Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
для ГГУ 66 вопросов-готовы почти все.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
506.88 Кб
Скачать

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ ПА ГІСТОРЫІДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА РБ

для студэнтаў 1 курса юрыдычнага н завочнага факультэтаў

спецыяльнасці '"Правазнаўства"

на 2011 /2012 вучэбны год.

  1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

  2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

  3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у ІХ-першай палове XIII стагоддзя.

  4. Палітычны лад старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (ІХ-ХІІІ ст ст).

  5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.

  6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.

  7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

  8. Грамадскі лад ВКЛ у ХІУ-першай палове ХУІ ст ст.

  9. Палітычны лад ВКЛ.

10.Люблінскі сойм і умовы аб"яднання ВКЛ з Польшчай.

11 .Гісторыка-прававы аналіз агульназемскіх прывілеяў 1387, 1413, 1432-1434гг.

12.Казіміраў прывілей.

ІЗ.Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.

14.Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права.

15.Судзебнік Казіміра 1468г.

16.Кадыфікацыя права і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529г.

17.СтатутВКЛ 1566г.: агульная характарыстыка.

18.Статут ВКЛ 1588г.: агульная характарыстыка.

19.Вышэйшыя судовыя органы ВКЛ.

20.Мясцовыя судовыя органы ВКЛ.

21 .Працэсуальнае права ВКЛ.

22.Асаблівасці грамадзянскага права ВКЛ.

23.Крымінальнае права ВКЛ.

24.Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.

25.Асаблівасці права Беларусі ў другой палове ХУІ-ХУШ ст.ст.

26.Спробы рэфармавання прававой сістэмы Рэчы Паспалітай і Канстытуцыя 1791г.

27.3мены ў прававым становішчы саслоўяў пасля ўключэння Беларусі ў склад Імперыі.

28.Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХУШ-першай паловеХІХ.

29.Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.

ЗО.Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы XIX в.

31 .Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з"езда (Кангрэса).

32.Усталяванне савецкай улады на Беларусі.

ЗЗ.Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і яе гісторыка-прававая характарыстыка.

34.Устаўныя граматы БНР.

35.Абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі.

З6.Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі.

37.Першы Усебеларускі з"езд Саветаў і яго рашэнні.

38.Канстытуцыя ССРБ 1919г.

39.Утварэнне Літоуска-Беларускай ССР.

40.Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ (1920г.).

41.Другое абвяшчэнне ССРБ і рашэнні 2-га з"езда Саветаў Беларусі.

42.Узаемаадносіны БССР з РСФСР да 1923 г.

43.Удзел БССР у стварэнні Савецкага Саюза.

44."Узбуйненне" БССР і змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле.

45.Канстытуцыя БССР 1927г.

46.Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены ў прававым рэгуляванні грамадскага жыцця.

47.Прававое афармленне фарсіраваннага будауніцтва "сацыялізму".

48.Канстытуцыя БССР 1937 года аб грамадскім і дзяржауным ладзе.

49.Канстытуцыя БССР 1937 года: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма.

50.Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады.

51.Змены ў праве ў 30-я гады..

52.Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-я-1950-я гады.

53.Уз"яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

54.Вялікая Айчынная вайна: змены ў праве.

55.Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі.

56.БССР - суб"ект міжнароднага права.

57.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР у пасляваенны перыяд.

58.Развіццё дэмакратыі ў 1950-я гады і пашырэнне правоў БССР.

59.Удасканаленне заканадаўства БССР у 1950-я-1980-я гады.

60.Канстытуцыя БССР 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка.

61 .Пераход да дзяржаунай самастойнасці і абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь.

62.Дэкларацыя Вярхоунага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь".

бЗ.Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

64.Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: гісторыка-прававая характарыстыка.

65.Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя.

66.Рэферэндумы ў Рэспубліцы Беларусь у 1995, 1996 і 2004 гадах.

Пытанні распрацаваў к. г. н., дацэнт Нямкевіч І.В.

1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі на-шай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.

Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у пер¬шую чаргу ад эканамічнага базісу, то і перыядызацыя ri-сторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўным грамадска-эканамічным фар-мацыям адпавядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.

Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаўладальніцкага, ні феадальнага, ні буржуазнага ладу. Эканоміка любога грамадства амаль заўсёды шматуклад-ная. Тым часам можна выдзеліць нейкую пэўную форму грамадскіх адносін, якая з'яўляецца вядучай, галоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго ці іншага грамадскага ладу. Toe ж можна сказаць і аб дзяржаве i праве, якія часта спалуча-юць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога-небудзь аднаго, выключаючы, зразумела, пе-раходныя эпохі.

Праўда, у апошнія гады многія навукоўцы выказваюц-ца крытычна аб фармацыйным падыходзе пры вывучэнні гісторыі чалавецтва, а значыць, і да тыпалогіі дзяржавы і права. Яны бяруць на ўзбраенне цывілізацыйны падыход пры асвятленні названай праблемы.

Як гістарычная навука псторыя дзяржавы і права — частка гісторыі чалавецтва, разам з тым яна з'яўляецца навукай юрыдычнай — адной з фундаментальных права-вых дысцыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з'яўлення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толь-кі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.

Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права роз¬ных народаў, то гісторыя дзяржавы і права займаецца кан-крэтнымі дзяржавамі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, раз-глядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Псторыя дзяржа¬вы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэо-рыя дзяржавы і права, і ў той жа час даследуе, а значыць, і дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.

Гісторыка-прававая навука прызвана несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога ма-тэрыялу. абавязкова неабходная для яго практычнага вы-карыстання. Гістарычны аналіз заканадаўства неабходны і для правільнага разумения дзеючых норм права (гістарычнае тлу-мачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых норм.

Разам з тым вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваёй краіны беларускаму народу неабходна і для таго, каб ума-цаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народаў свету.

2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

Грунтоўнае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі дзяржа¬вы і права Беларусі пачынаецца з 80-х гг. XVIII ст., калі было надрукавана навуковае даследаванне ўраджэнца бе-ларускага Падляшша' Тэадора Астроўскага «Грамадзянскае права або канкрэтна польскага народа са статутаў і зако-наў каронных і літоўскіх сабраныя: рэзалюцыямі пастаян-най рады растлумачаны: прымножана і дапоўнена нормамі з кананічнага, магдэбургскага і холмскага права: і размеш-чаны ў парадку рымскага права». У ім утрымліваліся каш-тоўныя звесткі пра права Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), асабліва пра многія звычаі і судовую практыку. Прааналізавана агульная сістэма права Вялікага княства Літоўскага: гра¬мадзянскае і крымінальнае права, судовы парадак, гра-мадзянскі і крымінальны працэс, асаблівасці разгляду іскаў, заснаваных на вэксалях, выкананне судовых паста-ноў, розныя судовыя выдаткі і выплаты. У дадатку дадзены прыклады розных юрыдычных актаў.

Актыўна развіваюцца гісторыка-прававыя даследаванні феадальнай Беларусі ў XIX ст. У гэты перыяд выдзяляюцца тры асноўныя напрамкі ў даследаванні гісторыі дзяржавы і права Беларусі, якія ўмоўна называюць польскім, расійскім і патрыятычным.

Першы разглядаў права Беларусі я к частку права Польш-чы. 3 гэтых пазіцый напісана кніга прафесара Крэмянецка-га ліцэя Тадэуша Чацкага «Пра літоўскае і польскае права, яго дух, крыніцы, сувязі і пра змест першага Статута, вы-дадзенага для Літвы ў 1529 годзе» (1800—1801). Традыцыя Т. Чацкага была працягнута I. Лелевелем, А. Галецкім, А. Яб-лонаўскім, В. Камянецкім, С. Кутшэбай і інш.

Другі кірунак пачаў выразна афармляцца ў 60—70-я гады XIX ст. Большасць расійскіх гісторыкаў, выступаючы са славянафільскіх пазіцый, вывучалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі ў цесным кантэксце з агульнарасійскай гі¬цікавасць да вывучэння гісторыі ВКЛ — старажытнай дзяр-жаўнай спадчыны беларускага народа.

Новы ўсплёск у развіцці гісторыка-прававых даследа-ванняў Беларусі адбыўся пасля абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У 90-я гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст. з'яўляюцца буйныя даследаванні ў галіне дзяржавы і права феадальнай Беларусі — Т. Доўнар, Г. Дзербінай, Я. Юхо', дзяржавы і права савецкай Беларусі — В. Круталевіча, А. Вішнеўскага, М. Касцюка, I. Марціновіч2 і інш. Падрых-таваны вучэбныя дапаможнікі А. Вішнеўскага «гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (1999, 2-е выд. — 2003), Я. Юхо «Псторыя дзяржавы і права Беларусі» (2000) і інш. Выдад-зены Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (1988), Ста¬тут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (2003).