Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DADАТАK_2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
79.02 Кб
Скачать

Тайна ўзнікнення жыцця.

Навукоўцы ўжо даўно выявілі, што сыравіна для жыцця ёсць у космасе. Сыравіна для жыцця – гэта вуглярод, вадарод, азот, кісларод, сера. Усе гэтыя кампаненты знаходзяцца на вялікіх планетах Сонечнай сістэмы, там сыравіна для канструявання бялкоў маецца ў гатовым выглядзе ў неабмежаванай колькасці. Але каб пераўтварыцца ў жывое рэчыва, гэтай сыравіне не хапала воднага асяроддзя пры тэмпературы, якая мяняецца ў межах, скажам, 30 - 40оС. А гэтыя ўмовы былі толькі на Зямлі.

Існуюць дзве гіпотэзы паходжання жыцця на Зямлі: экзагенная (зямная) і эндагенная (касмічная). Агульнымі для абедзвюх гіпотэз з’яўляюцца ўяўленні аб хімізме працэсаў, якія прыводзяць да з’яўлення жывых малекул.

Пачаткам жыцця трэба лічыць момант, калі азоцістыя злучэнні, што ўтвараюць нуклеакіслоты, траплялі ў ваду, тэмпература якой рэгулярна вагалася ўверх-уніз ад пункту паміж 30º і 40о С. А мы ўжо ведаем, што ў гэтым прамежку тэмператур поўнасцю разбураецца крышталічная структура вады, паміж малекуламі H2O з’яўляюцца пустоты, а значыць, утвараюцца камфортныя ўмовы для размнажэння бактэрый і мікраарганізмаў.

Навукоўцам даўно вядома, што ў перыяд зімовай спячкі тэмпература цела ў мядзведзяў паніжаецца да +4о С. Якім чынам мядзведзь па некалькі месяцаў падтрымлівае такі цеплавы баланс – да гэтага часу канчаткова не высветлена. Але абсалютнай нечаканасцю было нядаўняе адкрыццё этнографаў. Яны абследавалі адно з карэнных плямёнаў Аўстраліі і выявілі, што і яны, але ўжо кожную ноч, высілкамі волі паніжаюць тэмпературу свайго цела да тых жа +4о С, а раніцай павольна “адтаюць”.

Трэба адзначыць, што ў зімовы перыяд тэмпература паветра ў стэпах Аўстраліі бывае ніжэйшай за -10о С, а людзі з гэтага мясцовага племені не маюць жылля, цёплага адзення і практычна аголеныя спяць прама на зямлі. Безумоўна, такі рэгулятар цеплавога балансу арганізму бурых мядзведзяў і аўстралійскіх абарыгенаў мог з’явіцца толькі ў выніку натуральнага адбору, бо нават кароткатэрміновае паніжэнне тэмпературы цела ў тых і ў другіх усяго на некалькі градусаў ніжэй за +4о С прывядзе да таго, што ў вадкасцях арганізму з’явяцца крышталі лёду, а з-за яго пашырэння ў час фазавага пераходу вада-лёд – разрыў тканак і смерць.

Але чалавецтва ўжо марыць аб міжзоркавых палётах. А такія падарожжы могуць доўжыцца дзесяцігоддзямі ці нават стагоддзямі. Які ж запас прадуктаў і ўсяго неабходнага для падтрымання жыцця прыйдзецца браць будучым касманаўтам, немагчыма сабе нават і ўявіць, калі... Калі няма якога-небудзь іншага спосабу падарожнічаць да зорак.

І тут звычайная вада падаравала нам надзею. Амерыканскі даследчык Грэг Фан выявіў, што пры пэўным спалучэнні ціску і некаторых хімічных рэчываў ваду можна ахаладзіць да мінус 125 градусаў па Цэльсію. І яна пераўтворыцца не ў лёд, а ў так званае “шкло” – аморфнае рэчыва.

Вадкасці цела чалавека – плазма, у якой плаваюць клеткі крыві, пазаклетачная вадкасць, якая запаўняе прастору паміж клеткамі розных органаў, спіннамазгавая вадкасць у жалудачках мозгу, − гэта ўсё асобныя разнавіднасці салёнай вады. Замяніўшы яе на “шкляную” , магчыма замарожваць жывыя арганізмы на вельмі працяглы час (хоць на стагоддзі!), што дазволіць будучым астранаўтам наведаць планетныя сістэмы далёкіх зорак, вандруючы ў “замарожаным” стане, тым самым значна запавольваючы абменныя працэсы ў сваіх арганізмах, а значыць, як бы спыняючы ўласны час.

У гэтым артыкуле аўтар расказаў толькі аб асобных уласцівасцях дзіўнай вадкасці. Ёсць падстава сцвярджаць, што сапраўднае навуковае пранікненне ў таямніцы звычайнай вады толькі пачынаецца.

Адказы на шматлікія “чаму?”, якія паставіў перад намі такі наш блізкі сябар, як вада, дазваляюць нам умяшацца ў малекулярную і субмалекулярную біяхімію і біялогію, змагацца са страшэннымі хваробамі і старасцю, здзейсніць карэнныя пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы як у галіне раслінаводства, так і ў жывёлагадоўлі, забяспечыць сябе новымі, экалагічна чыстымі крыніцамі энергіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]