Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DADАТАK_2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
79.02 Кб
Скачать

11. Саламяны дом – не фантазія

У Беларусі рэалізуецца шэраг праектаў, што прызнаны эталонамі ў практыцы ўстойлівага развіцця. Адзін з іх – будаўніцтва індывідуальных энергазберагальных дамоў з прыродных матэрыялаў.

Як жа пабудаваць саламяны дом? На звычайны фундамент устанаўліваецца драўляны каркас, а далей тэхніка ўзвядзення сцен нагадвае звычайную кладку – толькі не цэглы, а блокаў з аржаной саломы (аржаную салому не ядуць грызуны). Блокі ўмацоўваюцца цэментам. Для дома плошчай 70 м2 дастаткова саломы з 4 га ржы..

Саламяная тэхналогія прызнана на дзяржаўным узроўні, і ў Мінскай вобласці ўжо пабудавана некалькі дзесяткаў такіх дамоў (у Маладзечанскім раёне).

(З газет)

12.“Пасіўны” дом у Беларусі: мара ці рэальнасць?

Прывабнасць ідэі “пасіўнага” дома (г.зн. будынка, тэмпературны рэжым у якім падтрымліваецца без прыцягнення знешніх энергарэсурсаў, а толькі за кошт унутраных крыніц – работы электрапрыбораў, цяпла, што выдзяляецца пры гатаванні ежы, і нават натуральнага цеплавога “ўплыву” людзей, жывёл і раслін ) відавочная. Бо эканомія энергарэсурсаў з’яўляецца актуальнай праблемай у большасці краін свету. Праўда, выдаткі на будаванне “пасіўнага” дома істотна перавышаюць кошт будаўніцтва будынкаў з выкарыстаннем традыцыйных матэрыялаў і тэхналогій, асабліва калі “пасіўны” дом з’яўляецца яшчэ і “інтэлігентным”. Калісьці Ле Карбюзье сказаў, што дом – гэта машына для жылля. Сёння, па сканчэнні многіх гадоў, калі ў свеце высокіх тэхналогій адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змяненні, гэтае выказванне ў некаторых выпадках з’яўляецца самай дакладнай ацэнкай. Усё большую ўвагу спецыялістаў і грамадскасці ў Заходняй Еўропе прыцягвае ідэя так званага “інтэлігентнага” дома – будынка, літаральна нашпігаванага ўсемагчымай электронікай і таму здольнага самастойна выконваць розныя функцыі: ад абароны ад узлому да рэгулявання тэмпературы і вільготнасці у памяшканнях. Ідэі “пасіўнага” і “інтэлігентнага” дома развіваюцца паралельна, узаемна ўзбагачаючы адна другую.

Нягледзячы на тое, што тэхналогія будавання “пасіўных” дамоў патрабуе значных фінансавых выдаткаў, яна прызнаецца вельмі перспектыўнай: разовыя ўкладанні ў будаўніцтва шматразова акупаюцца за кошт эканоміі энергарэсурсаў. “Пасіўныя” дамы сталі настолькі папулярнымі ў Заходняй Еўропе, што адна з такіх тэхналогій, распрацаваная германскай кампаніяй «Isorast» яшчэ ў 1995 годзе, атрымала залаты медаль за “лепшае вынаходства года” на спецыялізаванай будаўнічай выставе ў Жэневе.

Тэхналогія будавання “пасіўных” дамоў грунтуецца на выкарыстанні апалубных сценавых блокаў пенаполістыролу. Сцяна, складзенная з такіх блокаў, напаўняецца бетонным растворам. Такім чынам атрымліваееца трохслойная канструкцыя, у якой прамежны слой бетону выконвае нясучую функцыю, а пенаполістырольная абалонка – цеплаізаля-цыйную. Прычым знадворны і ўнутраны слаі пенаполістыролу рашаюць розныя задачы: знадворны ахоўвае бетоннае напаўненне ад пераахаладжэння пры нізкіх тэмпературах навакольнага паветра, а ўнутраны не дазваляе значнай частцы цяпла, што павінна абаграваць памяшканне, расходвацца на нагрэў бетоннай часткі сцяны. Разгледжаная тэхналогія распаўсюджваецца на ўсе асноўныя канструкцыі збудавання – сцены, падмуркі, перакрыцці, дах. Яна дазваляе паменшыць выдаткі энергіі на ацяпленне будынкаў да 50 вт/кв.м, што амаль у тры разы ніжэй за энергаспажыванне ў дамах, пабудаваных традыцыйнымі метадамі.

Мантаж сценавых блокаў выконваецца па прынцыпу дзіцячага канструктара. Верхнія і ніжнія блокі злучаюцца адзін з адным пры дапамозе спецыяльных фіксатараў: выступы павінны дакладна трапіць у пазы. Падоўжнае зрушэнне блокаў прадухіляецца за кошт бетоннай заліўкі і металічных заціскаў. Першыя рады сценавых блокаў на кожным паверсе заліваюцца бетонным растворам уручную. Затым мантуюцца сцены на ўсю вышыню паверха, прычым вуглы, перамычкі і маналітныя паясы збіраюцца з спецыяльных блокаў, аконныя і дзвярныя праёмы выпілоўваюцца нажоўкай. Пасля кантролю правільнасці ўсталявання сценавых блокаў сцяна “за адзін праход” поўнасцю заліваецца бетонам пры дапамозе бетанапомпы. Такім чынам, ствараецца маналітны каркас, які забяспечвае неабходную статычную ўстойлівасць збудавання. Пустацелыя блокі з пенаполістыролу выконваюць дзве функцыі: у працэсе бетанавання яны іграюць ролю апалубкі, а пасля застывання бетону становяцца цеплаізаляцыйнымі элементамі.

Прынцып будаўніцтва дамоў з пустацелых пенаполісты-рольных блокаў вельмі зручны з пункту гледжання размяшчэння інжынерных сетак: трубы і іншыя элементы размяшчаюць у поласцях сценавых блокаў да таго, як яны запоўняцца бетонам.

Знадворная апрацоўка будынка можа выконвацца з выкарыстаннем розных матрыялаў, у тым ліку звычайнага тынку.

Акрамя высокага энергазберажэння, тэхналогія будавання “пасіўных” дамоў мае яшчэ адну немалаважную якасць: яна дазваляе весці будаўніцтва вельмі высокімі тэмпамі. Так, перакрыцце плошчай 100 кв.м мантуецца на працягу 1 гадзіны, а паверх узводзіцца за 1 дзень. Яшчэ адна перавага гэтай тэхналогіі – паніжэнне расходу матэрыялаў у параўнанні з традыцыйнымі метадамі будаўніцтва.

Нягледзячы на відавочную перспектыўнасць тэхналогіі, “пасіўныя” дамы яшчэ не занялі сваю нішу на айчынным будаўнічым рынку. Спробы перанясення гэтай ідэі на беларускую глебу пакуль што абмежаваліся дэманстрацыяй тэхналогіі на выставах і эксперыментальным будаўніцтвам некалькіх аб’ектаў. Праўда, найбольш разумныя домаўладальнікі вучацца на горкім вопыце тых, хто пабудаваў свае катэджы па “энергаёмістых” тэхналогіях і зараз выдаткоўвае велізарныя сумы на іх ацяпленне. Так што не выключана, што новая хваля катэджнага будаўніцтва на Беларусі падыме на вяршыню менавіта “пасіўныя” дамы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]