- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у іх-першай палове XIII стагоддзя.
- •4. Палітычны лад старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (іх-хііі ст ст).
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у хіу-першай палове хуі ст ст.
- •9. Палітычны лад вкл.
- •10.Люблінскі сойм і умовы аб"яднання вкл з Польшчай.
- •11 .Гісторыка-прававы аналіз агульназемскіх прывілеяў 1387, 1413, 1432-1434гг.
- •12.Казіміраў прывілей.
- •14.Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права.
- •15.Судзебнік Казіміра 1468г.
- •16.Кадыфікацыя права і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529г.
- •17.СтатутВкл 1566г.: агульная характарыстыка.
- •18.Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка.
- •19.Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •20.Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •21 .Працэсуальнае права вкл.
- •22.Асаблівасці грамадзянскага права вкл.
- •23.Крымінальнае права вкл.
- •24.Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •25.Асаблівасці права Беларусі ў другой палове хуі-хуш ст.Ст.
- •26.Спробы рэфармавання прававой сістэмы Рэчы Паспалітай і Канстытуцыя 1791г.
- •27.3Мены ў прававым становішчы саслоўяў пасля ўключэння Беларусі ў склад Імперыі.
- •28.Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы хуш-першай паловеХіх.
- •2. Государственный строй на территории Беларуси
- •1 Инстанции
- •29.Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
- •42.Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923 г.
- •43.Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза.
- •44."Узбуйненне" бсср і змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле.
- •45.Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46.Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены ў прававым рэгуляванні грамадскага жыцця.
- •47.Прававое афармленне фарсіраваннага будауніцтва "сацыялізму".
- •48.Канстытуцыя бсср 1937 года аб грамадскім і дзяржауным ладзе.
- •54.Вялікая Айчынная вайна: змены ў праве.
- •55.Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі.
- •56.Бсср - суб"ект міжнароднага права.
42.Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923 г.
1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР з мэтай аб'яднання намаганняў усіх савецкіх рэспублік ва ўмовах грамадзян-скай вайны прьшяў Дэкрэт аб стварэнні ваеннага саюза рэспублік. Прызнавалася неабходным правесці цеснае аб'-яднанне ваеннай арганізацыі і ваеннага камандавання, саветаў народнай гаспадаркі, чыгуначнага кіравання і гас-падаркі, фінансаў, камісарыятаў працы Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі і Крыма з тым, каб кіраўніцтва гэтымі галінамі было сканцэнтравана ў руках адзіных калегій.
Пасля другога абвяшчэння ССРБ актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з'езда Саветаў, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на пер-шай сесіі ЦВК ССРБ Савета Народных Камісараў, які ўзна-чальваў старшыня ЦВК А.Р. Чарвякоў (з 1923 г. Я.А. Адамович). СНК прымаў меры па аднаўленню прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рзалізацыі праграмы пераходу да но-вай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоўцы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаван-ню савецкай улады і г. д.
У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час зна-ходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытары-яльнай цэласнасцю краіны. Не задавальняючыся ста-новішчам «малодшага брата» ў адносінах да РСФСР, аб чым было прама заяўлена на I Усебеларускім з'ездзе Саве-таў у Дэкларацыі «Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж ССРБ і РСФСР», рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве.
Якасна новыя ўзаемаадносіны ССРБ з РСФСР закана-даўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 сту-дзеня 1921 г., ратыфікаваны УЦВК РСФСР і ЦВК ССРБ у ліпені 1921 г. У ім прызнаваліся «незалежнасць і суверэн-насць кожнага з дагаворных бакоў», падкрэслівалася, што «з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да былой Расійскай імперыі для ССРБ не вынікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было», і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюза уроды абедзвюх рэспублік аб'яўляюць аб аб'яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знешняга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; пошты і тэлеграфа. Аб'яднаныя нарка-маты ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыц-цяўлялася праз Усерасійскі з'езд Саветаў і УЦВК, а ў СНК ССРБ яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор сведчыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім былі ўдакладнены ўзаемаадносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, звязаных з дзейнасцю аб'яднаных нарка-матаў, пераважалі паўнамоцтвы РСФСР. Пра працэс па-шырэння паўнамоцтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дагавора, уведзеныя Дэкрэтам ЦВК ССРБ ад 24студзеня 1922 г., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб'яднаных наркаматаў абавязковыя для рэс-публікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органам! Беларусі.
У жніўні 1922 г. ЦК РКП(б) стварыў спецыяльную камісію па падрыхтоўцы праекта дагавора аб узаемаад-носінах савецкіх рэспублік. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэспублік, у тым ліку і Беларусі. Падрыхтаваны Сталіным так званы праект «аўтанамізацыі», сутнасцю якога з'яўля-лася ўваходжанне рэспублік у склад РСФСР на правах аўтаноміі, быў па ініцыятыве У.І. Леніна раскрытыкаваны на пасяджэнні ЦК РКП(б). У адпаведнасці з яго прапано-вамі была прынята рэзалюцыя з новым праектам дзяр-жаўнага аб'яднання савецкіх рэспублік, у аснову якога былі пакладзены прынцыпы раўнапраўя і добраахвотнасці.
14 снежня 1922 г. Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб'яднання з РСФСР на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных су-вязей рэспублік.
30 снежня I з'езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праекты Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на да-датковы разгляд рэспублік. У студзені 1924 г. V Усебела-рускі з'езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюз-ным з'ездзе Саветаў.
У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Бела-руская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўна-моцтваў CGCP. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх ува-ходзіла ў кампетэнцыю Саюза ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў міжнародных зносінах, заключэнне дага-вораў з іншымі дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэс-публікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсёй народ-най гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў паміж рэс-публікамі і інш.
Такім чынам, згодна з Асноўным Законам суверэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР; пры вырашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна (арт. 3).
