- •Тэксты для складання рэфератаў
- •1. Ці знікне чалавек к ххіі стагоддзю?
- •2. Надзеі і трывогі чалавецтва
- •3. Кніга ххі стагоддзя
- •Саюз машыны і чалавека?
- •5. Хвалям і ветру насустрач
- •6. Цяпло з алюмінію
- •7. Холад – крыніца энергіі
- •8. Хатняе сонца
- •9. Вецер для энергетыкі
- •10. Дадатковае святло з геліястатаў
- •11. Саламяны дом – не фантазія
- •12.“Пасіўны” дом у Беларусі: мара ці рэальнасць?
- •13. “Інтэлігентны” дом як рухавік прагрэсу.
- •14. Яе вялікасць вада
- •Паходжанне вады на Зямлі.
- •Тайна ўзнікнення жыцця.
- •Тайна жывой вады.
- •Тайна “памяці” вады.
- •Тайна егіпецкіх пірамід.
- •15. Умовы эфектыўнасці ўпраўленчых рашэнняў.
Паходжанне вады на Зямлі.
Адны навукоўцы сцвярджаюць, што вада прыйшла на Зямлю з Космасу. Зыходзяць з наступнага: па ўсіх напрамках (у асноўным з Сонца) імчацца патокі крупіц з велізарнай энергіяй. У гэтых патоках шмат пратонаў – ядзер атамаў вадароду. Пранізваючы верхнія слаі зямной атмасферы, пратоны захопліваюць электроны, пераўтвараюцца ў атамы вадароду і зараз жа ўступаюць у рэакцыю з кіслародам атмасферы, утвараючы ваду. Разлікі навукоўцаў паказваюць, што кожны год амаль паўтары тоны такой “касмічнай” вады нараджаюцца ў высотнай частцы зямной атмасферы. Гэтая вада потым выпадае ў выглядзе ападкаў на Зямлю. За час існавання Зямлі якраз маглі нарадзіцца ўсе моры і акіяны.
Але геахімікі лічаць, што пароды, якія складаюць зямную мантыю, што ляжыць паміж цэнтральным ядром Зямлі і зямной карой, пад уплывам цяпла радыеактыўнага распаду ізатопаў расплавіліся на лятучыя састаўныя часткі: азот, хлор, злучэнні вадароду, серу, а больш за ўсё – вадзяную пару. Так, напрыклад, нямецкі геолаг Запер падлічыў, што вулканы выкідаюць за год каля аднаго кубічнага кіламетра вільгаці. А паколькі ўзрост зямной кары дасягае 3 мільярдаў гадоў, то вывергнутай вільгаці хапіла б для ўтварэння не толькі вады на сушы, але і ўсіх акіянаў і ўсёй зямной атмасферы. Над усімі дзейнымі вулканамі Зямлі – а іх 624, – нават калі яны спакойныя, клубяцца хмары пары. А вывергнутая магма літаральна насычана вадзяной парай і рознымі газамі.
На Алясцы ёсць “Даліна дзесяці тысячаў дымаў”, якая ўзнікла пасля вывяржэння вулкана Катмая. Вулкан гэты даўно ўжо маўчыць, а Даліна ... кожную секунду выкідае ў атмасферу 20 000 тон пары.
Аўтару гэтага артыкула падабаецца і такая гіпотэза паходжання вады, якая шырока распрацоўваецца навукоўцамі-тэарэтыкамі ў апошняе дзесяцігоддзе. Мяркуецца, што ўвесь Сусвет “спачатку” ўяўляў сабой “камлыгі” (глыбы) вялікіх і малых мас цвёрдай вады – ільду, а затым ужо пад дзеяннем уласных гравітацыйных сілаў сціску вялікія “глыбы” запальваліся і пераўтвараліся ў Сонца і зоркі, а малыя “глыбы” станавіліся планетамі.
Прыгадайце загадкавыя словы з Бібліі аб стварэнні свету: “6. І сказаў Бог: “Станься прасцяг сярод водаў і дзялі воды ад водаў”. 7. І ўчыніў Бог прасцяг, і адлучыў воды, што пад прасцягам, ад водаў, што над прасцягам. І сталася так. 8. І назваў Бог прасцяг нябёсамі. І быў вечар, і была раніца: дзень другі.” (Быццё, Гл. 1).
Звярніце ўвагу: Біблія сцвярджае, што нашая Зямля яшчэ не створана, а Бог адлучае “ваду, якая пад прасцягам”, ад “вады, якая над прасцягам”. Можа быць, “пад прасцягам” тут трэба разумець “цвёрдую” ваду, г.зн. лёд? І тады атрымліваецца, што ў пачатку стварэння Сусвету, “у дзень першы”, паўсюль быў толькі лёд – “цвёрдая вада”, якую сапраўды можна раздзяліць. Такое меркаванне можа падвесці рысу пад спрэчкамі аб тым, з чаго складаецца ядро вады: вядома ж, з прэсаванага велізарным ціскам ільду, які можа знаходзіцца ў металічнай фазе, а не з цвёрдага ці расплаўленага жалеза. Ускосным падцверджаннем такога меркавання можа быць наступнае паведамленне: “Група навукоўцаў з Германіі, Францыі і Італіі прадказала магчымасць існавання новай формы льду ў дыяпазоне ціскаў 3-4 Мбар пры хатняй тэмпературы. Раней было вядома 10 крышталічных мадыфікацый ільду – болей як у іншых такіх жа простых рэчываў. З дапамогай мадэлявання малекулярнай дынамікі навукоўцы выявілі, што ў новай форме льду атамы кіслароду ўтвараюць скажоную гексаганальную моцнаўпакаваную рашотку. Згодна меркаванням многіх фізікаў, пры вялікіх цісках лёд можа перайсці ў металічную фазу”. (Physies News Upadate, № 262). Тое, з чым мы сутыкаемся на паверхні зямлі, − гэта толькі адна з разнавіднасцяў ільду, названая фізікамі Лёд-1. Астатнія льды цяжэйшыя за ваду і ўтвараюцца пры цісках, якія адрозніваюцца ад атмасфернага. Адзін з іх – Лёд-VI – утвараецца сцісканнем пад ціскам у 20 тысяч атмасфер і растае пры тэмпературы 80о С, а Лёд-VII вытрымлівае нагрэў амаль да 200о С.
На гідраэлектрастанцыях, дзе часам раптоўна разбураліся падшыпнікі і валы магутных турбін, высветлілі: віноўнік − Лёд-VII; ён утварыўся з вады, што прасочвалася ў змазку падшыпнікаў, і разбураў (пры моцных зімовых маразах) металічныя дэталі дзякуючы сваёй велізарнай цвёрдасці. Яго ўзнікненне звязана з каласальным ціскам у турбіне.
