
- •Максім Танк
- •1Танк, м. Новому поколению / м. Танк // Детская литература. 1972. № 9.С. 2.
- •Кнігі паэзіі
- •Кнігі для дзяцей
- •Узнагароды і званні
- •3 Абмытых бурамі эстрад,
- •(“Ёсць адна песня песняў»)
- •3 Хлеба, сабранага ў полі.
- •У кутку, на нарах, на старую кніжку цixi голас льецца I чупрыны бель; Сумна з маладзіцай над малой калыскай Усхліпывас песняй белая мяцель.
- •3 Любоўю I замілаваннем м. Танк апісвае беларускі край. Кожны яго твор пра прыроду — гэта хвалюючы гімн Радзіме, яе непаўторнаму хараству.
- •3 Хатай неба ў зорных пырсках
- •Рэфлексія
3 Хатай неба ў зорных пырсках
І зямля ўся, як калыска.
Напеўнасць, пяшчотнасць, лагоднасць ствараецца ў калыханцы паўторам гукаў, ужываннем слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, арыгінальнымі метафарамі і параўнаннямі.
Творы М. Танка шчодра заселены дрэвамі, травамі, кветкамі, птушкамі, свойскімі і дзікімі жывёламі, якія сваімі звычкамі і паводзінамі падобны да людзей. 1 хоць вобразы фаўны і флоры традыцыйныя ў дзіцячай літаратуры, але неўтаймаваная фантазія паэта ставіць іх у незвычайныя, займальныя і камічныя сітуацыі, каб найбольш ярка высвеціць адпаведныя рысы таго ці іншага персанажа. Прыём антрапамарфізму дае магчымасць спраецыраваць іх дзеянні на людскія ўчынкі.
Захапленне філасофскай лірыкай не магло не адбіцца на творчасці М. Танка для дзяцей. Высокі інтэлект мастака слова выявіўся ў вершах «Чаму птушкі лётаюць», «Магчыма, не чулі», «Падслуханае», «Слімак», «Божыя кароўкі». Творы сведчаць аб тонкім разуменні паэтам асаблівасцей дзіцячага ўспрымання свету, аб уменні задаволіць захапленне дзяцей яркім і незвычайным. Ён засяроджвае ўвагу на здольнасці маленькіх дзяцей захапляцца казкай дзіўнай на замёрзлым акне («Казка пра казку»), на ўменні прыслухацца і пачуць, як «пчалой пазвоньвае крыніца» («На паляне»), як вясна, вярнуўшыся з выраю, «пяе ізноў з бярозкай над ракой, пяе сярод дуброў, лугоў з Ірынкаю малой» («Ірынка»), як лес спявае Верачцы малой — «звон чуецца рабінавы, звон чуецца калінавы» («Сярод лясоў наднёманскіх»).
М. Танк, паэт з багатай фантазіяй, сінтэзуючы фальклорныя і класічныя традыцыі, дасягае ў творах для дзяцей нечаканага мастацкага эфекту. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць надаюць вершам філасофскі падтэкст. Адсюль вынікае і такая асаблівасць твораў паэта: ідэйны змест іх выходзіць за рамкі абмежавальных традыцыйных вершаваных радкоў, а таксама за межы яго славеснага афармлення. Паэт захапляецца чысцінёй і наіўнасцю дзіцячага ўспрымання свету і занепакоены тым, што гэты неруш часам разбураецца дарослымі, траціцца і губляецца дзіцячая непасрэднасць. Маленькая Галя не можа ўцяміць, як з напісаных у буквары складоў «ма» і «ма» можа атрымацца яе жывая мама («Мама»).
М. Танк імкнецца абудзіць у дзяцей радасць пазнання, захапіць іх думку, фантазію, адказваючы на штодзённае «чаму». І ,юны чытач даведваецца, што птушкі лётаюць таму, бо не могуць хадзіць «па вуснах пявучых траў, па жывых, раскрытых вачах лотаці». Прырода, такім чынам, паўстае жывой істотай, якую дзеці павінны шанаваць, берагчы, бо іначай яны не здолеюць адкрыць для сябе яе таямніцы, напрыклад, такую: «Калі вада — з неба, — людзі кажуць: дождж, калі з зямлі — фантан». Як відаць, паэзія М. Танка разлічана на дадатковую працу дзіцячай свядомасці і ідэйна-сэнсавы пошук.
У мініяцюры «У школе» чытаем:
— Скажы, Марылька,
Чаму ты,
Калі цябе выклікаю,
Не адклікаешся?
— А мяне мама заве
Не Марылькай,
А Сонейкам.
Так дасціпная прытча, пытанне і адказ адначасова перарастаюць у павучанне, як жыць і быць добрым.
Паэт лічыў: «Калі недапушчальна абы-якім зернем засяваць поле, дык яшчэ больш клапатліва мы павінны падыходзіць да таго, якія зерні кідаем у чулыя дзіцячыя сэрцы». Зернем дабрыні, спагады, сумленнасці, чалавечнасці засяваў паэт сэрцы чытачоў, ствараючы калыханкі, лічылкі, пацешкі, казкі. У вершы «Перад расстаннем» (1992) М. Танк пісаў:
... Прашу і завяшчаю,
Калі свой век я дажыву,
Хоць пару беларускіх казак
Пакласці мне пад галаву.
Паэт меў неадольнае жаданне — «на сваіх шляхах нарачанскіх паставіць помнікі матчыным казкам».