
- •Рэцэнзенты:
- •Рэкамендавана да зацвярджэння:
- •Тлумачальная запіска
- •Мэты і задачы практыкі
- •Мэты і задачы археалагічнай (вучэбнай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі
- •Мэты і задачы музейнай фондавай (вытворчай) практыкі
- •Мэты і задачы пераддыпломнай практыкі
- •Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай
- •Этапы практыкі
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры
- •Абавязкі кіраўніка практыкі ад базы практыкі
- •Абавязкі студэнта-практыканта
- •Змест практыкі
- •Змест археалагічнай (вучэбнай) практыкі (і курс)
- •Змест музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі (іі курс)
- •Змест музейнай экскурсійнай (вытворчай) практыкі (ііі курс)
- •Практычныя заданні
- •Змест музейнай фондавай (вытворчай) практыкі (іv курс)
- •1.Музейныя фонды
- •2. Каталагізацыя і ўлік музейных экспанатаў
- •Практычныя заданні
- •Змест пераддыпломнай практыкі (V курс)
- •Інфармацыйная частка
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Мэты і задачы практыкі
Асноўныя мэты практыкі – авалоданне студэнтамі практычнымі навыкамі, уменнямі і падрыхтоўка іх да самастойнай прафесійнай дзейнасці па спецыяльнасці 1-23 01 12 « Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамкам).
Мэты і задачы археалагічнай (вучэбнай) практыкі
Мэты археалагічнай (вучэбнай) практыкі –замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі ў працэсе навучання па курсу "Археалогія", а таксама фарміраванне ў студэнтаў практычных уменняў і навыкаў па абранай спецыяльнысці.
Вучэбная археалагічная практыка для студэнтаў спецыяльнасці “музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” з'яўляецца важным элементам у сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі, дапаўняе і ўзбагачае вучэбны працэс.
Праграма вучэбнай практыкі накіравана на знаёмства з археалагічнымі палявымі даследаваннямі, асобнымі помнікамі археалогіі, а таксама з археалагічнымі калекцыямі розных беларускіх музеяў і асноўнымі напрамкамі навукова-фондавай работы, звязанай з камплектаваннем і захаваннем вышэйназваных калекцый.
Вучэбную практыку студэнты праходзяць у арганізацыях, адпавядаючых профілю падрыхтоўкі спецыялістаў і маючых матэрыяльную базу для правядзення дадзенай практыкі. Базавай установай для правядзення археалагічнай вучэбнай практыкі з’яўляецца Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Вучэбная археалагічная практыка праводзіцца з абавязковым удзелам студэнтаў у археалагічных раскопках у якасці непасрэдных выканаўцаў асноўных земляных работ, а таксама ў палявой і камеральнай апрацоўцы археалагічных знаходак.
Практыка заканчваецца да пачатку экзамену па курсу "Археалогія". На экзамене правяраюцца веды студэнтаў, атрыманыя ў працэсе вучэбнай практыкі.
Практыка накіравана на:
–вывучэнне разнастайных тыпаў археалагічных помнікаў;
–знаёмства з асноўнымі прыёмамі і правіламі археалагічных раскопак і набыццё навыкаў археалагічных даследаванняў у палявых умовах;
–знаёмства з дакументацыяй, складаемай у працэсе правядзення археалагічных даследаванняў;
–знаёмства з асноўнымі прыёмамі і метадамі першаснай рэстаўрацыі і кансервацыі археалагічных матэрыялаў;
–знаёмства з музейнымі экспазіцыямі, якія ўтрымліваюць археалагічныя артэфакты.
Асноўнымі задачамі праходжання археалагічнай (вучэбнай) практыкі студэнтамі з'яўляюцца:
– замацаванне тэарэтычных ведаў студэнтаў, атрыманых па курсу “Археалогія”;
–набыццё першасных практычных навыкаў правядзення археалагічных даследаванняў у палявых умовах;
–азнаямленне з асноўнымі тыпамі археалагічных помнікаў;
–азнаямленне з асноўнымі прыёмамі і правіламі археалагічных раскопак;
– азнаямленне з дакументацыяй, складаемай у працэсе правядзення археалагічных даследаванняў;
– азнаямленне з асноўнымі прыёмамі і метадамі першаснай рэстаўрацыі і кансервацыі археалагічных матэрыялаў;
–азнаямленне з музейнымі экспазіцыямі, якія ўтрымліваюць археалагічныя артэфакты.
Мэты і задачы музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі
Задачамі вучэбнай практыкі з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў практычных уменняў і навыкаў па вывучаемым вучэбным дысцыплінам (Уводзіны ў спецыяльнасць, Гістарычнае краязнаўства, Гісторыя матэрыяльнай культуры), замацаванне тэорэтычных ведаў, засваенне першасных навыкаў па абранай спецыяльнасці.
Мэты музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі – накіравана на знаёмства студэнтаў з музеямі Беларусі. Азнаямляльная вучэбная музейная практыка праводзіцца перад пачаткам вывучэння студэнтамі шэрагу музеязнаўчых курсаў і, такім чынам, закладае аснову ў далейшым працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў-музеязнаўцаў вышэйшай кваліфікацыі, дапаўняе і ўзбагачае вучэбны працэс.
Праграма вучэбнай практыкі накіравана на знаёмства з музеямі краіны розных профіляў: гісторыяй заснавання, асноўнымі накірункамі музейнай дзейнасці, музейнай экспазіцыяй, часовымі выставамі.
Вучэбная практыка праводзіцца ў форме экскурсій па вызначаных кіраўніком практыкі музейных установах.
Згодна з вучэбным планам практыка праводзіцца без адрыву ад вучэбнага працэсу.
Асноўнымі задачамі праходжання музейнай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі студэнтамі з'яўляюцца:
– падрыхтоўка студэнтаў да паглыбленага практычнага вывучэння вучэбных дысцыплін;
– набыццё студэнтамі першасных практычных навыкаў і ўменняў па абранай спецыяльнасці;
–азнаямленне студэнтаў:
–з разнастайнымі па профілю музейнымі установамі.
–з экспазіцыямі вядучых музейных устаноў краіны.
–з музейнай сеткай краіны;
–з музеямі розных профіляў і тыпаў;
–са структурнай пабудовай музейнай установы;
–з асноўным і накірункамі дзейнасці музеяў;
–з музейнымі экспазіцыямі;
–з часовымі музейнымі выставамі.