Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыка музееведение.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

44

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

культуры і мастацтваў

______________ Ю.П. Бондар

“__”________________2011 г.

Рэгістрацыйны № ВД – /вуч.

ВУЧЭБНАЯ І ВЫТВОРЧАЯ ПРАКТЫКА

Праграма па спецыяльнасці 1-23 01 12

Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны

(па напрамках)

Мiнск 2011

Складальнікі:

I.Н. Колабава, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук;

А.МНароўская, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук;

А.А. Трусаў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук

Рэцэнзенты:

А.М. Ваганава, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук;

М.М. Елінская, галоўны спецыяліст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівам і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук

Рэкамендавана да зацвярджэння:

саветам факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў (пратакол № 5 ад 27.01.2010 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета БДУ культуры і мастацтваў (пратакол № 3 ад 14.12.2010 г.);

Адказны за рэдакцыю

Адказны за выпуск І.Н.Колабава

Тлумачальная запіска

Праграма практыкі распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29.10.1991 г. № 1202-XІІ “Об образовании” (са змян. і дап. ад 09.11.2009 г. № 51-3); Законам Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2007 г. № 252-З “О высшем образовании” (са змян. ад 06.07.2009 г. № 37-З); Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь; пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2010 г. № 860 “Об утверждении Положения о порядке организации, проведения, подведения итогов и материального обеспечения практики студентов высших учебных заведений Республики Беларусь”; Палажэннем аб курсавых, экзаменах і заліках, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.1994 г. № 235-А, а таксама адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці 1-23 01 12 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамкам)” (2008 г.).

Вучэбная і вытворчая практыка студэнтаў спецыяльнасці "музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны", з’яўляецца абавязковай часткай агульнага працэса падрыхтоўкі спецыяліста і прадугледжвае цесную сувязь тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў будучых музейных супрацоўнікаў.

Практыка падраздзяляецца на вучэбную і вытворчую. Вытворчая практыка ўключае практыку па напрамку спецыяльнасці і пераддыпломную.

У адпаведнасці з адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” (па напрамкам) (2008 г.) тыпавы вучэбны план утрымлівае наступныя асноўныя віды практыкі:

археалагічная азнаямленчая (вучэбная) – І курс;

музейная азнаямленчая (вучэбная) – ІІ курс;

музейная экскурсійная (вытворчая) – ІІІ курс;

музейная фондавая (вытворчая) – IV курс.

пераддыпломная – V курс.

Працягласць практыкі складае:

археалагічная азнаямленчая (вучэбная) – 2 (два) тыдні ;

музейная азнаямленчая (вучэбная) – 1 (адзін) тыдзень;

музейная экскурсійная (вытворчая) – 6 (шесць) тыдняў;

музейная фондавая (вытворчая) – 4 (чатыры) тыдня.

пераддыпломная – 2 (два) тыдні.

Кожная практыка, у залежнасці ад віду, мае свае асобныя мэты, задачы і вынікі. Усе віды практык узаемазвязаны ў адзіны працэс набыцця студэнтамі практычных ведаў у галіне падрыхтоўкі будучых музейных супрацоўнікаў.

У выніку праходжання археалагічнай, музейнай азнаямленчай, экскурсійнай (вытворчай), фондавай (вытворчай) і пераддыпломнай практыкі студэнт павінен замацаваць, пашырыць і сістэматызаваць веды, набытыя пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін па профілю спецыяльнасці (Гісторыя музейнай справы, Теорыя і методыка музейнай справы, Музеі Беларусі, Экскурсазнаўства, Музейная педагогіка, Музейны менеджмент, Навукова-фондавая дзейнасць музея, Навукова-даследчая дзейнасць музея, Праектаванне музейных экспазіцый, Ахова гісторыка-культурнай спадчыны, Гістарычнае краязнаўства). Студэнты павінны засвоіць першасныя навыкі і ўменні па абранай спецыяльнасці, падрыхтавацца да самастойнай прафесійнай дзейнасці.

Базамі практык для студэнтаў спецыяльнасці 1-23 01 12 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” (па напрамкам) з’яўляюцца адпавядаючыя профілю падрыхтоўкі спецыялістаў музейныя ўстановы, з якімі заключаюцца дагаворы на (аб) правядзенні практыкі.

Студэнты, якія навучаюцца на аснове дагавору аб мэтавай падрыхтоўцы, вытворчую і пераддыпломную практыку могуць праходзіць у арганізацыях (установах), з якімі заключаны дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы.

Пры размеркаванні студэнтаў па базах практыкі ўлічваецца спецыялізацыя, па якой навучаюцца студэнты.