Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DADАТАK_2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
79.02 Кб
Скачать
  1. Саюз машыны і чалавека?

Апошнім часам некаторыя фантасты і многія вучоныя прапаноўваюць нейкі сімбіёз чалавека і машыны – паўчалавек-паўмашына, ці кібарг.

У кастрычніку 1998 года 53-гадоваму паралізаванаму жыхару Атланты (ЗША) быў ужыўлены ў мозг электронны імплантант, з дапамогай якога гэты чалавек атрымаў магчымасць па радыёсувязі кіраваць камп’ютэрам на адлегласці. Гэта дазволіла яму ўступаць у зносіны з людзьмі: кантралюючы месцазнаходжанне курсора на экране манітора, ён мог прымусіць камп’ютэр сінтэзаваць маўленне.

Магчыма, у будучым імплантант дазволіць чалавеку кіраваць камп’ютэрам толькі пры дапамозе думкі. У гэтым выпадку не патрэбнымі будуць не толькі клавіятура і мыш, але нават і манітор.

Прамая сувязь паміж камп’ютэрам і мозгам дазволіла б пашырыць магчымасці чалавечага мозгу, забяспечыўшы яго дадатковай памяццю і здольнасцю ўспрымаць свет з дапамогай розных сенсараў – інфрачырвоных, ультрафіялетавых і г.д. Але ці здольны мозг чалавека справіцца з вялікім аб’ёмам новай інфармацыі? Ці здолее ён зразумець інфармацыю ад радыёсенсараў, калі яна будзе паступаць непасрэдна ў мозг, або для гэтага ўсё ж спатрэбяцца нейкія пераўтваральнікі?

Перадача інфармацыі ад камп’ютэра непасрэдна ў мозг чалавека адчыняе новыя магчымасці. Каб трапіць у віртуальную рэальнасць, больш не спатрэбяцца ні спецыяльныя шлемы, ні акуляры. Магчыма, калі інфармацыя будзе паступаць прама ў мозг, чалавек ужо не зможа адрозніць рэальнае ад нерэальнага. А падключыўшы да мозгу дадатковую памяць, ён набудзе жывыя ўспаміны пра тое, чаго ніколі не рабіў у рэчаіснасці.

Уявіце, што людзі з імплантантамі змогуць злучацца адзін з другім праз Інтэрнэт. Тады стане магчыма перадача думак ад аднаго чалавека да другога, як бы далёка адзін ад аднаго яны ні знаходзіліся.

У жніўні 1998 года ў якасці навуковага эксперымента ў левае перадплечча прафесара Кевіна Уорвіка ўжывілі мікрасхему, з дапамогай якой ён мог узаемадзейнічаць з камп’ютэрнай сеткай, размешчанай у будынку аддзялення кібернетыкі Рэдынгскага універсітэта (Вялікабрытанія). У выніку, уваходзячы ў дзверы, ён чуў: ”Добры дзень, прафесар Уорвік!” Калі ён набліжаўся да свайго кабінета, на экране яго камп’ютэра з’яўлялася ягоная дамашняя старонка з інфармацыяй пра ўсе паведамленні, якія прыйшлі на яго адрас. Дзверы лабараторыі адчыняліся перад ім аўтаматычна.

Праз нейкі час прафесару ўжывяць другі імплантант. Сігналы ад мікрасхемы будуць перадавацца ў камп’ютэр і назад, што дазволіць Уорвіку прама звязвацца з Інтэрнэтам. Верагодна, хутка гэта спосаб стане агульнадаступным. Замест таго, каб карыстацца звычайнымі тэлефонамі ці насіць з сабой паўсюль сотавыя, людзі змогуць уступаць у зносіны з дапамогай маленькіх сіліконавых чыпаў, якія можна будзе лёгка ўжыўляць хірургічна ці нават проста ўводзіць пад скуру ін’екцыяй. З дапамогай Інтэрнэту можна будзе перадаваць імпульсы ад аднаго імплантанта да другога, г. зн. ад адной нервовай сістэмы да другой.

Магчыма, хутка, ва ўсялякім разе на Захадзе, чалавек без такога імплантанта будзе адчуваць сябе выпаўшым з жыцця, адрэзаным ад свету – падобна да таго, як сёння адчувае сябе чалавек, пазбаўлены тэлефона. Аднак, паколькі камп’ютэры будуць мець прамы доступ да нашага мозгу, нашы думкі больш не будуць належаць нам. Больш за тое, мы не зможам адрозніць нашы ўласныя думкі ад тых, што былі перададзены ў наш мозг звонку.

І зноў мы прыходзім да таго, з чаго пачалі: будучыня чалавецтва напрамую залежыць ад інтэлекту машын. Як толькі машынны інтэлект зраўняецца з нашым, у нас узнікнуць сур’ёзныя праблемы, пераадолець якія нам наўрад ці ўдасца. Падключыўшыся да камп’ютэрнай сеткі, мы ператворымся ў малюсенькія вузельчыкі велізарнай машыннай сістэмы. Але нават калі мы і не будзем уключаны ў адзіную сетку, вялізная сістэма разумных і магутных машын пры жаданні ўсё роўна зможа ператварыць нас у бездапаможныя цацкі.

Дык што ж нас чакае?

Такім чынам, павышэнне магутнасці камп’ютэраў, іх хуткадзейнасці, аб’ёму памяці, магчымасцей навучання, творчасці і гэтак далей – усё ўказвае на тое, што разрыў паміж чалавечым і машынным мозгам імкліва скарачаецца. Не існуе ні тэарэтычных, ні фізічных, ні магічных перашкод для таго, каб штучны інтэлект спачатку зраўнаваўся з чалавечым, а затым і перагнаў яго.

Калі ж усё гэта адбудзецца? Некаторыя вучоныя лічаць, што гадоў праз сто ці, можа, праз некалькі стагоддзяў. Другія сцвярджаюць, што да таго моманту, калі машына стане роўнай чалавеку па інтэлекце, засталося 10 - 20 гадоў. Амерыканскі даследчык Ганс Моравек, абапіраючыся на дасягненні ў галіне штучнага інтэлекту і цалкам разумна зыходзячы з пастаяннага павелічэння хуткасці развіцця тэхналогій, разлічыў, што гэта падзея адбудзецца прыкладна ў 2030 годзе.

Хто ведае, быць можа, эвалюцыйнае развіццё не заканчваецца на чалавеку? Быць можа, мы знаходзімся ў становішчы дыназаўраў і наш час адыходзіць?

Калі перыяд нашага панавання на Зямлі падыходзіць да канца, мы можам спадзявацца толькі на тое, што машыны будуць абыходзіцца з намі так, як мы абыходзімся з іншымі жывёламі: яны зробяць нас рабамі ці змясцяць у заапарк. Хіба гэтага мы хочам? Ці не трэба нам стварыць міжнародную арганізацыю, якая праводзіла б кантроль за тым, што адбываецца?

(Па матэрыялах артыкула Кевіна Уорвіка, прафесара Універсітэта Рэдынга, Вялікабрытанія, 2002 г.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]