Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DADАТАK_2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
79.02 Кб
Скачать

13. “Інтэлігентны” дом як рухавік прагрэсу.

Калі 30 гадоў таму японскія футуролагі пачалі размову аб “разумных” дамах, якія самастойна рэгулююць важнейшыя працэсы жыццядзейнасці і рэагуюць на голас гаспадара, як жывыя істоты, грамадства аднесла іх прагнозы да разраду навуковай фантастыкі. Сёння падобныя збудаванні з’яўляюцца не толькі абсалютна рэальнымі, але і важкім аргументам у канкурэнтнай барацьбе кампаній, што пастаўляюць на рынак камп’ютэрныя і інжынерныя тэхналогіі.

Дык што ўяўляе сабой “інтэлігентнае жыллё”?

Жыллё можна лічыць своеасаблівым індыкатарам узроўню развіцця чалавечай цывілізацыі. Прайшоўшы доўгі шлях ад прымітыўных збудаванняў да найскладанейшых сістэм з высокім узроўнем камфорту і інжынернага забеспячэння, жыллё ў цяперашні момант адлюстроўвае патрабаванні, якія чалавек прад’яўляе да сябе і да свайго матэрыяльнага наваколля. Калісьці homo sapiens задавольваўся дахам над галавою, які абараняў ад непагадзі, і магчымасцю раскласці вогнішча на земляной ці каменнай падлозе. Сёння жыллё без камп’ютэрнай тэхнікі, спадарожнікавага тэлебачання, складаных інжынерных сістэм з магчымасцю рэгулявання і іншых тэхнічных новаўвядзенняў можна лічыць устарэлым.

Па ацэнках спецыялістаў, асноўнымі патрабаваннямі да сучаснага жылля з’яўляецца высокі ўзровень камфорту, мінімальнае спажыванне энергіі, адпавяданне экалагічным крытэрыям і бяспека. Усім гэтым патрабаванням адпавядае “інтэлігентны дом”, які, акрамя ўсяго іншага, здольны і самастойна кіраваць асноўнымі працэсамі жыццядзейнасці.

Безумоўна, будучыня такога дома звязана з развіццём камп’ютэрнай тэхнікі і робатаў. Нагляднай дэманстрацыяй гэтага можа служыць электроннае жыллё, прыдуманае і ажыццёўленае ў макеце кампаніяй Intel для пашырэння сваіх тэхналогій. Агульная плошча кватэры – 35 кв.м . У гасцёўні знаходзіцца прыстасаванне, якое сумяшчае функцыі камп’ютэра і тэлевізара, і персанальны камп’этэр, які адначасова з’яўляецца прадметам мэбліроўкі. Кухня абсталявана ПК з сенсарным прыстасаваннем, што разумее галасавыя каманды. Камп’ютэры, натуральна, прысутнічаюць у кабінеце гаспадара і ў дзіцячым пакоі. Усе персанальныя камп’ютэры злучаны паміж сабой у сетку і маюць выхад у Internet. Паколькі сістэма дапоўнена перыферычнымі прыстасаваннямі – прынтэрамі, сканерамі, фота- і відэакамерамі, то, каб пазбегнуць перападаў напружання, у нерабочым стане яна прыводзіцца ў “рэжым глыбокага сну”, калі напружанне мінімальнае.

Паралельна з татальнай камп’ютэрызацыяй жылля адбываецца яго “рабатызацыя”. Многія кампаніі прапаноўваюць робататэхнічныя прыстасаванні, здольныя выканаць самыя простыя работы: напрыклад, прапыласосіць дыван ці прынесці гаспадару кавы.

Зразумела, што “інтэлігентныя дамы” павінны будавацца з выкарыстаннем энергаэфектыўных матэрыялаў і тэхналогій. Вялікі патэнцыял эканоміі энергіі заключаецца і ў аўтаматызаваным камп’ютэрным кіраванні працэсамі жыццядзейнасці.

Прывядзём некалькі прыкладаў. “Інтэлігентныя дамы” здольныя ў час адсутнасці гаспадароў выкарыстоўваць эканамічны рэжым ацяплення, што дазваляе падтрымліваць канструкцыі ў нармальным стане, не забяспечваючы пры гэтым неабходны для чалавека рэжым цеплавога камфорту. Перад вяртаннем гаспадар дасылае дому каманду, і ацяпленне ўключаецца на поўную магутнасць.

Тое ж самае адбываецца і з асвятленнем. Такі дом аўтаматычна рэгулюе патрэбны ўзровень асвятлення ў кватэры. Калі дастаткова дзённага святла, адкрываюцца жалюзі ці парцьеры, калі цямнее – уключаецца штучнае асвятленне. Дом выключае святло ў пакоях, якія пакінулі гаспадары.

Магчымасці эканоміі энергіі заключаюцца і ў рэгуляванні “інтэлігентным домам” рэжыму водазабеспячэння, і ў адсочванні работы іншых сістэм інжынернага забеспячэння.

Адзін з напрамкаў канцэпцыі “інтэлігентнага дома” – сістэмы кантроля доступу і бяспека. Да іх належаць сістэмы відэаназірання за ўваходам, дамафоны, электронныя замкі, сенсарная тэхніка, што рэагуе на голас гаспадара і не дапускае ў дом нікога іншага, і г.д. Уся інфармацыя зводзіцца ў камп’ютэрны банк даных. Пры любым сігнале аб пазаштатнай сітуацыі блок кіравання ў лічаныя секунды аналізуе сітуацыю, прымае рашэнні аб тых ці іншых дзеяннях і аддае загад на кантрольныя прылады.

“Інтэлігентны дом” – рэальная перспектыва пераўтварэн-ня жылля ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі чалавека.

(З газет)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]