Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Editing_Karpovich_test.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
73.22 Кб
Скачать

Тэставыя заданні

1. Тэрмін рэдагаванне паходзіць ад лац. redactus, што азначае

1) выпраўлены па правілах;

2) даведзены да ладу;

3) адпаведны норме;

4) зроблены паводле ўзору.

2. Складнікі творчага працэсу рэдагавання –

1) рэдактарскі аналіз аўтарскага тэксту і рэдактарская праўка;

2) рэдактарская рэцэнзія;

3) рэдактарская методыка.

3. Паводле методыкі моўна-стылёвага рэдагавання, рэдактарам кантралюецца кожная моўная адзінка:

1) абзац, выказванне, слова;

2) слова, словазлучэнне, сказ, міжфразавае адзінства (ССЦ);

3) фанема, гук, лексема, часціна мовы.

4. Вызначальным прадметам рэдактарскай ацэнкі з’яўляецца:

1) моўна-стылёвая якасць тэксту;

2) сэнсавая структура тэксту;

3) грамадская значнасць твора, яго ідэалагічны ўзровень.

5. Цэласнасць тэксту забяспечваецца наяўнасцю

1) сэнсавага стрыжня, які праходзіць праз увесь тэкст;

2) дыстантных і кантактных лагічных сувязяў;

3) граматычных сувязяў паміж сказамі.

6. Вылучаюць наступныя віды рэдактарскага чытання аўтарскага рукапісу:

1) хуткае, павольнае і кантрольнае (шліфовачнае);

2) павярхоўнае, глыбокае і кантрольнае (шліфовачнае);

3) азнаямляльнае, паглыбленае і кантрольнае (шліфовачнае).

7. Крыніцамі праверкі фактычнага матэрыялу з’яўляюцца:

____________________________ 1) Нёман упадае ў Балтыйскае мора.

____________________________ 2) Кандрат Крапіва – вядомы беларускі байкапісец, драматург, рэдактар.

____________________________ 3) У суботу 25 красавіка 2005 г. прайшло Свята кнігі.

8. У тэксце дапушчаны наступныя моўныя памылкі (запішыце правільны варыянт).

Тэкст. ГЛАБАЛЬНАЕ ПАЦЯПЛЕННЕ КЛІМАТА ПАГРОЗЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ НЕ НЯСЕ

Праблема глабальнага пацяплення даволі дасканала разглядаецца айчыннымі вучонымі пад кіраўніцтвам дырэктара Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, акадэмікам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, прафесарам Уладзімірам Логінавым.

1) марфалагічная; трэба _______________________________________;

2) сінтаксічная; трэба __________________________________________;

3) сэнсавая неспалучальнасць слоў у словазлучэнні; трэба ___________;

4) моўны лішак (слова-спадарожнік); трэба _______________________;

5) арфаграфічная; трэба ________________________________________.

9. Запісаць выпраўлены варыянт сказа:

Паэт дзяліўся не толькі сваімі планамі на будучыню, але і адказваў на пытанні.

10. Правільны арфаграфічны і акцэнталагічны варыянт імя Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі:

1) Алéксий ІІ;

2) Алексíй ІІ;

3) Аляксій ІІ;

4) Алексúй ІІ.

11. Рэдагаванне – гэта:

1) творчая праца рэдактара з аўтарам над удасканаленнем рукапісу будучага друкаванага твора, падрыхтоўка яго да паліграфічнага афармлення і выпуску ў свет;

2) удасканаленне аўтарам уласнага рукапісу пасля заўваг рэцэнзента і рэдактара;

3) праверка рукапісу на адпаведнасць нормам літаратурнай мовы.

12. Вылучаюць наступныя віды праўкі:

1) праўку-вычытку, праўку-ўдасканаленне, праўку-скарачэнне, праўку-карэктуру;

2) праўку-вычытку, праўку-скарачэнне, праўку-апрацоўку, праўку-пераробку;

3) праўку-вычытку, праўку-скарачэнне, праўку-выкідку, праўку-даводку.

13. Мэта рэдактарскага аналізу аўтарскага твора:

1) вызначыць рэальнае ўздзеянне твора на чытача і ўздзеянне грамадска неабходнае, якое дыктуецца сучаснымі інтарэсамі дзяржавы, яе ідэалогіяй; выпрацаваць адпаведныя рэкамендацыі для аўтара з мэтай ўдасканалення зместу і літаратурнай формы (калі таго патрабуе твор);

2) выправіць рознага роду памылкі ў тэксце;

3) удасканаліць змест твора.

14. Методыка рэдактарскай праўкі тэксту:

1) рэдактар правіць тэкст сам, не ўключаючы ў гэты працэс аўтара;

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]