Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DADАТАK_2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
79.02 Кб
Скачать

8. Хатняе сонца

Практычна ўсе мы звязваем паняцце цеплавога камфорту з тэмпературай навакольнага паветра. Але, калі падумаць, тэмпература – толькі адзін з мноства фактараў, якія ўплываюць на наша самаадчуванне.

Чалавечы арганізм выпрацоўвае пэўную колькасць цяпла. Напрыклад, цела чалавека, які спіць, вырабляе столькі ж цяпла, колькі лямпачка напальвання ў 100 Вт. Спартсмен у час трэніровак здольны выдаць цэлы кілават – амаль як абагравальнік. Калі арганізм не можа своечасова пазбавіцца ад выпрацаванай цеплыні, у мозг перадаецца сігнал “Спякотна”. Аналагічна, калі страты цяпла ў арганізме пераўзыходзяць яго выпрацоўку, нервам сігналізуюць – “Холадна”.

Некаторую частку цяпла чалавек губляе пры выдыханні, але асноўныя страты цяпла адбываюцца пры скураным паветраабмене. Кожную секунду рэцэптары пасылаюць у мозг сігналы аб тэмпературы на паверхні скуры. Калі хуткасць зніжэння тэмпературы пераўзыходзіць 0,3С у секунду, чалавек адчувае холад. Менавіта таму скразняк, які зніжае тэмпературу цела больш чым на адзін градус, выклікае рэзкае адчуванне холаду.

Сонца і адсутнасць ветру звычайна выклікае ў чалавека камфортны стан. Пры гэтым тэмпература паветра зусім не абавязкова павінна быць у звычайных межах камфортнасці – ад + 16 да + 22С. Такім чынам, праблема стварэння для чалавека камфортных цеплавых умоў не можа і не павінна рашацца толькі за кошт падтрымання аптымальнай тэмпературы навакольнага паветра. Мала хто памятае, што цяпло, як і іншыя фізічныя з’явы, – гэта толькі электрамагнітныя хвалі з рознай даўжынёй промняў. Цяпло – інфрачырвонае выпраменьванне, таму гэты факт трэба ўлічваць, калі ствараюцца камфортныя ўмовы для дзейнасці. Стварэнне такіх умоў зводзіцца да “дазіроўкі” інфрачырвонага выпраменьвання – цяпла.

Стан камфорту – паняцце індывідуальнае, і вызначыць яго дастаткова складана. Такую спробу зрабіла амерыканская кампанія «ASHRAE». На думку супрацоўнікаў кампаніі, камфортнасць дасягаецца ці шляхам павелічэння навакольнай тэмпературы, ці павелічэннем тэмпературы выпраменьвання навакольных прадметаў. Больш высокая тэмпература выпраменьвання прымушае чалавека адчуваць сябе камфортней пры больш нізкай навакольнай тэмпературы. І наадварот.

Існуе мноства розных спосабаў стварэння камфортных умоў на працоўным месцы. Калі спякотна, можна выкарыстаць вентылятар, які, па сутнасці, ганяе нагрэтае паветра. Разам з тым, можна зарабіць насмарк. Больш эфектыўныя кандыцыянеры, якія б ахалоджвалі паветра ў памяшканнях. Асабліва добрыя тыя з іх, якія, акрамя ахалоджвання, яшчэ і павялічваюць вільготнасць паветра. Гэта садзейнічае стварэнню псіхалагічнага адчування прахалоды.

Аднак самым дзейсным спосабам рашэння праблемы з’яўляецца прадухіленне яе ўзнікнення. Для чаго штосьці ахалоджваць, калі можна стварыць умовы, каб гэта “штосьці” не награвалася?!

Раней вучоныя ў айчынных НДІ ратаваліся ад сонечных промняў пры дапамозе фольгі, якую наклейвалі на вокны. Паветра ў памяшканні не награвалася, а захоўвала натуральную вільготнасць. Зараз можна сказаць, што такая праблема практычна вырашана. Ужо існуе спецыяльнае шкло, якое не прапускае ў памяшканне цяпло, а таксама не выпускае цяпло з памяшкання.

Калі ж становіцца холадна, то нам здаецца, што ёсць толькі два шляхі рашэння гэтай праблемы – заклеіць усе шчыліны ў вокнах і павялічыць тэмпературу ў памяшканні. З гэтым згодны ўсе, тым больш што менавіта праз вокны і дзверы больш за ўсё губляецца цяпла. Але ці так патрэбна павялічваць тэмпературу ў пакоі? Навошта грэць паветра? Трэба саграваць чалавека.

Звыклае цэнтральнае ацяпленне толькі не дае нам замёрзнуць. Гэта сістэма не дазваляе рэгуляваць падачу цяпла пры змяненні знешняй тэмпературы, цяпло нераўнамерна размяркоўваецца па кватэры. У выпадку аварыі цеплападача спыняецца.

На думку прафесара Эдварда Т. Хола, “цеплавы камфорт можа быць дасягнуты дзякуючы выкарыстанню ўласцівасці чалавечай скуры”. Сёння гэта стала магчымым дзякуючы стварэнню цеплавых награвальнікаў інфрачырвонага выпраменьвання. Прыборам няма неабходнасці выкарыстоўваць паветра ў якасці пасрэдніка пры перадачы цяпла, бо прырода інфрачырвонага выпраменьвання такая, што цяпло непасрэдна перадаецца навакольным прадметам, у тым ліку і чалавеку.

Усе прадметы губляюць цяпло праз інфрачырвонае выпраменьванне, якое носіць назву тэмпературы выпраменьвання. Даследаванні пацвердзілі, што пры павелічэнні сярэдняй тэмпературы выпраменьвання на 10С можна знізіць тэмпературу навакольнага паветра на 1С без усялякіх страт для стану камфортнасці.

Безумоўна, тэмпература выпраменьвання – паняцце вельмі адноснае, вызначыць яго значэнне ў градусах Цэльсія праблематычна. Аднак адзначана, што чалавек адчувае сябе больш камфортна пры павелічэнні тэмпературы выпраменьвання, хоць не можа гэтага растлумачыць. Многім пры гэтым здаецца, што ў пакоі стала неяк “душэўна цёпла”.

Паміж тэмпературай выпраменьвання і тэмпературай навакольнага паветра ёсць і іншая залежнасць. Выпрамень-ванне, побач з канвекцыяй, – адзін са шляхоў перадачы цяпла. Пад уздзеяннем інфрачырвонага выпраменьвання награюцца прадметы, якія, у сваю чаргу, аддаюць цяпло навакольнаму паветру. Вынікае, што задача інфрачырвонага нагрэву – ствараць цеплавы камфорт у памяшканні без прамога награвання паветра ў ім. Эканамічна гэта выгадна. Па-першае, цеплавыя промні дзейнічаюць накіравана. У залежнасці ад уладкавання памяшкання чалавек сам вызначае зоны асаблівага цеплавога камфорту – тыя, дзе чалавек праводзіць больш часу ў адносна статычным становішчы. У гэтых зонах устанаўліваюцца інфрачырвоныя награвальнікі, якія дазваляюць пры нязменным узроўні камфорту знізіць агульную тэмпературу паветра ў памяшканні на 1–4С. Здаецца, нямнога, аднак кампенсацыя аналагічнага тэмпературнага недахопу класічнымі награвальнымі прыборамі – радыятарамі, калектарамі і інш. – абыходзіцца карыстальніку ў значную суму. Па-другое, у залежнасці ад цеплавых адчуванняў можна рэгуляваць актыўнасць цеплавога патоку інфрачырвоных награвальнікаў ці зусім іх не ўключаць. Выкарыстанне прыбораў з функцыяй рэгулявання часу дазволіць аўтаматызаваць працэс.

Высокая хуткасць рэакцыі на змяненне знешняй тэмпературы, захаванне натуральнай вільготнасці паветра – асноўныя вартасці інфрачырвонага нагрэву. Сучасныя метады ацяплення, заснаваныя на інфрачырвоным выпраменьванні, дазваляюць спрасціць задачу стварэння камфорту. Пры гэтым можна разумець, што выкарыстанне інфрачырвоных награвальнікаў не з’яўляецца альтэрнатывай цэнтральнага ацяплення. Гэта толькі добры спосаб стварыць камфортныя ўмовы для жыццядзейнасці чалавека.

(З газет)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]