- •Максім Танк
- •1Танк, м. Новому поколению / м. Танк // Детская литература. 1972. № 9.С. 2.
- •Кнігі паэзіі
- •Кнігі для дзяцей
- •Узнагароды і званні
- •3 Абмытых бурамі эстрад,
- •(“Ёсць адна песня песняў»)
- •3 Хлеба, сабранага ў полі.
- •У кутку, на нарах, на старую кніжку цixi голас льецца I чупрыны бель; Сумна з маладзіцай над малой калыскай Усхліпывас песняй белая мяцель.
- •3 Любоўю I замілаваннем м. Танк апісвае беларускі край. Кожны яго твор пра прыроду — гэта хвалюючы гімн Радзіме, яе непаўторнаму хараству.
- •3 Хатай неба ў зорных пырсках
- •Рэфлексія
Н
1Танк, м. Новому поколению / м. Танк // Детская литература. 1972. № 9.С. 2.
арадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вілейскага павету Мінскай губерні (зараз Мядзельскі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. У час першай сусветнай вайны бацьку мабілізавалі ў войска, a маці разам з сынам выехала ў Маскву. На радзіму сям'я вярнулася ў 1922 годзе. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 году і з верасьня да сьнежня 1934 году сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку.У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вілейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969-1989) і БССР (1947-1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), сябра Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-польскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI-VII скліканняў. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1940 г. Памёр 07.08.1995 г.
Народны паэт БССР (1968).
Творчасць М. Танка шырока вядом за межамі нашай краіны. Паказальна, што прызнаны класік беларускай літаратуры выявіў свой талент не толькі ў творах для дарослых, але i ў творах для дзяцей, моладзі.
У жыцці будучаму паэту давялося перажыць шмат выпрабаванняў i нягод, якія гартавалі характар нязломнага змагара за народнае шчасце. Бежанства ў гады першай сусветнай вайны, жыццё ў Маскве ў змрочным падвале, адсутнасць магчымасці вучыцца на роднай мове на радзіме, рэвалюцыйнае падполле, а потым падпольная работа з яе штодзённымі трывогамі і кароткачасовымі радасцямі, з турмамі і этапамі — гэта этапы таго пакручастага шляху, які спрыяў фарміраванню ў Я. Скурко высокага пачуцця грамадзянскай адказнасці. Знаёмства з мастацкай літаратурай пачалося з кніг на рускай мове (творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава, М. Гогаля), потым на польскай (творы А. Міцкевіча, Ю. Крашэўскага, М. Канапніцкай, Э. Ажэшкі). Толькі ў 1925 г. Яўген пазнаёміўся з вершам Я. Купалы «Горы ды каменні», надрукаваным на роднай мове у беларускім календары.
Пісаць па-беларуску М. Танк, па ўласных успамінах, пачаў пад уплывам паэзіі Я. Коласа i Я. Купалы, а таксама народных казак i песень: «Яшчэ будучы малым, я не раз прыслухоўваўся, як nяялi жнеі. доўга, працяжна, быццам нашы нізінныя рэкі, звонячы нізка звісаючай лазой, алешнікам, чаротам, калышучы срабрыстыя россыпы сонца, пераліваючыся вясеннім разлівам, парываючы сваей бязмернай глыбінёй пачуцця. I не ведаю, чаму, пачуўшы народную песню, не толъкі заслухоўваюся, але мне хочацца глянуцъ вачамі ў яе». Першыя спробы пяра юнага паэта адносяцца да часу вучобы ў Віленскай рускай i Радашковіцкай беларускай гімназіях. Пад уплывам фальклору быў напісаны адзін з першых яго твораў: зарыфмаваная легенда аб Шкленікаўскім возеры, пачутая яшчэ ў гады вучобы ў польскай пачатковай школе. Я.І. Скурко прайшоў суровую школу рэвалюцыйнай барацьбы, зведаў арышты, турмы, катаванні. Невыпадкова свае першыя спробы пяра малады паэт падпісваў псеўданімамі Аўгень Бура, A. Ciвep, А. Граніт, якія дапамагаюць зразумець бунтарскі, змагарскі характар паэзіі Я. Скурко i яго героя - мужнага, непахіснага, загартаванага гадамі змагання за правы заходнебеларускага народа. Псеўданімам Максім Танк упершыню быў падпісаны верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны», апублікаваны і газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё», якую легальна выдалі 7 красавіка 1932 г. заходнебеларускія камуністы ў Львове. Гэты літаратурны псеўданім дакладна перадаваў i рамантычны характар ранняй (давераснёускай) творчасці паэта, яго прагу самасцвярджэння, духоўна-грамадзянскай актыўнасці i яе рэалістычную скіраванасць. Паэт-патрыёт разам з народам горача адстойваў на «Крэсах Усходніх» права беларусаў на нацыянальнае вызваленне, за што тройчы трапляў у Лукішскую турму. Пазней М. Танк напіша: «Юнацтва мінула // На сцежках этапных //У пошуках шчасця, / / Штодзённага хлеба, // Незакратаванага сонца i песні». Ад ідэалаў, выказаных у гэтым вершы, М. Танк ніколі не адступаўся: ні ў творчасці, ні ў жыцці. Шчыра i аддана ён служыў народу i ў гады Вялікай Айчыннай вайны, i ў мірны час, кaлi сумяшчаў творчую дзейнасць з працай у СП БССР i Вярхоўным Савеце БССР. Памёр М. Танк 7 жніўня 1995 г. Апошнім прыстанішчам сапраўды народнага паэта стала родная веска Пількаўшчына. У 1997 г. (ужо пасля смерці паэта) у выдавецтве «Юнацтва» была выдадзена кніга «Блікі сонца», якую склалі лепшыя вершы i казкі, напісаныя мастаком для дзяцей. Гэтую кнігу па праву можна ўключыць у залаты фонд беларускай дзіцячай літаратуры.
Друкавацца пачаў у 1932 годзе ў часопісе «Пралом» (які выдаваў разам з паэтам Я. Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газэтах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыцьцё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй змешчаны першы, падпісаны псэўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»).
