Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя славянскіх літаратур (матэрыялы да пра...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
71.17 Кб
Скачать

Практычныя заняткі Паэма “Май” як вяршыня паэзіі Махі

  1. Літаратурная гісторыя паэмы, буйнейшага філасофска-сімвалічнага твора еўрапейскага рамантызма.

  2. Роля ўступа. Скарыстанне музычнага твора ў будове паэмы.

  3. Тэма “чужой віны” як цэнтральная ў паэме і ў творчасці Махі.

  4. Праблема ўзаемаадносін чалавека і грамадства.

  5. Персанаж і аўтар. Абагульняючы сэнс вобраза Вілема.

  6. Раскрыццё суб’ектыўнага пачатку ў маналогах герояў.

  7. Прыём кантрасту як галоўны мастацкі прыём паэмы (ў кампазіцыі, у асвятленні ўнутранага свету герояў. У пейзажных замалёўках, у рытмічнай арганізацыі тэкста).

  8. Вобразы прыроды. Роля рамантычнага пейзажу ў асвятленні характараў і раскрыцці ідэйнага сэнсу паэмы.

  9. Паэтычнае майстэртсва Махі (багацце метафар, параўнанняў, інтанацыйна-музычных рашэнняў, гукапіс, асацыятыўныя рады).

Літаратура:

Маха К.Г. Избранное. М., 1960.

К.Г.Маха// Очерки истории чешской литературы XIX-XX веков. М., 1963.

Мартемьянов В. Карел Гинек Маха// Маха К.Г. Избранное. М., 1960.

Маха К.Г.// Беларуская энцыклапедыя, Т.10. Мн., 2000.

Практычныя заняткі

Гісторыя ў творах У.Ванчуры

на прыкладзе рамана “Маркета Лазарава”

Пытанні:

  1. Жыццёвы і творчы шлях Ванчуры. Шматгранны талент чэшскага пісьменніка. Мастацкія пошукі.

  2. Зварот Ванчуры да гістарычнага мінулага. Сямейнае паданне і яго ўвасабленне ў рамане «Маркета Лазарава».

  3. Моц кахання ў рамане. «Маркета Лазарава» як сваеасаблівая прытча пра каханне.

  4. Аўтарская пазіцыя ў творы. Роля апавядальніка.

  5. Сістэма вобразаў ў «Маркеце Лазаравай».

  6. Баладычны характар рамана.

  7. Наватарска-паэтычная манера аповеду ў творы. Эстэтычная гармонія «Маркеты Лазаравай».

  8. Лірычная стыхія ў творы. Карціны прыроды.

  9. Жанравая адметнасць рамана.

  10. Адрозненне «Маркеты Лазаравай» ад класічнага гістарычнага рамана Ірасэка.

  11. Драматізацыя ў ванчураўскім творы.

  12. «Маркета Лазарава» як новы этап творчасці чэшскага пісьменніка.

  13. Мастацкая шматскладнікавасць рамана.

Літаратура:

Кузнецова Р.Р. Чешский межвоенный роман: эволюция жанра и стиля.

Малевич О.М. Владислав Ванчура: критико-биографический очерк. Л., 1973.

Филипчикова Р.М. Творчество Владислава Ванчуры: Искусство синтеза и контрапункта. М, 1999.

Чешский роман ХХ века и пути реализма в европейских литературах. М., 1979.

Шаблоўская І. Паэтыка чэшскага рамана ХХ стагоддзя. Мн., 1995.

Практычныя заняткі

Лабірынт свету і рай сэрца” Я.А.Коменскага

Як першы чэшскі барочны раман

Пытанні:

  1. Я.А.Коменскі як пісьменнік, паэт, рэлігійны мысляр і педагог. Значэнне асобы і дзейнасці Коменскага для чэшскай культуры.

  2. “Лабірынт свету і рай сэрца” як раман-выхаванне.

  3. Сацыяльная сатыра ў творы.

  4. Вобраз галоўнага героя, пошукі сэнса ў ва ўпарадкаванні свету, поўнага супярэчнасцей. Станаўленне героя.

  5. Барочная сімволіка ў творы.

  6. Алегарызм “Лабірынта…”.

  7. Раман “Лабірынт свету і рай сэрца” Я.А.Коменскага ў традыцыі літаратуры падарожжаў альбо рамана-выхавання.

  8. Уплыў вучэння чэшскіх братоў на твор. Багаслоўскія ідэі і тэма Бога ў рамане.

  9. Карціна свету ў “Лабірынце…”

  10. Дэталізацыя ў творы.

Літаратура:

Коменский Я.А. Сочинения. М., Наука, 1997.

Ян Амос Коменский: Указатель русской и переводной критической литературы на русском языке, 1772-1992. М., 1995.