Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыка музееведение.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

Мэты і задачы музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі

Задачамі вытворчай практыкі з’яўляецца набыццё студэнтамі прафесійных навыкаў па спецыяльнасці, замацаванне, пашырэнне і сістэматызацыя ведаў, атрыманых пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін па профілю спецыяльнасці (Гісторыя музейнай справы, Теорыя і методыка музейнай справы, Экскурсазнаўства).

Практыку па профілю спецыяльнасці студэнты праходзяць у арганізацыях, адпавядаючых профілю падрыхтоўкі спецыялістаў.

Мэты музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі – удасканаленне тэарэтычных ведаў па музеязнаўчым прадметам, атрыманне практычных навыкаў па аднаму з асноўных напрамкам музейнай дзенасці, авалоданне навыкамі экскурсійнай работы, фарміраванне ў студэнтаў навыкаў у галіне асветніцка-выхаваўчай дзейнасці музеяў, методыкі і практыкі экскурсійнага абслугоўвання насельніцтва.

Экскурсійная музейная практыка непасрэдна звязана з тэарэтычнымі курсамі па музеязнаўчым дысцыплінам, у першаю чаргу, з курсам музейнай педагогікі. Студэнты атрымліваюць магчымасць спалучыць свае тэарэтычныя веды з практыкай музейнай дзейнасці.

Практыка садзейнічае засваенню канкрэтнага зместу дзейнасці адпаведнага музея ў накірунку асветніцка-выхаваўчай работы. Практыка праводзіцца ў музеях розных профіляў і тыпаў.

Вытворчая практыка, непасрэдна далучая студэнтаў-практыкантаў да правядзення экскурсій, дае магчымасць набыць навыкі самастойнай распрацоўкі і правядзення аглядных і тэматычных экскурсій.

Асноўнымі задачамі праходжання музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі студэнтамі з'яўляюцца:

–набыццё агульнага ўяўлення аб асветніцка-выхаваўчай дзейнасці музеяў розных профіляў і тыпаў;

–азнаямленне з працэсам распрацоўкі і правядзення аглядных і тэматычных экскурсій.

–паглыбленне і пашырэнне тэарэтычных ведаў у галіне экскурсазнаўства;

–знаёмства з экскурсійнай тэматыкай і планамі музея розных профіляў і тыпаў;

–азнаямленне з работай музейных экскурсаводаў;

–азнаямленне з працэсам падрыхтоўкі і правядзення экскурсій;

–авалоданне навыкамі распрацоўкі аглядных і тэматычных экскурсій;

–авалоданне навыкамі правядзення аглядных і тэматычных экскурсій для розных катэгорый наведвальнікаў.

Мэты і задачы музейнай фондавай (вытворчай) практыкі

Задачамі вытворчай практыкі з’яўляецца набыццё студэнтамі прафесійных навыкаў па спецыяльнасці, замацаванне, пашырэнне і сістэматызацыя ведаў, атрыманых пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін па профілю спецыяльнасці (Гісторыя музейнай справы, Музеі Беларусі, Музейны менеджмент, Навукова-фондавая дзейнасць музея, Навукова-даследчая дзейнасць музея, Праектаванне музейных экспазіцый, Ахова гісторыка-культурнай спадчыны).

Практыку па профілю спецыяльнасці студэнты праходзяць у арганізацыях, адпавядаючых профілю падрыхтоўкі спецыялістаў.

Мэты музейнай фондавай (вытворчай) практыкі – атрыманне практычных навыкаў у галіне камплектавання, вывучэння і захавання фондавых калекцый музеяў, азнаямлення з асноўнымі сістэмамі ўліка прадметаў музейных калекцый. Вытворчая музейная (фондавая) практыка накіравана на паглыбленне, пашырэнне і замацаванне тэарэтычных ведаў і набыццё студэнтамі прафесійных навыкаў і ўменняў па навукова-фондавай рабоце музеяў. Адбываецца непасрэдная практычная падрыхтоўка студэнтаў да самастойнай работы.

Практыка прадугледжвае ўдасканаленне тэарэтычных ведаў па музеязнаўчым прадметам, атрыманне практычных навыкаў па асноўным напрамкам музейнай дзенасці.

Пад час вытворчай фондавай музейная практыкі студэнты знаёмяцца з сучасным станам музейнай справы ў краіне. Практыка спрыяе выпрацоўцы творчага даследніцкага падыхода да музейнай работы, набыцця імі навыкаў аналіза вынікаў сваёй працы.

Практыка садзейнічае засваенню канкрэтнага зместу дзейнасці адпаведнага музея ў накірунку навукова-фондавай работы.

Асноўнымі задачамі праходжання музейнай фондавай (вытворчай) практыкі студэнтамі з'яўляюцца:

–набыццё ведаў асноўных накірункаў навукова–фондавай работы музея;

–знаёмства з нарматыўнай дакументацыяй;

–навуковай пашпартызацыяй музейных прадметаў;

–працай навуко-метадычнай рады музея;

–навуковым камплектаваннем фондаў музея;

–збіральніцкай дзейнасццю; метадамі, формамі камплектавання;

–зместам і асноўнымі напрамкамі фондавай работы;

–складам і структурай музейных фондаў;

–з улікам музейных фондаў; рэжымамі захавання;

–фондасховішчам і яго абсталяваннем;

–выкарыстаннем музейных фондаў у экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці.