Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DADАТАK_2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
79.02 Кб
Скачать

14. Яе вялікасць вада

“Нас бянтэжыць думка, што ў такога нашага блізкага сябра, як вада, ёсць да цяперашняга часу такія вялікія тайны. Гэта парушае нашу навуковую самазадаволенасць. Можа ўзнікнуць новая арганічная хімія.” Гэта словы з даклада прэзідэнта Лонданскага Каралеўскага таварыства Ф.Дж. Гопкінса, сказаныя з нагоды адкрыцця цяжкага ізатопу вадароду – дэйтэрыю і яго хімічнага злучэння з кіслародам: D2O – цяжкай вады. Гэта адбылося ў 1931 годзе, і з таго часу дзіўная вадкасць не толькі не раскрыла нам усе свае таямніцы, але з упартасцю дадае ўсё новыя і новыя.

Адкрыццё ў 1995 годзе вады на Сонцы і на паверхні астылых чырвоных зорак моцна пахіснула нашую навуковую самазадаволенасць. Амерыканскі часопіс “Science” (“Навука”) за 1995 год (том 268) пісаў: “Амерыканскія астраномы вывучалі спектр выпраменьвання, які прыходзіць з сонечных плям (у дыяпазоне даўжыні хваляў 1-10 мкм), і выявілі ў ім лініі паглынання вады. Вада ці перагрэтая пара прысутнічаюць на Сонцы – у тых яго цёмных зонах, якія называюцца сонечнымі плямамі (па сваіх памерах яны бываюць большыя за ўсю нашую Зямлю). У плямах тэмпература можа быць на тысячы градусаў ніжэйшая за тэмпературу ў іншых частках нашага свяціла, дзе яна дасягае 5785о К. Квантава-механічныя разлікі паказалі, што ніжэй за 3900 о К малекулы вады нават болей устойлівыя, чым гідравокіслы, наяўнасць якіх на Сонцы ўжо была выяўленая раней. Астраномы высветлілі, што тэмпература ў плямах – каля 3300 о К (прыкладна 3000 о С), г.зн. такая ж, якая і на паверхні астылых чырвоных зорак, дзе ўжо ўдалося выявіць ваду”.

Уплыў сонечных плям на зямныя падзеі ўжо ніхто не бярэ пад сумненне. Гэта не толькі пагаршэнне радыёсувязі, але і кепскае самаадчуванне, і ўзнікненне эпідэмій і рэзкае павелічэнне катаклізмаў-землятрусаў, ураганаў, вывяржэнняў вулканаў. Некаторыя навукоўцы прасочваюць сувязь “сонечных плямаў” з тэхнагеннымі катастрофамі, з узроўнем аварый на дарогах, злачынстваў і самазабойстваў. І, аказваецца, прычынай з’яўлення “плямаў” на Сонцы з’яўляецца самая звычайная вада.

Напэўна, усім ужо вядома, што запасаў нафты і газу на нашай планеце чалавецтву хопіць толькі на бліжэйшыя 30−50 год. А што далей? Энергетычны голад? Ці страшэннае павуцінне АЭС – братоў Чарнобыля? Але дзіўная вадкасць зрабіла нам прыемны сюрпрыз: аказваецца, вада можа “гарэць”, у апошнія гады высветлілася, што ў лёдзе сустракаюцца газа-ледзяныя злучэнні, якія называюцца крышталегідратамі. Гэта рэчывы, у якіх крышталічная рашотка мае пустоты, здольныя прымаць іншародныя малекулы. Калі малекул дастаткова многа, то ўвесь газ можа перайці ў форму гідрату, і тады паміж малекуламі вады могуць з’явіцца малекулы метану, прапану і іншых вуглевадародаў. Хімічнай сувязі паміж вадой і газам няма, і пры нармальных умовах яны здольныя...гарэць!

Паклады крышталегідратаў выяўлены на тэрыторыі Сібіры, занятай шматгадовамерзлымі пародамі. Такі лёд, што залягае зусім неглыбока, у перспектыве – шматабяцальнае цяпло. У ім на 1 м3 вады прыпадае да 200 м3 прыроднага газу. Скажам, што такой колькасці газу хопіць сям’і на прыгатаванне ежы, для гаспадарчых патрэб і на абагрэў 3-пакаёвай кватэры на працягу паўгода.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]