
- •Праграма дзяржаўнага экзамена па методыцы выкладання матэматыкі
- •1. Прадмет, мэты, задачы і метады методыкі выкладання матэматыкі
- •2. Мэты навучання матэматыцы ў агульнаадукацыйнай школе
- •4. Метады навуковага пазнання ў навучанні матэматыцы
- •5. Методыка фарміравання ў навучэнцаў матэматычных паняццяў
- •6. Методыка вывучэння матэматычных выказванняў
- •7. Задачы ў школьным курсе матэматыкі.
- •8. Формы арганізацыі навучання матэматыцы. Урок. Асноўныя патрабаванні да ўрока. Кантроль і ацэнка ведаў навучэнцаў
- •9. Дыферэнцыяцыя пры навучанні матэматыцы. Пазакласная работа па матэматыцы.
- •Пытанні дзяржаўнага экзамена па методыцы выкладання матэматыкі
Праграма дзяржаўнага экзамена па методыцы выкладання матэматыкі
1. Прадмет, мэты, задачы і метады методыкі выкладання матэматыкі
Прадмет методыкі выкладання матэматыкі. Метады методыкі навучання матэматыцы. Гісторыя развіцця методыкі выкладання матэматыкі. Сувязь методыкі навучання матэматыцы з іншымі навукамі (з матэматыкай, педагогікай, псіхалогіяй, філасофіяй і інш.). Асноўныя супярэчнасці працэса навучання матэматыцы. Актуальныя праблемы методыкі выкладання матэматыкі.
Літаратура [1,2,3,6,7,9,10,12].
2. Мэты навучання матэматыцы ў агульнаадукацыйнай школе
Асаблівасці сучаснага этапу развіцця школьнай матэматычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Мэты навучання матэматыцы ў школе. Узаемасувязь мэтаў і зместу адукацыі. Патрабаванні да зместу школьнага курса матэматыкі. Канцэпцыя і стандарт вучэбнага прадмета “Матэматыка”.
Літаратура [1,3,9,10,12].
3. Агульнадыдактычныя метады навучання матэматыцы і іх класіфікацыя
Праблема метадаў навучання. Класіфікацыя метадаў навучання. Тлумачальна-ілюстратыўны метад. Рэпрадуктыўны метад. Праблемнае навучанне. Эўрыстычны метад. Даследчы метад у навучанні матэматыцы. Праграмаванае навучанне.
Літаратура [1,2,3,4,5,9,10,12].
4. Метады навуковага пазнання ў навучанні матэматыцы
Эмпірычныя метады пазнання: назіранне, вопыт, вымярэнне і эксперымент. Лагічныя метады пазнання: параўнанне і аналогія, абагульненне, абстрагаванне і канкрэтызацыя, індукцыя і дэдукцыя, аналіз і сінтэз.
Літаратура [2,3, 5, 6,7,12, 14].
5. Методыка фарміравання ў навучэнцаў матэматычных паняццяў
Утварэнне матэматычных паняццяў. Змест і аб’ем паняццяў, сувязь паміж імі. Спосабы азначэння паняцццяў. Классіфікацыя паняццяў. Методыка фарміравання ў школьнікаў матэматычных паняццяў. Асаблівасці засваення матэматычных паняццяў і іх азначэнняў вучнямі.
Літаратура [2,3,4,5,6,7,12,14].
6. Методыка вывучэння матэматычных выказванняў
Матэматычнае меркаванне і розумазаключэнне. Асноўныя віды матэматычных выказванняў. Умоўная форма матэматычных выказванняў. Чатыры віды выказванняў, запісаных ва ўмоўнай форме. Сувязь паміж іх ісціннасцю. Неабходныя і дастатковыя ўмовы. Сутнасць паняцця доказу. Метады доказу тэарэм. Методыка вывучэння тэарэм. Падрыхтоўка настаўніка да доказу тэарэм на уроку.
Літаратура [2,3,4,5,7,12,14].
7. Задачы ў школьным курсе матэматыкі.
Роля задач у навучанні матэматыцы. Функцыі задач пры навучанні матэматыцы. Асноўныя этапы рашэння задачы. Фарміраванне ў школьнікаў агульных ўменняў па рашэнні задач. Агульныя метады рашэння матэматычных задач. Класіфікацыя задач. Роля алгарытмаў і эўрыстык у навучанні школьнікаў рашэнню задач.
Літаратура [1,2,3,4,5,6,7,12,14.].
8. Формы арганізацыі навучання матэматыцы. Урок. Асноўныя патрабаванні да ўрока. Кантроль і ацэнка ведаў навучэнцаў
Сучасныя формы арганізацыі навучання матэматыцы. Урок. Тыпы ўрокаў. Асноўныя патрабаванні да сучаснага ўрока. Аналіз урока. Яго роля ў інтэнсіфікацыі вучэбнага працэса. Арганізацыя кантроля і ацэнкі ведаў, навыкаў і ўменняў школьнікаў па матэматыцы, віды кантроля (цякучы, тэматычны, выніковы), формы контроля (вустныя апытанні, пісьмовыя работы, залікі, экзамены, цэнтралізаванае тэсціраванне). Методыка работы настаўніка па падрыхтоўцы навучэнцаў да экзамена па матэматыцы.
Літаратура [1,3,4,5,7,10,11,12].