнтаў і выкладчыкаў.

Агульнае кіраўніцтва практыкай у музеі ўскладаецца на кіраўніка адпаведнай установы ці іншага ўпаўнаважанага ім работніка ўстановы, які ажыццяўляе правядзенне практыкі ў адпаведнасці з “Положением о порядке организации, проведения, подведения итогов и материального обеспечения практики студентов высших учебных заведений Республики Беларусь” і дадзенай праграмай.

Непасрэднае кіраўніцтва практыкай студэнтаў у музеі ці ў яго структурным падраздзяленні ажыццяўляе вопытны работнік установы, які назначаецца загадам кіраўніка ўстановы.

Тэрмін практыкі вызначаецца ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці па спецыяльнасці 1-23 01 12 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамкам)”, вучэбнымі планамі і графікам вучэбнага працэсу.